Зялёная камета ляціць да Зямлi
Зялёная камета ляціць да Зямлi
Незвычайнага зеленаватага колеру камету Люлiнь змогуць убачыць жыхары Зямлi 25 лютага каля 6 гадзiн ранiцы па беларускiм часе. У гэты час яна максiмальна наблiзiцца да нашай планеты — на адлегласць у 61 млн км. Паводле звестак NASA, iншай магчымасцi паназiраць за гэтай незвычайнай госцяй з такой адлегласцi не будзе. Характэрны колер Люлiнь надаюць малекулы вугляроду i ядавiтага газу дыцыян, якiя ўваходзяць у склад яе ядра — пад уздзеяннем сонечных прамянёў i ва ўмовах беспаветранай прасторы ствараюць зелянявае свячэнне. 24-25 лютага Люлiнь павiнна дасягнуць кропкi побач з Сатурнам i яркiмi зоркамi Спiкi i Рэгула. З Зямлi камету лепш назiраць у тэлескоп або ў бiнокль. Касмiчнаму целу прысвоена назва абсерваторыi Тайваня, астраномы якой 2 гады таму першымi сфатаграфавалi камету. Славу першаадкрывальнiка з iмi падзялiў кiтайскi студэнт, якi заўважыў яе ў лiпенi 2007 г., да таго, як яе з’яўленне ў Сонечнай сiстэме зафiксавалi тайванскiя астраномы. Антон ЗАПОЛЬСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайнага зеленаватага колеру камету Люлiнь змогуць убачыць жыхары Зямлi 25 лютага каля 6 гадзiн ранiцы па беларускiм часе. У гэты час яна максiмал |
|