Беларусы ўбачаць трансляцыю ОЧКАРА
Беларусы ўбачаць трансляцыю ОЧКАРА
81-ю цырымонiю ўзнагароджання лаўрэатаў прэмii Амерыканскай кiнаакадэмii "Оскар" пакажа ўвечары 23 лютага Першы канал. Каментаваць трансляцыю будзе вядомы беларускi кiназнаўца Ігар Сукманаў. Сёлета, дарэчы, цырымонiю ўбачаць тэлегледачы больш як 200 краiн свету. А за дзень да трансляцыi ў праграме "Напярэдаднi "Оскара" Iгар Сукманаў пазнаёмiць беларускiх гледачоў з асноўнымi намiнантамi на прэмiю "Оскар" i зробiць свой прагноз адносна таго, як размяркуюцца ўзнагароды. Пакуль што лiдзiруе сярод прэтэндэнтаў карцiна Дэвiда Фiнчара "Загадкавая гiсторыя Беджамiна Батана" з Брэдам Пiтам у галоўнай ролi. Гэты фiльм заяўлены ў 13 намiнацыях. Дзесяць намiнацый мае лаўрэат "Залатога глобуса" — фiльм "Мiльянер з трушчобаў". На восем статуэтак замахваецца стужка пра палiтыка-гомасэксуалiста "Харвi Мiлк". Фiльм расiйскага рэжысёра Цiмура Бекмамбетава "Асаблiва небяспечны" вылучаны на дзве намiнацыi: лепшы гук i лепшыя гукавыя эфекты. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
81-ю цырымонiю ўзнагароджання лаўрэатаў прэмii Амерыканскай кiнаакадэмii "Оскар" пакажа ўвечары 23 лютага Першы канал. Каментаваць трансляцы |
|