У Полацку праспект Карла Маркса хочуць перайменаваць у Скарыны
21 февраля 2009 Общество
Алена ЯСКО, Народная газета Як паведаміла намеснік кіраўніка аддзела ідэалагічнай работы Полацкага гарвыканкама Алена Астапава, зараз праводзіцца работа па падрыхтоўцы да перайменавання чатырох вуліц старажытнага горада. Мэр Полацка Уладзімір Тачыла, які днямі адзначыць дзесяцігоддзе сваёй працы на гэтай пасадзе, прапанаваў змяніць назву цэнтральнага праспекта горада, каб ушанаваць памяць знакамітага земляка Францыска Скарыны. Абмяркоўваецца таксама змена назвы вуліцы Энгельса, плануецца вярнуць ёй былую назву Наддзвінская. Калі гэтыя назвы будуць падтрыманы большасцю палачан, новыя шыльды на дамах могуць з’явіцца ўжо напярэдадні Дня горада, які Полацк традыцыйна адзначае ў апошнюю нядзелю мая. Дарэчы, цяперашняя змена назваў вуліц у Полацку не першая. Напрыклад, так ужо з’явілася вуліца Еўфрасінні Полацкай каля знакамітага манастыра. Цікавая і гісторыя вуліцы Леніна—Ніжнепакроўскай. Музей-запаведнік нават прапануе асобную экскурсію па гэтай вуліцы ўздоўж высокага берага Заходняй Дзвіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 февраля 2009 Общество Алена ЯСКО, Народная газета Як паведаміла намеснік кіраўніка аддзела ідэалагічнай работы Полацкага гарвыканкама Алена Астапава, зараз праводзіцца работа па падрыхтоўцы да перайменавання чатырох вуліц старажытнага горада. |
|