Нарвегію на "Еўрабачанні-2009” прадставіць беларус
22 февраля 2009 Новость дня
Барыс ЖАЎТКОЎ, МЫ Нацыянальны нарвежскі адбор да конкурса "Еўрабачанне-2009" выйграў Аляксандр Рыбак з фолкавай песняй "Fairytale", напісанай ім самім паводле рэальнай гісторыі кахання. Спявак нарадзіўся ў Мінску ў 1986 годзе. Сям’я пераехала ў Нарвегію, калі яму было чатыры гады. Вырас Аляксандр Рыбак пад Осла. Яго бацькі - музыкі. Маці - піяністка, бацька - скрыпач. І сам хлопец грае на скрыпцы і піяніна з 5 год, з гэтага ж узросту складае песні і спявае. У 2006 годзе выйграў нарвежскае шоу маладых талентаў. Ягоныя куміры ў музыцы - “Бітлз”, Стынг і Моцарт. Такім чынам, будзе за каго пахварэць на "Еўрабачанні", апрача Пятра Ялфімава. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 февраля 2009 Новость дня Барыс ЖАЎТКОЎ, МЫ Нацыянальны нарвежскі адбор да конкурса "Еўрабачанне-2009" выйграў Аляксандр Рыбак з фолкавай песняй "Fairytale", напісанай ім самім паводле рэальнай гісторыі кахання. Спявак нарадзіўся ў Мінску ў 1986 годзе.
|
|