21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прысвячэнне Жаночаму імені Беларусі будзе рокавым

26.08.2009 15:24 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

23 февраля 2009 Культура
Радио TUT.BY Па выніках галасавання за стыль выканання песні-прысвячэння Жаночаму імені Беларусі, якая будзе створаная ў межах аднайменнага першага беларускага радыё-рэаліці шоў, з перавагаю ў 28 галасоў перамог рок.

Нагадаем, галасаванне за стыль выканання песні-прысвячэння праходзіла 19-20 лютага на галоўнай старонцы партала TUT.BY. У ім узялі ўдзел 9725 чалавек, за стыль-пераможцу аддалі свае галасы 2428 чалавек. У лідэрах таксама фольк, за які прагаласавалі 2400 наведвальнікаў парталу, шансон з 1282 галасамі, папса, у якой 1016 галасоў, і джаз, за які прагаласавалі 755 чалавек.

Сярод варыянтаў, дасланых у якасці ўласных варыянтаў, указваліся блюз, тэхна, нью-метал, хаўс, рэгі, сінт-поп і іншыя. Агулам прыйшло 397 варыянтаў, якіх не было ў першапачатковым спісе музычных стыляў.

Сёння, 23 лютага, пачнуцца выбары “Жаночага імя Беларусі”. Галасаванне пройдзе на галоўнай старонцы парталу TUT.BY 23, 25, 27, 28 лютага і 1 сакавіка, на старонцы Радыё TUT.BY з 23 сакавіка па 1 лютага ўключна.

У гонар Жаночага імені Беларусі па версіі слухачоў Радыё TUT.BY і наведвальнікаў парталу TUT.BY музыка Зміцер Вайцюшкевіч і паэт Уладзімір Някляеў у прамым эфіры і ў абмежаваны час напішуць песню-прысвячэнне. Яна будзе прэзентаваная 6 сакавіка ў прамым эфіры Радыё TUT.BY, а 8 сакавіка прэм’ера песні пройдзе ў межах святочнага канцэрта Зміцера Вайцюшкевіча на вялікай сцэне КЗ “Мінск”. Падрабязную інфармацыю пра шоў чытайце TUT, а пакуль выбірайце сваё Жаночае імя Беларусі.

Першае беларускае радыё-рэаліці шоў “Жаночае імя Беларусі” праходзіць пры падтрымцы кампаніі “Ивкон”, майстара салодкiх цудаў і імпарцёра лепшага жаночага аўтамабіля KIA Picanto аўтамабільнай кампаніі КІА.

Даведка аб нашых партнерах

Кампанія “Ивкон” абгрунтавана лiчыцца вiртуозам у свеце салодкiх мрояў. Традыцыі, правераныя часам, і сучасныя тэхналогіі падарылі людзям дзясяткі арыгінальных шакаладна-карамельных адчуванняў, папулярныя ў Беларусі і па-за яе межамі. У беларускую гісторыю “Ивкон” увайшоў знакамітым цукерачным брэндам “Коровка”. 

 

Марка KIA па выніках 2008 года займае 4-е месца па колькасці продажаў на рынку новых аўтамабіляў у Беларусі і працягвае актыўна пашыраць сваю прысутнасць на ім. Продажы аўтамабіляў паўднёвакарэйскай кампаніі KIA Motors пачаліся ў Беларусі у сакавіку 2006 года. ЗП “Аўтапалас-М”, якое ўваходзіць у склад Міжнароднага аўтамабільнага холдынгу "Атлант-М", ад жніўня 2007 года з’яўляецца эксклюзіўным прадстаўніком KIA Motors Corporation у Беларусі.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 февраля 2009 Культура Радио TUT.BY Па выніках галасавання за стыль выканання песні-прысвячэння Жаночаму імені Беларусі, якая будзе створаная ў межах аднайменнага першага беларускага радыё-рэаліці шоў, з перавагаю ў 28 галасоў перамог рок.Нагадаем, галасаванне за стыль выканання песні-прысвячэння праходзіла 19-20 лютага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика