21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Квартал XIІ—XIII стагоддзяў знайшлі археолагі ў гістарычным цэнтры Мінска

26.08.2009 15:24 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24 февраля 2009 Культура
Віктар КОРБУТ, Народная газета Адкрыцці, зробленыя ў двары дома па вуліцы Кірыла і Мяфодзія, 8, — амаль што сенсацыйныя. Вучоныя здагадваліся, што ў гэтым раёне людзі сяліліся ад самага заснавання Мінска. Аднак дагэтуль панавала меркаванне, што грунтоўна Верхні горад пачалі абжываць толькі ў XVI стагоддзі. Вынікі раскопак ля будынка былога кляштара бернардзінцаў сталі для ўсіх неспадзяванкай.

Куды вядзе маставая?

— Знойдзены гандлёва-рамесны пасад XII—XIII стагоддзяў. Тут былі дамы купцоў, гандлёвыя склады, — расказвае Андрэй Вайцяховіч, малодшы навуковы супрацоўнік, захавальнік навукова-археалагічнай экспазіцыі (музея) Інстытута гісторыі НАН. — У зямлі трапілася вельмі многа алавяных пломбаў, а значыць, у гэтым месцы ішоў ажыўлены гандаль. Свіслач калісьці была суднаходнай, па ёй плавалі ладдзі: праз нёманскую Бярэзіну яны дасягалі Балтыйскага мора, па Пцічы гандляры дабіраліся да Пінска, а далей — да Брэста. Мінск быў заснаваны як важны гандлёвы цэнтр на перакрыжаванні водных дарог.

Што вынікі раскопак мяняюць у нашых уяўленнях пра мінулае сталіцы? Паміж крамай “Алеся” і станцыяй метро “Няміга” да 50-х гадоў мінулага стагоддзя была вялікая гара — Замчышча, крэпасць, на якой “нарадзіўся” Мінск. Пасля горад, натуральна, разрастаўся. Але навукоўцы ўсё не маглі “ўлавіць” куды. Вакол Замчышча не знаходзілі прадмесцяў (так званых пасадаў) XI—XIII стагоддзяў, каб сцвярджаць пэўна, што вось тут жылі людзі. Да нядаўняга часу гісторыкі сцвярджалі, што за межамі Замчышча была “рэдкая забудова і слабая інтэнсіўнасць жыцця”, бо не траплялася ў час раскопак рэшткаў жылых кварталаў…

Цяпер ужо няма сумненняў: Мінск у першыя стагоддзі свайго існавання не абмяжоўваўся адным Замчышчам.

У двары будынка на Кірыла і Мяфодзія, 8 знайшлі не проста квартал старога прадмесця, а на глыбіні некалькіх метраў цэлую вуліцу — за 20 метраў ад сучаснай. Вуліцу, якая пасля знікла з карты горада…

Зніклі і жыхары. Ад іх засталіся рэчы. Інструменты ювеліраў, завушніцы і пярсцёнкі красунь, пячаткі князёў і святароў, дзіды, стрэлы ваяроў, нават замкі і ключы ад дамоў мяшчан. “Гэта быў квартал сярэдняга класа, як сказалі б мы сёння, — мяркуе Андрэй Вайцяховіч. — Ён існаваў дзесьці да XIV стагоддзя, а пасля людзі адсюль сышлі. Мы затым не назіраем у зямлі слядоў дзейнасці чалавека ажно да XVI стагоддзя. Што здарылася? Культурны слой XV стагоддзя мае дамешак глею — магчыма, у нейкі перыяд падняўся ўзровень вады ў Свіслачы і гараджане перасяліся адсюль у больш зручныя месцы”.

Купцы, манахі, хатэльеры

Што будзе далей са старажытным мінскім кварталам? Каштоўныя рэчы, паднятыя з-пад зямлі, пакуль што захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі. Калі нарэшце адкрыецца музей Мінска, частку матэрыялаў перададуць туды. А на сучаснай вуліцы Кірыла і Мяфодзія неўзабаве пачнуцца будаўнічыя работы.

Адрэстаўруюць старыя дамы — але не XI стагоддзя, а XVIII (муры кляштара бернардзінцаў), адновяць страчаныя канструкцыі і паставяць новыя аб’екты — гатэля і музейнага комплексу, паведаміў Павел Шыкунец, дырэктар УП “Мінская спадчына” — будаўнічай арганізацыі, якая займаецца рэканструкцыяй Старога горада.

Залатыя вароты Нямігі

У Інстытуце гісторыі тым часам рыхтуюцца да новага задання. Як толькі сыдзе снег, археолагі прыйдуць да станцыі метро “Няміга” і пачнуць побач з ёй комплексныя раскопкі. Плануецца высветліць, што засталося ў зямлі ад мінскага Замчышча, ці можна гэтыя фрагменты закансерваваць, паказаць турыстам. Таксама плануецца часткова аднавіць само Замчышча — з абарончымі валамі, вуліцамі, храмам, які быў знойдзены яшчэ ў час пасляваенных даследаванняў гэтага раёна. Адпаведныя работы павінны былі пачацца на некалькі гадоў раней, але, як расказаў іх навуковы кіраўнік Аляксандр Мядзведзеў, загадчык аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі, вырашаўся лёс будынкаў, што з’явіліся ў другой палове ХХ стагоддзя на Замчышчы. Іх вырашана ўсё ж знесці і па магчымасці аднавіць выгляд гістарычнага ядра сталіцы ў першапачатковым выглядзе, у тым ліку драўляную ўязную браму, накшталт кіеўскіх Залатых варотаў. Ёсць нават ідэя “ажывіць” раку Нямігу! Але гэта пакуль што толькі праекты, у якія жыццё яшчэ ўнясе свае карэктывы.

Рэчавыя доказы

Археолагі рэдка дэманструюць публіцы свае знаходкі. Але “Народнай газеце” некаторыя з іх прадставілі. Усе яны — з той самай велізарнай ямы, якую выкапалі даследчыкі ў двары былога кляштара бернардзінцаў, у самым сэрцы старога Мінска, за некалькі соцень метраў ад Кастрычніцкай плошчы — цэнтра сучаснага горада. Усяго за час даследаванняў 2007-га і 2008 гадоў тут выяўлена каля 800 каштоўных рэчаў, не лічачы так званага масавага матэрыялу, як, напрыклад, аскепкаў посуду. Па знойдзеных рэчах вучоныя напішуць новую гісторыю сталіцы. А мы можам ужо сёння ўявіць, як жылі продкі.

І яшчэ. Усе гэтыя прадметы пацвярджаюць, што Мінск быў не малым горадам і сапраўды існаваў на сваім цяперашнім месцы ў канцы XI — пачатку ХІІ стагоддзя. Як вядома, упершыню ў гісторыі пра даўні Менеск (такая назва была ў горада больш як дзевяцьсот год таму) упамінаюць старажытнарускія летапісцы — пад 1067 годам. Аднак некаторыя навукоўцы дагэтуль мяркуюць, нібыта спярша гэты Менеск быў не на берагах Свіслачы, а на рацэ Менка, што недалёка ад МКАД, калі ехаць за кальцавую ад мікрараёна Малінаўка. Калі раскопкі працягнуцца і ўдасца ўскыць пласты культурнага слоя ў іншых месцах Верхняга горада — знікнуць апошнія сумненні наконт існавання Мінска ад самага яго заснавання там, дзе ён знаходзіцца цяпер.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 февраля 2009 Культура Віктар КОРБУТ, Народная газета Адкрыцці, зробленыя ў двары дома па вуліцы Кірыла і Мяфодзія, 8, — амаль што сенсацыйныя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика