21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прагноз сацыяльна-эканамічнага развiцця пераглядацца не будзе...

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прагноз сацыяльна-эканамічнага развiцця пераглядацца не будзе...

Інфляцыя ў краiне па шэрагу як аб’ектыўных, так i суб’ектыўных фактараў у першым месяцы гэтага года склала 4,1 працэнта, нагадаў на ўчарашнiм пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi, на якiм падводзiлiся вынiкi работы эканомiкi ў студзенi, прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi. "У нас даўно не было такiх крутых вiражоў", — заўважыў прэм’ер. Зразумела, што на рост цэнаў паўплывалi i праведзеная дэвальвацыя рубля, i падаражэнне паслуг ЖКГ. Аднак было i так, што пад агульны "шумок" асобныя прадпрыемствы i прадпрымальнiцкiя структуры "ўзвiнчвалi" цэны.

Праўда, пасля праверак кантрольных органаў "расперазаныя" цэны ўдалося паступова знiзiць i вярнуць на ранейшы ўзровень. Разам з тым, адзначыў кiраўнiк Урада, сёння асобныя вытворцы прапануюць пакiнуць у Беларусi дакрызiсныя цэны, а за мяжу прадаваць тавары па больш нiзкiм кошце. "Такога ў краiне нiколi не будзе, — заявiў прэм’ер. — Цэны ў Беларусi будуць падаючымi i адпавядаць цэнам на знешнiх рынках". Паводле яго слоў, адмовiўшыся ад рэгулявання цэнаў па шэрагу пазiцый, "мы вельмi ўважлiва будзем прымяняць антыманапольнае заканадаўства ў краiне, на гэта будуць накiраваныя намаганнi ўсiх органаў дзяржаўнай улады як у сталiцы, абласных цэнтрах, так i на месцах". I хоць студзеньскi "зачын" у прэм’ера не выклiкае асаблiвага аптымiзму, ён падкрэслiвае, што хацелася б, каб па вынiках года iнфляцыя знаходзiлася ў вызначаных параметрах — 9-11 працэнтаў.

Мiж iншым, калi гутарка зайшла пра падыход да цэнаўтварэння асобных суб’ектаў гаспадарання, Сяргей Сiдорскi выказаў сур’ёзныя прэтэнзii, у прыватнасцi, да работы двух аператараў сотавай сувязi. "На працягу студзеня-лютага яны ўзнялi цэны больш як на 18 працэнтаў, — паведамiў ён. — Пры гэтым паслугi iмi аказваюцца ў беларускiх рублях, а рэнтабельнасць складае 40 працэнтаў". У сваю чаргу мiнiстр эканомiкi Мiкалай Зайчанка праiнфармаваў прысутных, што мiнiстэрства накiравала пiсьмы двум аператарам — VELCOM i МТС, — у якiм iм прапанавана перагледзець сваю пазiцыю па павышэннi тарыфаў на 18 працэнтаў i вярнуцца да ранейшых тарыфаў. "Калi гэта не будзе зроблена, — заўважыў мiнiстр, — Мiнэканомiкi будзе вымушана ўвесцi дзяржрэгуляванне, гэта значыць, уключыць гэтых аператараў у пералiк манапалiстаў".

Яшчэ адно пытанне, на якiм грунтоўна спынiўся прэм’ер, — рост складскiх запасаў. Гэта, зазначыў ён, прыводзiць да значнага пагаршэння фiнансавага стану прадпрыемстваў. Таму сёння неабходна рабiць усё магчымае, каб знiжаць затаварванне прадукцыяй. Паводле звестак Мiкалая Зайчанкi, пасля некаторага знiжэння кошту запасаў у снежнi мiнулага года ў студзенi iх рост узнавiўся, i на 1 лютага склаў каля 6 трыльёнаў рублёў, дасягнуўшы ўзроўню 84,6 працэнта да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасцi супраць 61,1 працэнта на 1 студзеня. У гэтай сiтуацыi далейшае павелiчэнне аб’ёмаў вытворчасцi павiнна быць увязана з узроўнем складскiх запасаў. Мiнiстр паведамiў, што Мiнэканомiкi распрацавала праект пастановы Савета Мiнiстраў аб вызначэннi на гэты год нарматываў запасаў гатовай прадукцыi. Пры гэтым у дакуменце прадугледжаны выхад па вынiках года на нарматыў, вызначаны летась, — 57,5 працэнта да месячнага аб’ёму вытворчасцi. "Мы даём мiнiстэрствам i ўстановам магчымасць працаваць, гнутка рэагуючы на знешнi попыт i не нарошчваць запасы ў дачыненнi да тых, што сёння створаны на складах. Толькi такi падыход, — патлумачыў ён, — дазваляе забяспечыць захаванне рэальнага сектара эканомiкi ва ўмовах фiнансавага крызiсу".

Дарэчы, падтрымаць попыт на прадукцыю айчынных вытворцаў можна i за кошт нарошчвання продажу тавараў у крэдыт. Праўда, як заўважыў Мiкалай Зайчанка, гэтая схема сёння не можа шырока выкарыстоўвацца: склалiся высокiя працэнты платы за крэдыт. Таму мiнiстэрствам прапануецца выкарыстаць iншую схему продажу беларускiх тавараў — з растэрмiноўкай плацяжу. Шэрагу мiнiстэрстваў i канцэрнаў неабходна прапрацаваць пытаннi ўдасканалення продажу айчынных тавараў насельнiцтву з растэрмiноўкай плацяжу без прыцягнення ў схемы разлiкаў крэдытных рэсурсаў банкаў. I перш за ўсё гэта павiнна быць рэалiзавана праз фiрменны гандаль.

Канстатаваўшы, што з-за ўплыву сусветнага фiнансавага крызiсу захоўваецца агульная тэндэнцыя замаруджвання эканамiчнага росту, Мiкалай Зайчанка праiнфармаваў, што ў асобных сферах беларускай эканомiкi, тым не менш, атрыманы нядрэнныя вынiкi. У прыватнасцi, за студзень выкананы прагноз па росце iнвестыцый у асноўны капiтал — яны павялiчылiся на 24,9 працэнта. У адпаведнасцi з прагнозам рэалiзуецца жыллёвая праграма: за першы месяц года ўведзена ў эксплуатацыю 294,5 тысячы квадратных метраў жылля. У сельскай гаспадарцы тэмпы росту вытворчасцi прадукцыi склалi 8,4 працэнта. Захоўваюцца высокiя тэмпы росту i рознiчнага таваразвароту — 112,3 працэнта. Апошняму, дарэчы, у пэўнай меры спрыяў павышаны попыт на тавары працяглага карыстання, асаблiва на пачатку студзеня. Да прыкладу, у параўнаннi з леташнiм студзенем у сёлетнiм продаж халадзiльнiкаў узрос у два з паловай разы, пральных машын — у паўтара, тэлевiзараў — у 1,3.

На думку Мiкалая Зайчанкi, нягледзячы на карэктывы, што ўнеслi сусветныя падзеi ў развiццё айчыннай эканомiкi, пераглядаць прагноз сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на гэты год немэтазгодна. Гаворачы пра сусветны крызiс, ён падкрэслiў, што нiхто не мае дакладных рэцэптаў па яго глыбiнi i працягласцi. "Набiрае вагу меркаванне заходнiх экспертаў, што цяперашнi сусветны фiнансавы крызiс пяройдзе ў працяглую стагнацыю сусветнай эканомiкi, — сказаў мiнiстр. — У прынцыповым плане зацверджаны прагноз не перашкаджае канкрэтнай працы па развiццi эканомiкi".

Прагназуючы найблiжэйшыя перспектывы, мiнiстр паведамiў, што за першы квартал рост ВУП чакаецца на ўзроўнi 2 працэнтаў, у студзенi-лютым — 2,5. Аб’ём прамысловай вытворчасцi вырасце за студзень—сакавiк на 1 працэнт, сельгасвытворчасцi — на 7,5. Мiнэканомiкi таксама прагназуе i знiжэнне iнвестыцый у асноўны капiтал па вынiках першага квартала да 3 працэнтаў: студзеньскi паказчык прыросту ў 24,9 працэнта быў у асноўным абумоўлены нiзкай базай аналагiчнага леташняга месяца. Што датычыцца сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi, то ў студзенi яно прагназуецца адмоўным — на ўзроўнi 30 мiльёнаў долараў, у студзенi-лютым — мiнус 130 мiльёнаў. Рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi, работ i паслуг у першым квартале ацэньваецца на ўзроўнi 4,4-4,5 працэнта замест 13—18 працэнтаў у папярэднiя гады. Мiкалай Зайчанка патлумачыў, што знiжэнне гэтага паказчыка выклiкана знiжэннем цэнаў, каб захаваць прысутнасць беларускага экспарту на знешнiх рынках, якiя звужаюцца.

Ацэньваючы сiтуацыю ў эканомiцы ў першым квартале, Мiкалай Зайчанка лiчыць, што хоць яна застаецца i вострай, але не крытычнай. "Агульным для ўсiх органаў кiравання з’яўляецца неабходнасць зыходзiць з жорсткiх абставiнаў канкурэнцыi, дэфiцыту крэдытных рэсурсаў i неабходнасцi захавання працоўных месцаў i сацыяльных пазiцый, — зазначыў напрыканцы свайго дакладу мiнiстр. — Гэта мае на ўвазе засваенне цяжкай долi — жыць па сродках, а значыць адмовiцца ад усяго залiшняга i другаснага, любой цаной падтрымаць унутраны i захаваць знешнi попыт на нашу прадукцыю, забяспечыць яе цэнавую канкурэнтаздольнасць".

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інфляцыя ў краiне па шэрагу як аб’ектыўных, так i суб’ектыўных фактараў у першым месяцы гэтага года склала 4,1 працэнта, нагадаў на ўчарашнiм пасяджэн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика