21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: праблем з папаўненнем даходнай часткі бюджэту ў Беларусi няма

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: праблем з папаўненнем даходнай часткі бюджэту ў Беларусi няма

Праблем з папаўненнем даходнай часткi бюджэту ў Беларусi няма. Аб гэтым заявiў журналiстам Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка.

"За два месяцы катастрофы з бюджэтам няма. Нават пайшлi ўжо маленькiя паляпшэннi ў эканомiцы, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Калi ўзяць бюджэт са сваiмi фондамi, то мы ўсяго на Br200-300 млрд спрацавалi горш, чым у мiнулым годзе".

Аляксандр Лукашэнка запэўнiў, што дзяржава выканае ўсе сацыяльныя абавязацельствы, якiя былi ўстаноўлены ў пачатку года. Галоўная задача — утрымацца ў першым паўгоддзi на тым узроўнi, на якiм знаходзiмся цяпер. Ён дадаў, што некаторыя сродкi будуць эканомiцца, пераразмяркоўвацца.

У красавiку Прэзiдэнт мае намер падвесцi вынiкi работы рэальнага сектара эканомiкi за першы квартал. "Мы ўжо будзем мець нейкiя вынiкi, бачыць тэндэнцыi, будзем разумець, у якiм напрамку i якiмi тэмпамi рухацца. Паглядзiм, як у цэлым адбiлiся тэндэнцыi сусветнага крызiсу на нашай эканомiцы", — сказаў ён.

Гаворачы аб рабоце Мiнскага маторнага завода, Прэзiдэнт адзначыў, што крызiс крыху прытармазiў развiццё прадпрыемства. Кiраўнiк дзяржавы паставiў задачу ў 2009 годзе выпусцiць i прадаць на 2-3 тыс. матораў больш, чым у мiнулым годзе. Ён таксама бачыць вялiкую перспектыву ў выхадзе прадпрыемства на вытворчасць рухавiкоў стандарту Еўра-5.

Прэзiдэнт адзначыў, што неабходна адсочваць сiтуацыю, i калi ў свеце хутка пойдуць тэндэнцыi паляпшэння эканамiчнай сiтуацыi, беларускiя работнiкi вытворчасцi павiнны на гэта хутка адрэагаваць. Ён дадаў, што ва ўмовах крызiсу важна заняць на рынку сваю нiшу.

Прэзiдэнт Беларусi паставiў задачу да канца першага квартала гэтага года рэалiзаваць усё пабудаванае камерцыйнае жыллё.

"Калi бiзнэсмены на працягу першага квартала не рэалiзуюць пабудаванае ўжо жыллё, то мы яго канфiскуем i прададзiм маючым патрэбу, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — І няхай радуюцца, калi мы iм заплацiм па сабекошце".

"Я бачу, што не здадзены людзям пабудаваныя дамы. Што адбываецца? Насельнiцтва чакае танных крэдытаў, каб купiць гэта жыллё, пажадана пад 5—7 працэнтаў. Бiзнэсмены ж прытаiлiся, думаюць, што дзяржава цяпер укiне пэўную колькасць грошай, i яны зноў па $2-3 тыс. за квадратны метр будуць прадаваць. Гэтага не будзе, — папярэдзiў Прэзiдэнт. — Спадзявацца, што яны ад дзяржавы праз iльготнiкаў перакладуць сабе ў кiшэню грошы, атрыманыя за прададзенае па шалёных цэнах жыллё, не трэба". Гэта жыллё павiнна быць прададзена блiзка да сабекошту, падкрэслiў ён.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка запэўнiў, што дзяржава прадоўжыць выдаваць iльготныя крэдыты на будаўнiцтва жылля пад 5 працэнтаў. Ён адзначыў, што галоўная задача сёння — забяспечыць жыллём малазабяспечаных грамадзян. Усе ж астатнiя павiнны купляць па iснуючых на рынку цэнах. "Мы будзем падтрымлiваць тых, што мае патрэбу ў паляпшэннi жылля, i прымусiм бiзнэс прадаць пабудаванае ўжо жыллё", — сказаў Прэзiдэнт.

Паводле яго слоў, усе рашэннi даведзены да губернатараў, i iмi будуць прыняты адпаведныя меры.

Выказаўшы заклапочанасць у сувязi са слабым развiццём будаўнiчай галiны, кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ў блiжэйшы час мае намер удзялiць гэтаму пытанню асаблiвую ўвагу.

Сусветны фiнансавы крызiс закрануў беларускую эканомiку, паколькi яна экспартаарыентаваная.

"Мы ўсю прадукцыю рэалiзуем на экспарт, у тым лiку маторы, абутак, адзенне, сметанковае масла i iншае. Усiм прадпрыемствам даведзены паказчыкi экспарту. Менавiта таму сусветны фiнансавы крызiс закрануў у цэлым нашу эканомiку", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Што датычыцца расiйскiх i заходнiх крэдытаў, мы iх пакуль выкарыстоўваем на падтрыманне нашай валюты i больш iх нiкуды не накiроўваем. Для нас гэта, вядома, вельмi вялiкая падтрымка, гэта нас пакуль што выратоўвае, але гэта мiзэрна мала. Нiхто нам не дапаможа ў поўным аб’ёме, калi не будзе працаваць эканомiка. Па рабоце маторнага завода мы бачым, што эканомiка пачынае ажываць. У прыватнасцi, пайшлi заказы, у сакавiку прадпрыемствы выходзяць на ўзровень мiнулага года. Ажыўленне эканомiкi адчуваецца i па дзейнасцi iншых беларускiх прадпрыемстваў", — адзначыў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што будзе нармальна працаваць эканомiка — будуць i грошы. Паводле яго слоў, крэдыты для Беларусi важныя таксама ў мэтах стварэння "падушкi бяспекi". "Мы павiнны быць упэўнены, што заўтра будзе не горш, чым сёння. Таму i венесуэльскiя i расiйскiя крэдыты, i накопленыя золатавалютныя рэзервы, i крэдыты МВФ — гэта вялiкая для нас дапамога i падтрымка", — сказаў Прэзiдэнт.

Вiзiт у Мiнск генеральнага сакратара Савета Еўрапейскага саюза — Вярхоўнага прадстаўнiка па агульнай знешняй палiтыцы i палiтыцы бяспекi ЕС Хаўера Саланы будзе садзейнiчаць паляпшэнню ўзаемаадносiнаў Беларусi i Еўрасаюза i паскорыць зблiжэнне насустрач адзiн аднаму.

Кiраўнiк дзяржавы назваў праведзеныя перагаворы паспяховымi.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што сустрэча з генеральным сакратаром прайшла на добрым узроўнi i завяршылася вельмi пазiтыўна. "Вынiкi перагавораў добрыя, я iмi задаволены, да гэтага мы не маглi разлiчваць на такi пазiтыўны вынiк", — сказаў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што Хаўер Салана з’яўляецца адным з самых вопытных перагаворшчыкаў у знешнепалiтычных пытаннях. Паводле слоў беларускага лiдара, галоўны вынiк праведзеных перагавораў — гэта тое, што Хаўер Салана не паставiў нi адной умовы. На сустрэчы размова iшла аб перспектывах, аб значэннi Беларусi для Еўропы. "Ведаеце, у Еўропе гэта разумеюць, важна, што Хаўер Салана задаволены вынiкамi перагавораў. Я вельмi рады гэтаму, значыць, ёсць разуменне нашай пазiцыi", — сказаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што сусветны фiнансавы крызiс многiх у свеце працвярэзiў, многiя рэальна пачалi глядзець у будучае. "I Еўропа сваё заўтра без Беларусi сёння не бачыць. Таму я задаволены гэтымi вынiкамi, нiякiх дадатковых умоў перад намi не было пастаўлена. Мы самi разумеем, ведаем, што трэба рабiць, што трэба рабiць Еўропе для таго, каб не толькi зблiзiць пазiцыi, але i быць добрымi сапраўднымi партнёрамi. Я нiколькi не сумняваюся ў тым, што прыезд Хаўера Саланы палепшыць нашы ўзаемаадносiны", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблем з папаўненнем даходнай часткi бюджэту ў Беларусi няма. Аб гэтым заявiў журналiстам Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. "За два месяц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика