21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бяспека па-новаму

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бяспека па-новаму

На зiмовай сесii ПА АБСЕ ў Вене дыскутавалi найперш пра бяспеку. Ключавой тэмай для абмеркавання больш як 270 парламентарыяў з 56 дзяржаў стала iнiцыятыва, вылучаная прэзiдэнтам Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым аб новай архiтэктуры еўрапейскай бяспекi. У сусветнай супольнасцi яе прынята называць iнiцыятывай Мядзведзева-Сарказi — французскi бок падтрымаў iдэю правядзення маштабнай дыскусii па гэтай праблеме i арганiзацыi самiту.

Беларуская дэлегацыя ў складзе вiцэ-спiкера Палаты прадстаўнiкоў Валерыя Іванова i старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Нiны Мазай iнiцыятыву па мадэрнiзацыi сiстэмы еўрапейскай бяспекi падтрымала.

— Iснуючая сёння сiстэма бяспекi, тыя механiзмы i iнструменты, якiя заклiканыя яе забяспечваць, даюць сур’ёзныя збоi. Прыкладам таму з’яўляецца i сiтуацыя з дагаворам аб звычайных узброеных сiлах у Еўропе, i шэраг канфлiктаў на прасторы АБСЕ, якiя не ўдалося папярэдзiць цi ўрэгуляваць мiрнымi сродкамi. Iнiцыятыва зыходзiць з таго, што дзейныя арганiзацыi, механiзмы руйнавацца не будуць. Размова iдзе пра тое, каб прааналiзаваць, чаму яны не спрацоўваюць у цяперашнiх умовах i што неабходна зрабiць, каб сфармiраваць юрыдычна абавязальныя для ўсiх дзяржаў-удзельнiц iнструменты i механiзмы, якiя б дазвалялi папярэджваць канфлiкты, знаходзiць спосабы iх мiрнага ўрэгулявання, забяспечваць пастаянны кантроль над узбраеннямi, роўную бяспеку ўсiм членам арганiзацыi не за кошт бяспекi iншых, што прынцыпова важна, — падкрэслiла Нiна Мазай, знаёмячы журналiстаў з вынiкамi зiмовай сесii ПА АБСЕ. — Адзiн з важных матываў і аднаўленне даверу сярод краiн-удзельнiц. Таму што адсутнасць даверу — гэта таксама адна з пагроз таго, што мы будзем не ў стане вырашаць цi папярэджваць канфлiкты мiрнымi сродкамi.

Не абышлося i без тэмы сусветнага фiнансавага крызiсу. "У выступленнях дэлегацый выказвалася заклапочанасць яго наступствамi, у тым лiку i для сiстэмы бяспекi", — узгадала спадарыня Мазай. Аднак глыбокая дыскусiя па гэтай праблематыцы чакаецца ў маi — на гэты час запланавана чарговая эканамiчная канферэнцыя ПА АБСЕ, якая пройдзе ў Дублiне.

Традыцыйны для парламенцкай асамблеi i разгляд праблем у экалагiчнай плоскасцi. Падчас работы камiтэта па эканамiчных пытаннях, навуцы, тэхналогii i навакольным асяроддзi беларуская дэлегацыя выступiла па двух тэмах. Па-першае, яна акрэслiла сваё бачанне выканання рэзалюцыi ПА АБСЕ па Чарнобылю. "Як нам уяўляецца, мы знайшлi разуменне ў краiн-удзельнiц. Тыя, хто браў удзел у дыскусii ў гэтым камiтэце, застаюцца прыхiльнiкамi рэзалюцыi i гатовыя весцi практычную работу", — адзначыла Нiна Мазай. Па-другое, звярнулася да ролi парламента ў выкананнi абавязкаў у рамках Канвенцыi па змяненнi клiмату i Кiёцкага пратакола. "Нам было важна даць поўную iнфармацыю аб ходзе ратыфiкацыi ў парламентах беларускай папраўкi да Кiёцкага пратакола", — падкрэслiла сенатар. "Наша зацiкаўленасць i, я думаю, усiх краiн — удзельнiц пратакола, у тым, каб гэта папраўка была хутчэй ратыфiкавана i мы маглi працаваць разам па дасягненнi тых мэтаў, якiя ставiў перад сабой пратакол". Палiтык нагадала пра заяўлены Беларуссю высокi ўзровень скарачэння выкiдаў, якi можа быць выкарыстаны ў эканамiчных iнтарэсах.

Сярод членаў ПА АБСЕ адназначна прасочваецца меркаванне, што iнiцыятыва Усходняга партнёрства цiкавая i дазваляе пачаць у новай якасцi супрацоўнiцтва дзяржаў, якiя не ўваходзяць у ЕС, з краiнамi-ўдзельнiцамi — канстатавала Нiна Мазай. "Фармат усходняга партнёрства для нас цiкавы, мы спадзяёмся, што ён захаваецца такiм, якiм яго прадставiлi. Мы абазначылi накiрункi i тэмы, па якiх гатовыя супрацоўнiчаць. I шэраг практычных кансультацый ужо адбыўся — у сферах сельскай гаспадаркi, транспарту, энергетыкi, фiнансаў, аховы здароўя". Сенатар нагадала, што пакуль што iнiцыятыва абмяркоўваецца i на ўзроўнi дзяржаў, i на ўзроўнi структур ЕС. Канчатковае рашэнне аб тым, якiм будзе Усходняе партнёрства, з якiмi ўдзельнiкамi — вырашыцца на самiце ў Празе, запланаваным на пачатак мая.

Падчас сесii парламенцкай асамблеi беларуская дэлегацыя мела магчымасць сустрэцца са старшынёй ПА АБСЕ Жаау Саарэшам, а таксама з Генеральным сакратаром асамблеi Спэнсэрам Олiверам. Праведзеныя i двухбаковыя перамовы з дэлегацыямi Iрландыi, Iталii, Нарвегii, Польшчы. А сустрэча з рабочай групай ПА АБСЕ па Беларусi дала магчымасць абмеркаваць праграму сумеснага семiнару па iнвестыцыйнай тэматыцы, якi адбудзецца ў беларускай сталiцы 11 сакавiка. Зацiкаўленыя асобы абмяркуюць, у прыватнасцi, аспекты фармiравання спрыяльнага iнвестыцыйнага клiмату ў нашай краiне.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На зiмовай сесii ПА АБСЕ ў Вене дыскутавалi найперш пра бяспеку. Ключавой тэмай для абмеркавання больш як 270 парламентарыяў з 56 дзяржаў стала iнiцыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика