Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
Аб тэрмiне дзеяння даверанасцi на атрыманне грашовых сродкаў з укладу (дэпазiту) грамадзянiна, на якi пералiчваецца яго пенсiя
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Данiлюка С.Я., Ізоткi У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Сяргеевай В.Г., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П., Шуклiна В.З. на падставе часткi восьмай артыкула 22 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў разгледзеў частку трэцюю пункта 98 Iнструкцыi аб парадку ўчынення натарыяльных дзеянняў, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь ад 23 кастрычнiка 2006 г. № 63 (у рэдакцыi пастановы ад 14 лiстапада 2008 г. № 67) (далей — Iнструкцыя). У частцы трэцяй пункта 98 Iнструкцыi ўстаноўлена, што даверанасць на атрыманне пенсii не можа быць выдадзена на тэрмiн больш як адзiн год. Згодна з часткай чацвёртай артыкула 83 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1992 г. "Аб пенсiённым забеспячэннi" выплата пенсiй праводзiцца па выбары пенсiянераў праз арганiзацыi паштовай сувязi, банкi, арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць па дастаўцы пенсii. У адпаведнасцi з часткай першай артыкула 87 указанага Закона пенсiя можа выплачвацца па даверанасцi, якая можа быць выдадзена на тэрмiн не звыш аднаго года. Пытаннi, звязаныя з асаблiвасцямi выплаты пенсii праз банкi па даверанасцi, у тым лiку адносна ўстанаўлення гранiчнага тэрмiну дзеяння такой даверанасцi, былi прадметам разгляду Канстытуцыйнага Суда. Так, 6 лiстапада 2008 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь па звароту адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк" прыняў рашэнне "Аб тэрмiне дзеяння даверанасцi на атрыманне грашовых сродкаў з укладу (дэпазiту) фiзiчнай асобы, адкрытага ў банку, на якi пералiчваецца пенсiя (дапамога)". Ва ўказаным рашэннi Канстытуцыйны Суд сфармуляваў сваю прававую пазiцыю, якая заключаецца ў тым, што паколькi рэгуляванне адносiн, якiя датычацца тэрмiну дзеяння даверанасцi на атрыманне грашовых сродкаў з укладу (дэпазiту) фiзiчнай асобы ў банку, на якi пералiчваецца пенсiя, ажыццяўляецца нормамi грамадзянскага, а не пенсiённага заканадаўства, то пры ўстанаўленнi ў пенсiённым заканадаўстве i iншых падзаконных актах гранiчнага тэрмiну дзеяння такой даверанасцi павiнны ўлiчвацца патрабаваннi грамадзянскага i банкаўскага заканадаўства. Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным замацаваць у артыкуле 87 Закона "Аб пенсiённым забеспячэннi" палажэнне аб тым, што прадугледжаны ў iм тэрмiн дзеяння даверанасцi не распаўсюджваецца на выпадкi атрымання грашовых сродкаў з укладу (дэпазiту) грамадзянiна, адкрытага ў банку, на якi пералiчваецца яго пенсiя (дапамога), прапанаваўшы Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь разгледзець пытанне аб удасканальваннi норм пенсiённага заканадаўства з мэтай устаранення няўзгодненасцi прававога рэгулявання. Канстытуцыйны Суд, пацвярджаючы дадзеную прававую пазiцыю, лiчыць, што частка трэцяя пункта 98 Iнструкцыi, якая прадугледжвае гадавы тэрмiн дзеяння даверанасцi на атрыманне пенсii, не можа распаўсюджвацца на выпадкi выдачы даверанасцi на атрыманне грашовых сродкаў з укладу (дэпазiту) грамадзянiна, адкрытага ў банку, на якi пералiчваецца яго пенсiя. На падставе выкладзенага, кiруючыся артыкулам 40, часткай першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 22, 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, Канстытуцыйны Суд ВЫРАШЫЎ: 1. Прызнаць неабходным у мэтах абароны правоў i законных iнтарэсаў грамадзян удакладнiць норму часткi трэцяй пункта 98 Iнструкцыi аб парадку ўчынення натарыяльных дзеянняў, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь ад 23 кастрычнiка 2006 г. № 63 (у рэдакцыi пастановы ад 14 лiстапада 2008 г. № 67), у частцы, якая датычыцца ўстанаўлення тэрмiну дзеяння даверанасцi ў прымяненнi да выпадкаў атрымання грашовых сродкаў з укладу (дэпазiту) грамадзянiна, адкрытага ў банку, на якi пералiчваецца яго пенсiя. 2. Прапанаваць Мiнiстэрству юстыцыi Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым парадку ўнесцi ў пункт 98 указанай Iнструкцыi неабходныя змяненнi i дапаўненнi, узгаднiўшы яго з нормамi грамадзянскага i банкаўскага заканадаўства i гэтым рашэннем. 3. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця. 4. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь П.П. Мiклашэвiч. 18 лютага 2009 г., г. Мiнск № Р-314/2009
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб тэрмiне дзеяння даверанасцi на атрыманне грашовых сродкаў з укладу (дэпазiту) грамадзянiна, на якi пералiчваецца яго пенсiя |
|