Курсант аўташколы выехаў на сустрэчную
Курсант аўташколы выехаў на сустрэчную
У Мiнску каля дзесяцi гадзiн ранiцы на Партызанскiм праспекце вучэбны аўтамабiль, якiм кiраваў 24-гадовы курсант аўташколы, трапiў у дарожна-транспартнае здарэнне. Паводле звестак аддзела па агiтацыi i прапагандзе ДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама, вучэбныя "Жыгулi" пры перастраеннi з першай на другую паласу руху занесла, i аўтамабiль выехаў на сустрэчную, дзе сутыкнуўся з "Опелем". У вынiку здарэння пацярпеў 55-гадовы майстар, якi атрымаў чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступенi цяжкасцi i пералом касцей пальцаў на левай руцэ. Iгар ГРЫШЫН. Тры кашалькi + пашпарт У гардэробе харчаблока Ганцавiцкай бальнiцы пабываў невядомы i абакраў траiх супрацоўнiц бальнiцы. Выкраў кашалькi з грашыма, а ў адной прыхапiў i пашпарт. Мiлiцыя ўстанавiла, што злодзей жыве ў вёсцы Ганцавiчы i затрымала яго. Сымон Свiстуновiч. Пiсталет, як аргумент? Тры разы стрэлiў з пiсталета ў беспрацоўнага жыхара Полацкага раёна яго знаёмы. Пацярпелага шпiталiзавалi ў полацкую гарадскую бальнiцу. Перад стральбой мiрна сядзелi ў дачным домiку ў вёсцы, выпiвалi. Пасварылiся. "Раптам" аргументам у спрэчцы стаў пiсталет (мяркуюць следчыя, што гэта "ТТ"). "Стралок", дарэчы, потым выкiнуў зброю ля аўтазаправачнай станцыi. На момант падрыхтоўкi публiкацыi пiсталет шукалi пры дапамозе ваенных... Самога "стралка" затрымалi. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску каля дзесяцi гадзiн ранiцы на Партызанскiм праспекце вучэбны аўтамабiль, якiм кiраваў 24-гадовы курсант аўташколы, трапiў у дарожна-транспарт |
|