Лясная госця
Лясная госця
На сядзібе дзеда Станiслава ў вёсцы Красоўшчына Шаркоўшчынскага раёна "прапiсалася" казуля. Вяскоўцам весялей з незвычайным суседам, а жывёле — спакойна, бо вакол населенага пункта нярэдка сустракаюцца ваўчыныя сляды, а гэта сведчыць пра небяспеку. Жывёлу напачатку лета прынеслi пастухi — статак кароў гналi ў поле i напалохалi казулю-мацi. А толькi што народжаная казулька ў дадатак стала ахвярай — на яе наступiла адна з рагуль. Станiслаў Іванавiч Байкоўскi, колiшнi ветэрынар, узяўся выходжваць небараку, падняў на ногi. За гэта казуля моцна прывязалася да свайго выратавальнiка, даверлiва глядзiць у вочы, адгукаецца на поклiч. Як нi шкада дзеду Станiславу развiтацца з лясною госцяй, ён згодны аддаць яе на догляд у заапарк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сядзібе дзеда Станiслава ў вёсцы Красоўшчына Шаркоўшчынскага раёна "прапiсалася" казуля. Вяскоўцам весялей з незвычайным суседам, а жывёл
|
|