21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цвярозае свята Земляной каровы

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цвярозае свята Земляной каровы

З Новым годам, з новым шчасцем! Нiякай памылкi няма — гэтае вiншаванне цалкам апраўданае. У колах будыстаў, для якiх новы 2009 год наступiў лiтаральна ўчора. Праўда, з адной агаворкай — па астралагiчных разлiках розных будысцкiх школ, напрыклад, Кiтая, Тыбета i Японii, новы год прыпадае на розныя даты памiж канцом студзеня i сярэдзiнай сакавiка. Паводле тыбецкай школы, чый уплыў распаўсюджаны, акрамя Тыбета, у Манголii, Кiтаi, Калмыкii, Бурацii, Туве i некаторых iншых рэгiёнах Расii, год жаўтаватай земляной каровы наступiў сёлета 25 лютага i працягнецца да 14 лютага 2010 года.

Важна: паводле ўсходняй традыцыi, няцотныя гады лiчацца жаночымi, таму вiтаць трэба менавiта Карову, а не Быка. Яшчэ адна адметнасць — Новы год (па-бурацку — Сагаалган, у тыбецкiм варыянце — Шагаа) наступае а пятай гадзiне ранiцы.

Многiя сучасныя будысты сустракаюць гэтае свята ў храме на ўрачыстым малебне, якi завяршаецца абрадам заклiкання ўдачы — людзi дастаюць з кашалькоў грашовыя купюры i водзяць iмi ў паветры, як быццам прыцягваючы да сябе дабрабыт. Лiчыцца, што асвечаныя грошы трэба ўвесь год насiць у кашальку i не трацiць, тады грошы не перавядуцца.

Тыя, хто застаецца дома, а пятай ранiцы могуць выйсцi на вулiцу альбо прывiтаць надышоўшы год нават праз расчыненую фортку, палiўшы пару кропель чорнага чаю або малака. На стале таксама павiнна быць так званая "белая ежа" — з тварагом, маслам, смятанай цi малаком. Нi ў якiм выпадку нельга сустракаць свята з гарэлкай цi iншымi алкагольнымi напоямi — "пiтвом чарцей", на iх уведзена катэгарычная забарона. Новы год у будыстаў, у адрозненне ад заходнiх традыцый, увогуле лiчыцца самым цвярозым святам.

Акрамя таго, у будыстаў ёсць выдатны звычай: напярэдаднi Новага года не толькi прыбiраць у доме, але i ўсiх яго жыхароў ачышчаць ад грахоў i бедаў, якiя здарылiся за мiнулы год. За два днi да асноўнага свята ладзiцца ачышчальны абрад Сор: у рытуальны касцёр ламы кiдаюць так званы сор — спецыяльную прыладу ў выглядзе наканечнiка стралы, зробленага з рэек, паперы, цеста i чэрапа. Гэта сiмвал грахоў усёй абшчыны. Ачысцiцца можа i кожны асобны прыхаджанiн: кавалачкам цеста (вада i мука без усякiх дабавак) чалавек абцiрае ўсю паверхню цела, пачынаючы з галавы, пры гэтым у думках укладвае ў цеста ўвесь назапашаны негатыў — хваробы, дрэнныя ўчынкi i г.д. Потым гэтыя кавалачкi загортваюцца ў тканiну цi нават проста полiэтыленавы пакет — галоўнае, больш не датыкацца да iх чыстымi рукамi — а пазней таксама спальваюцца. Цi не праўда, нагадвае нашу традыцыю спальвання чучала Масленiцы?

Дарэчы, у навагоднiя днi нават жэст вiтання ў будыйскай традыцыi асаблiвы. Выглядае гэты старажытны абрад наступным чынам: малодшы старэйшаму (або жанчына мужчыну, калi яны аднагодкi) працягвае рукi далонямi ўверх, старэйшы кладзе зверху свае рукi далонямi ўнiз, i малодшы падтрымлiвае старэйшага пад локцi. У гэтым жэсце выказваецца павага i абяцанне ў выпадку неабходнасцi дапамагчы, падтрымаць блiзкага чалавека.

А ў наступныя 15 дзён пасля свята ў храмах адбываецца яшчэ адзiн абрад — запуск "коней ветру ўдачы". Гэта асаблiвыя сцяжкi, спецыяльна асвечаныя, прыхаджане з малiтвамi прывязваюць на дрэва альбо размяшчаюць на даху дома такiм чынам, каб сцяжок развяваўся на ветры. Лiчыцца, што "конь ветру ўдачы" — гэта магутная абарона ад няшчасцяў i хваробаў, а разам з тым пажаданне здароўя i шчасця ўсiм жывым iстотам.

Што да астралагiчных прагнозаў на будучы год, якiя публiкуюцца ў самых розных варыянтах, то кiраўнiк будыстаў Расii Пандзiта Хамбо-лама Дамба Аюшэеў, напрыклад, лiчыць, што большасць iх хiтруе. Бо сапраўдны гараскоп Зурхай будыйскiя астролагi заўжды складаюць для аднаго канкрэтнага чалавека. "Скажу адно: год будзе складаным. Гэта было наканавана задоўга да пачатку сусветнага фiнансавага крызiсу. Таму нам трэба запасцiся цярпеннем, аптымiзмам i мудрасцю, берагчы здароўе — уласнае i родных, i быць гатовым многа працаваць, бо Земляная карова не дапаможа тым, хто схiльны да ляноты", — адзначыў кiраўнiк расiйскiх будыстаў.

Тым не менш, агульны прагноз на 2009 год (альбо 2136, у адпаведнасцi з тыбецкiм будыйскiм календаром) расiйскi Iнстытут тыбецкай медыцыны i астралогii ўсё ж зрабiў. Цяперашнi год у 60-гадовым тыбецкiм цыкле належыць да групы "Шасцi гадоў, якiя прыносяць мала добрага". Галоўнае, з чым давядзецца сутыкнуцца, папярэджваюць астролагi — гэта не толькi крызiс, выйсце з якога кожнаму давядзецца шукаць самастойна, але таксама рост злачыннасцi i магчымыя лакальныя канфлiкты памiж насельнiцтвам i ўрадавымi войскамi ў розных краiнах свету. Прычым залежнасць гэту можна будзе прасачыць з ростам тэмператур: чым цяплей будзе надвор’е, тым больш будзе праяўляцца стыхiя Агню, узмацняючы ўсе негатыўныя якасцi года. Але гэта сувязь будзе дзейнiчаць i ў адваротным парадку, так што ў другой палове года можна спадзявацца на адносны спакой i стабiльнасць.

Шукаючы спосаб захаваць свой асабiсты дабрабыт, як лiчаць тыбецкiя астролагi, трэба звярнуцца да стыхii года — зямлi, i набываць участак (дом, кватэру), развiваць сельскую i лясную гаспадаркi, надаваць больш увагi натуральным прадуктам.

Але пры гэтым варта памятаць, што стыхiя зямлi таксама можа быць небяспечнай, асаблiва ў цяперашнiм выпадку: Бык, Карова — самi па сабе знакi зямлi, а сёлета яны яшчэ земляныя, гэта значыць, зямля ўздзейнiчае на зямлю, i лiшак гэтай энергii можа выклiкаць землятрусы, абвалы i апоўзнi, пэўныя цяжкасцi ў апрацоўцы глебы (што можа адбiцца на ўраджаi i адпаведна ў цэнах на харчовыя тавары). Фундаменты i сцены дамоў, асаблiва калi гэта старыя збудаваннi, могуць атрымаць моцныя пашкоджаннi. У грамадстве таксама, калi не весцi пастаянную прафiлактычную работу, будуць цярпець асновы, традыцыi, устоi.

Каб змякчыць i задобрыць гаспадара года, тыбецкi гараскоп раiць свядома перайсцi на вегетарыянства — калi не цалкам, то хоць бы ў большай ступенi. Што ж датычыцца прыняцця важных рашэнняў i адказных учынкаў, то ў iх галоўнае — не спяшацца, але затое потым, зрабiўшы першы крок, не збочваць з абранага шляху, толькi тады атрымаецца дасягнуць поспеху.

Вiкторыя ЗАХАРАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Новым годам, з новым шчасцем! Нiякай памылкi няма — гэтае вiншаванне цалкам апраўданае. У колах будыстаў, для якiх новы 2009 год наступiў лiтаральна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика