21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нумар ARCHE прызнаны экстрэмісцкім

26.08.2009 15:25 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26 февраля 2009 Общество
Мікола Бугай, Наша Ніва Такое рашэнне прыняў суд у Брэсце на закрытым паседжанні.

Нумар №7-8'2008 ARCHE прызнаны экстрэмісцкім. У часе кароткага паседжання суддзя Міранюк (намесніца старшыні Маскоўскага раённага суду Брэста) не задала прадстаўніку часопісу адвакату Паўлу Сапелку ніводнага пытання.

У сваёй заяве КГБ абмяжоўваўся цытаваннем чатырох сказаў з чатырох артыкулаў у 1100-старонкавым часопісе. Адзін з іх — з тэксту заходніх палітолагаў пра сітуацыю ў Беларусі, другі — з матэрыялаў круглага стала ў Рэдакцыі часопісу аб выбуху 3 ліпеня, трэці — з аналізу парлямэнцкіх выбараў 2008 году аўтарства вядомага палітолага Віталя Сіліцкага. Чацвёртая фраза ўвогуле — апісанне сцэны з фільму Анджэя Вайды "Катынь".

Матывіровачная частка рашэння пакуль не вядома. Яе вышлюць па пошце пазней.

Адвакат Павел Сапелка назваў рашэнне супярэчным закону.

Часопіс будзе абскарджваць рашэнне ў аблсудзе.

У выпадку калі такое рашэнне застанецца ў сіле, гэта будзе вяхой новага этапу ў звужэнні свабоды слова ў Беларусі, мяркуе заснавальнік часопісу Андрэй Дынько.

Рэдактар часопісу Валер Булгакаў кажа: "Гэта само па сабе папярэджаньне, што нягледзячы на эрозію лукашэнкаўскай сыстэмы, яе базавыя прынцыпы застаюцца непахіснымі. Нягледзячы на ўсю абсурднасьць абвінавачваньняў, змагацца з дзяржавай немагчыма, зачэпкі заўсёды будуць знойдзеныя".


Андрэй Дынько і адвакат Павел Сапелка


За працэсам назірала БТ


Што экстрэмісцкага КГБ знайшоў у ARCHE?

Даслоўная цытата з судовага матэрыялу.

Наступнае экспертнае заключэнне зробленае ўпраўленнем КДБ па Брэсцкай вобласці. Падаём усю аргументацыю брэсцкіх чэкістаў даслоўна. Выкінуць хоць слова з гэтага немудрагелістага дакументу было б недаравальна:

"Проведенным анализом установлено, что в журналах содержатся сведения, которые дискредитируют деятельность органов власти и управления Республики Беларусь, усиливают социально‑политическую напряженность и противостояние в обществе, стимулируют совершение действий, направленных на организацию и осуществление массовых беспорядков, и тем самым создают угрозу безопасности Республики Беларусь в политической сфере. В частности:

— В статье "Парлямэнцкія выбары: беларуская нуда, эўрапейская інтрыга?" (автор В. Силицкий, стр. 11-16) заявляется, что "Практычная адсутнасць інтрыгі і сур’ёзных чаканняў у адносінах да бяссільных прадстаўнічых органаў і пасіўны падыход апазіцыі да выбарчых кампаніяў не пакідае грамадству іншага выбару, акрамя як прыняць загадзя падрыхтаваную прапанову ўладаў. У прыватнасці, практычна адсутнічае супраціў кампаніям датэрміновага галасавання…";

— В материале "Выбух і шмон: беларускі міні‑Асьвенцім. Круглы стол у рэдакцыі "ARCHE" (стр. 17-27) содержится мнение о действующей власти, согласно которому "… за яе фасадам хаваецца маральнае разлажэньне (якое зь нядаўняй пары нават адкрыта афішуецца) і маральная карупцыя, якая ідзе нага ў нагу за звычайнай";

— в статье "Менскія манэўры. Лукашэнка выкарыстоўвае выбары, каб здабыць рычагі ў перамовах з ЭЗ" (авторы Б. Ярабик и А. Рабальятти, стр. 28-32) констатируется, что "… улады выкарыстоўваюць выбух для ажыццяўлення сваёй звычайнай тактыкі ўціску апазіцыі, запалохваючы патэнцыйных праціўнікаў і перашкаджаючы любой апазіцыйнай дзейнасці";

— в публикации "Памяць ахвяраў і памяць катаў" (автор А. Расинский, стр. 33-50) сотрудники органов госбезопасности и фашисты называются созниками: "Саюзьнікі - нацыст і чэкіст - схіліліся над мапай".

Вывод: содержание данных статей свидетельствует о наличии в них информации с признаками экстремистской направленности, что стимулирует протестные настроения населения и разжигает социальную рознь по политическим мотивам".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 февраля 2009 Общество Мікола Бугай, Наша Ніва Такое рашэнне прыняў суд у Брэсце на закрытым паседжанні.Нумар №7-8'2008 ARCHE прызнаны экстрэмісцкім.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика