21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Палітуцекача з Віцебска Інтэрпол абвясціў у міжнародны вышук

26.08.2009 15:25 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26 февраля 2009 Общество
Сяргей Серабро, Народныя навіны Віцебска Як стала вядома "Народным навінам Віцебска" наш зямляк, сябра Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі БНФ Зміцер Піменаў, які ў снежні 2000 г. быў вымушаны з’ехаць у эміграцыю і зараз жыве ў Бельгіі, абвешчаны Interpol у міжнародны вышук.

22 студзеня 2009 г. на сайце Interpol ў раздзеле "Wanted" з’явілася анкета сп. Піменава, дзе сцвярджаецца, што ён у вышуку за вандалізм і хуліганства, а запыт на яго арышт выдадзены з Віцебска.

Нашай рэдакцыі ўдалося звязацца са Змітром, і ён паведаміў, што ўжо ведае пра вышук: "Пра тое, што я аб’яўлены ў вышук мне паведамілі спецслужбы Францыі, бо, у сувязі са сваёй грамадскай дзейнасцю, я мушу наведваць некаторыя еўрапейскія краіны. Адказныя за вышук добра разумеюць, што гэта палітычная справа інспіраваная беларускім бокам, таму па‑сяброўску параілі быць асцярожным і без патрэбы не пакідаць межы Бельгіі. На тэрыторыі Бельгіі я ў поўнай бяспецы, бо знаходжуся пад абаронай Жэнеўскай канвенцыі, якая гарантуе мне недатыкальнасць".

Са слоў сп. Піменава ён праз свайго адваката ўжо даслаў запыт у штаб‑кватэру Interpol у Ліоне, аднак пакуль ніякіх тлумачэнняў не атрымаў.

Нагадаем, што у 2005 г. Зміцер Піменаў ужо быў арыштаваны бельгійскімі ўладамі і трапіў у турму.
Гэты арышт выклікаў абурэнне ў беларусаў свету, і нават з адмысловай заявай выступіла Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, пасля чаго наш зямляк быў вызвалены. Да гэтай пары Зміцер не ведае прычынаў арышту, у верасні ж мусіць быць разгледжаны яго іск да Бельгіі адносна гэтай справы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 февраля 2009 Общество Сяргей Серабро, Народныя навіны Віцебска Як стала вядома "Народным навінам Віцебска" наш зямляк, сябра Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі БНФ Зміцер Піменаў, які ў снежні 2000 г. быў вымушаны з’ехаць у эміграцыю і зараз жыве ў Бельгіі, абвешчаны Interpol у міжнародны вышук.22 студзеня 2009 г....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика