З кулакамі на мiлiцыю
З кулакамі на мiлiцыю
кiнуўся 22-гадовы хлопец, якi парушаў грамадскi парадак а дзесятай гадзiне вечара ў пад’ездзе аднаго са шматпавярховiкаў Сельмашаўскага мiкрараёна Гомеля. Некалькi жыхароў дома, патэлефанаваўшы ў мiлiцыю, папрасiлi супакоiць хулiгана. Туды адправiлiся прапаршчык i сяржант, якiя вызначылi на месцы, што хлопец знаходзiцца пад добрай "мухай". Яны паспрабавалi даставiць яго куды належыць — у медыцынскi выцвярэзнiк, што выклiкала ў апошняга агрэсiю. З кулакамi ён накiнуўся на ахоўнiкаў парадку, нанёсшы аднаму з iх лёгкiя цялесныя пашкоджаннi. Мiлiцыянеры знаходзiлiся пры выкананнi службовых абавязкаў, i непадпарадкаванне iм у такой вось сiтуацыi будзе адпаведным чынам улiчана ў судзе. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ. Вадзiцель, якi збiў у Ветцы пяцярых дзяцей, прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волiСуд Веткаўскага раёна першай iнстанцыi прыгаварыў вадзiцеля, што збiў пяцярых дзяцей, да 7 гадоў пазбаўлення волi, паведамiў пракурор Веткаўскага раёна Эдуард Апанасюк, якi падтрымаў дзяржаўнае абвiнавачанне. ДТЗ адбылося 5 кастрычнiка 2008 года. Пасля святкавання Дня горада ў Ветцы (Гомельская вобласць) шасцёра падлеткаў 10—16 гадоў вярталiся дадому па ўскрайку асветленай цэнтральнай вулiцы горада. У дзяцей на рукавах былi флiкеры. На краi праезнай часткi дзецi апынулiся з-за неабходнасцi абысцi лужыну. У гэты момант на павышанай хуткасцi ў групу дзяцей уехаў аўтамабiль "Жыгулi", якiм кiраваў 34-гадовы мясцовы жыхар. З месца здарэння ён уцёк. У працэсе расследавання было ўстаноўлена, што мужчына знаходзiўся ў стане алкагольнага ап’янення. Акрамя таго, у 2007 годзе за падобнае парушэнне ён быў пазбаўлены права кiравання аўтамабiлем. У вынiку ДТЗ двое хлопчыкаў 10 i 13 гадоў загiнулi, 16-гадовы падлетак атрымаў траўму пазваночнiка i яшчэ двое дзяцей — лёгкiя цялесныя пашкоджаннi. Суд першай iнстанцыi прызнаў вiнаватым веткаўчанiна ва ўчыненнi злачынства i прыгаварыў да 7 гадоў пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў калонii строгага рэжыму. Пракурор дадаў, што прыгавор не ўвайшоў у законную сiлу, бо асуджаны не пагадзiўся з рашэннем суда i скарыстаўся правам абскардзiць яго ў вышэйшай iнстанцыi. Алена САФРОНАВА, БЕЛТА. Па лесе — з абрэзампаляўнiчай стрэльбы блукаў 50-гадовы жыхар вёскi Хвойная Паляна Хойнiцкага раёна. У пошуках якога-небудзь звера, вядома ж. Але замест яго натрапiў на работнiкаў Лоеўскай мiжраённай iнспекцыi па ахове жывёльнага i раслiннага асяроддзя, якiя пацiкавiлiся правамернасцю яго дзеянняў. Выявiлася, што ўнутры ствала абрэза была ўстаўка з нарэзамi пад патроны 22 калiбру. У мужчыны знайшлi i пяць гэтых боепрыпасаў, за што яму давядзецца несцi адказнасць. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. УспомнiлаКалi пенсiянерка з Баранавiчаў прачытала ў газеце, што па кватэрах ходзяць дзве жанчыны-прайдзiсветкi i абкрадаюць састарэлых, то прыгадала, што i яе наведалi дзве работнiцы з сацыяльнай службы. Кiнулася пенсiянерка да схованкi, дзе ляжалi чатыры мiльёны, — а грошай няма. Макраны зноў засвяцiлiся Назва гэтай вёскi з Маларыцкага раёна вельмi часта трапляе ў мiлiцэйскую хронiку. Можна падумаць, што менавiта праз Макраны пралягаюць кантрабандныя шляхi. Вось толькi 25 лютага тут ранiцай затрымалi жыхара г. Лiды, якi без дакументаў перавозiў 748 адзiнак верхняй вопраткi, а блiжэй да вечара тармазнулi "Форд-Транзiт" яшчэ аднаго жыхара Гродзеншчыны i канфiскавалi рознага тавару на 34 560 000 рублёў, бо ў яго таксама не было дакументаў на прадукцыю. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
кiнуўся 22-гадовы хлопец, якi парушаў грамадскi парадак а дзесятай гадзiне вечара ў пад’ездзе аднаго са шматпавярховiкаў Сельмашаўскага мiкрараёна Гом |
|