Маладым — можна
Маладым — можна
Кватэрнае пытанне
Мая дачка сёлета заканчвае ўнiверсiтэт, "цягне" на чырвоны дыплом. Калi ўсё будзе добра, працаваць застанецца ў Мiнску. Мы ўжо знайшлi магчымасць зарэгiстраваць яе там. Напiшыце, цi можна будзе ёй адразу ж стаць на кватэрны ўлiк па месцы працы i жыхарства? Наталля М., Асiповiчы. Асiповiчы.Згодна з п. 6 Палажэння аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiстапада 2005 г. № 565) не прымаюцца на ўлiк грамадзяне, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i прыбылi ў г. Мiнск з iншых населеных пунктаў, на працягу 5 гадоў з дня рэгiстрацыi iх па месцы жыхарства ў г. Мiнску. Указам кiраўнiка дзяржавы ад 3 чэрвеня 2008 г. № 292 з гэтага агульнага правiла зроблена выключэнне. Пры захоўваннi агульнай нормы аб 5-гадовым тэрмiне пастаяннага пражывання гэта абмежаванне не распаўсюджваецца, у прыватнасцi, на маладых спецыялiстаў, якiя атрымалi адукацыю за кошт рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў i накiраваных на працу па размеркаваннi ўстаноў, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi. На маладых спецыялiстаў не распаўсюджваецца таксама патрабаванне аб 5-гадовым тэрмiне працы грамадзян, якiя прыбылi ў г. Мiнск з iншых населеных пунктаў, для атрымання права быць прынятым на кватэрны ўлiк па месцы працы (службы) у арганiзацыях, размешчаных у г. Мiнску. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая дачка сёлета заканчвае ўнiверсiтэт, "цягне" на чырвоны дыплом. Калi ўсё будзе добра, працаваць застанецца ў Мiнску. Мы ўжо знайшлi магчы |
|