Не спiце ў шапку ў грамадскiм транспарце
Не спiце ў шапку ў грамадскiм транспарце
А то абакрасцi могуць, папярэджваюць праваахоўныя органы Гомельшчыны. Апошнiм часам у аўтобусах, маршрутках, тралейбусах i нават цягнiках у значнай меры павялiчылiся выпадкi крадзяжоў. Так, у абласным цэнтры мужчына праехаў на тралейбусе толькi адзiн прыпынак, а з яго кiшэнi знiк партманет, у якiм было 150 тысяч рублёў. У пенсiянеркi з Рэчыцы ў кашальку, калi яна ехала ў аўтобусе, было 260 тысяч. Не стала нi таго, нi другога. Пасажырка аўтобуснага маршруту Чачэрск — Барсукi пазбавiлася 106 тысяч рублёў, дзвюх банкаўскiх картак i латарэйнага бiлета. У дзяўчыны з Рагачова ў аўтобусе нехта ўкраў з кiшэнi кажушка мабiльны тэлефон. Гомельская пенсiянерка не знайшла ў сваёй куртцы такi ж самы тэлефон пасля паездкi з дачы на дызельным цягнiку. Другая гамяльчанка, калi выйшла з аўтобуса, выявiла прапажу кашалька, дзе сярод iншых грошай быў старажытны сярэбраны рубель з выявай профiлю цара Мiкалая Другога на адным баку i двухгаловага арла — на другiм. Падобныя выпадкi можна прыводзiць i далей. Каб у грамадскiм транспарце не стаць "варонай", трэба не губляць пiльнасцi. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А то абакрасцi могуць, папярэджваюць праваахоўныя органы Гомельшчыны. Апошнiм часам у аўтобусах, маршрутках, тралейбусах i нават цягнiках у значнай ме |
|