Адзiн пусцiў у ход касу, другi — шалёўку
Адзiн пусцiў у ход касу, другi — шалёўку
З "Тарпедай" — на лёд вадасховішча
Работнiкi ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржiнспекцыi затрымалi жыхароў Вiлейкi, якiя, выехаўшы на лёд Вiлейскага вадасховiшча на аўтамабiлi, лавiлi рыбу з выкарыстаннем лескавых сетак. Канфiскаваны 42 асобiны рыбы розных вiдаў, сем сетак, прыстасаванне для ўстаноўкi сетак пад лёд "Тарпеда" i аўтамабiль "Мерседэс 124". Прыродным рэсурсам быў нанесены ўрон у буйным памеры. Днямi Вiлейскiм РАУС па гэтым факце ўзбуджана крымiнальная справа, на канфiскаваны транспартны сродак накладзены арышт. Сяргей РАСОЛЬКА. Адзiн пусцiў у ход касу, другi — шалёўку Размова пра двух мужчын, якiя ў час бойкi пусцiлi ў ход тое, што трапiла iм пад рукi. У пачатку лета жыхар вёскi Лапацiна Гомельскага раёна скарыстаў касу супраць жыхара Магiлёўшчыны, нанёсшы таму рэзаную рану твару i вуха. Крымiнальная справа па гэтым факце яшчэ вядзецца. А ў Мазырскiм раёне ў вёсцы Скрыгалаў а першай гадзiне ночы ў лютым 52-гадовы рабочы мясцовага СВК так пабiў дошкай пасля сумеснай выпiўкi свайго маладзейшага на шэсць гадоў напарнiка, што той з цяжкай чэрапна-мазгавой траўмай i адкрытымi пераломамi верхняй i нiжняй скiвiц трапiў у рэанiмацыйнае аддзяленне бальнiцы. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Размова пра двух мужчын, якiя ў час бойкi пусцiлi ў ход тое, што трапiла iм пад рукi. У пачатку лета жыхар вёскi Лапацiна Гомельскага раёна скарыстаў |
|