21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аграрная iндустрыя Арцюкевiча

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аграрная iндустрыя Арцюкевiча

Сталiчны прадпрымальнiк паспяхова разгарнуўся ў вёсцы

Уладзiмiра Арцюкевiча добра ведаюць не толькi ў Мiнску, дзе ён на працягу доўгага часу рэалiзоўваў маштабныя праекты, але i ў глыбiнцы. Некалькi гадоў таму сталiчны камерсант ушчыльную заняўся сельскагаспадарчай вытворчасцю. Тады многiя яго знаёмыя здзiўлена пацiскалi плячыма: маўляў, навошта адыходзiць ад добра наладжанага бiзнэсу i лезцi ў нейкую "авантуру"? Але Арцюкевiч, напэўна, такi ўжо чалавек — не можа доўга сядзець на адным месцы, лiчыць, што трэба заўсёды рухацца наперад. І калi ўжо возьмецца за нейкую справу, то заўсёды даводзiць яе да дасканаласцi. Так, дарэчы, атрымалася i з фермерствам...

 

Антыкрызiсны менеджар

Уладзiмiра Арцюкевiча добра ведаюць не толькi ў Мiнску, дзе ён на працягу доўгага часу рэалiзоўваў маштабныя праекты, але i ў глыбiнцы. Некалькi гадоў таму сталiчны камерсант ушчыльную заняўся сельскагаспадарчай вытворчасцю. Тады многiя яго знаёмыя здзiўлена пацiскалi плячыма: маўляў, навошта адыходзiць ад добра наладжанага бiзнэсу i лезцi ў нейкую "авантуру"? Але Арцюкевiч, напэўна, такi ўжо чалавек — не можа доўга сядзець на адным месцы, лiчыць, што трэба заўсёды рухацца наперад. І калi ўжо возьмецца за нейкую справу, то заўсёды даводзiць яе да дасканаласцi. Так, дарэчы, атрымалася i з фермерствам...

 

Антыкрызiсны менеджар

 

Уладзiмiра Арцюкевiча добра ведаюць не толькi ў Мiнску, дзе ён на працягу доўгага часу рэалiзоўваў маштабныя праекты, але i ў глыбiнцы. Некалькi гадоў таму сталiчны камерсант ушчыльную заняўся сельскагаспадарчай вытворчасцю. Тады многiя яго знаёмыя здзiўлена пацiскалi плячыма: маўляў, навошта адыходзiць ад добра наладжанага бiзнэсу i лезцi ў нейкую "авантуру"? Але Арцюкевiч, напэўна, такi ўжо чалавек — не можа доўга сядзець на адным месцы, лiчыць, што трэба заўсёды рухацца наперад. І калi ўжо возьмецца за нейкую справу, то заўсёды даводзiць яе да дасканаласцi. Так, дарэчы, атрымалася i з фермерствам...

 

Антыкрызiсны менеджар

Па вялiкiм рахунку для Уладзiмiра Сцяпанавiча ўласная справа на зямлi — у пэўным сэнсе вяртанне да вытокаў. Нарадзiўся i вырас ён у вёсцы Гатчыцы, што на Валожыншчыне. Там закончыў школу, а пасля вучыўся ў Маладзечне. Паехаў у Латвiю, дзе ўладкаваўся на добра вядомы ўсiм "народжаным у СССР" завод "РАФ". У складаныя 90-я вярнуўся з Прыбалтыкi ў Мiнск, дзе пачаў наладжваць свой бiзнэс. Арцюкевiч прайшоў усе прыступкi i дасягнуў пэўнага ўзроўню. Апошнiм часам быў прадстаўнiком у Беларусi аднаго з расiйскiх рэгiёнаў, займаўся арганiзацыяй паставак матэрыялаў. Так што падстаў для таго, каб нешта мяняць у жыццi, у яго i сапраўды не было.

Але чатыры гады таму здарылася (як аказалася пасля) сапраўды адметная, знакавая падзея — Уладзiмiр Сцяпанавiч набыў фермерскую гаспадарку, якая была на мяжы поўнага банкруцтва. Актывы — напаўразбураная ферма i 1,5 тысячы свiней. Як узгадвае прыватнiк, жывёлы былi... жоўтага колеру — з-за парушэння абмену рэчываў. Давялося тэрмiнова набываць дзве машыны з камбiкормам, але многiх "пятачкоў" так i не ўдалося выратаваць. Уяўляеце сабе сiтуацыю? У такiх умовах многiя б апусцiлi рукi (як, напэўна, зрабiў былы гаспадар фермерскай гаспадаркi), але толькi не Арцюкевiч. Уладзiмiр Сцяпанавiч нездарма майстар спорту па вольнай барацьбе, характар мае сапраўды байцоўскi: кажа, што цяжкасцi толькi загартоўваюць. Неабходны быў жорсткi антыкрызiсны менеджар. На шчасце, ён знайшоўся.

— Мы дакладна ведалi чаго дабiваемся, — заўважае Арцюкевiч. — Адразу распрацавалi план заатэхнiчных i ветэрынарных мерапрыемстваў, ачысцiлi тэрыторыю, зрабiлi неабходны рамонт. Склалi грунтоўны бiзнэс-план на 250 старонках, дзе ўсё дакладна распiсана. Гэтай праграмы заўжды прытрымлiваемся. Ужо праз год дасягнулi пэўных поспехаў, за што атрымалi ганаровую грамату ад старшынi аблвыканкама.

Цяпер у фермерскай гаспадарцы працуюць 35 чалавек. Дарэчы, заробкi ў работнiкаў вышэйшыя, чым у сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах Маладзечаншчыны. Памер аплаты працы больш чым 800 тысяч рублёў. Вядома, ёсць такiя, хто атрымлiвае больш, — заробкi залежаць ад канкрэтных вынiкаў. Распрацавана цэлая сiстэма "бонусаў": работнiкi атрымлiваюць прэмii, заахвочваннi i нават беспрацэнтныя грашовыя пазыкi на ўласныя патрэбы. З iншага боку — дысцыплiна ў гаспадарцы без перабольшвання проста жалезная, з парушальнiкамi развiтваюцца без лiшнiх размоў i "выхаваўчых момантаў". Напэўна, iнакш i нельга, паколькi толькi такiм чынам можна было навесцi парадак. "Кадраў у вёсцы шмат, але вельмi не хапае сапраўдных прафесiяналаў", — уздыхае Уладзiмiр Сцяпанавiч.

Як выглядае скарбонка?

Фермерская гаспадарка Арцюкевiча называецца "АВС-агра". Першыя тры лiтары — ад iнiцыялаў кiраўнiка. За чатыры гады назва пераўтварылася ў моцны гандлёвы брэнд, якому давяраюць, паколькi ведаюць, што якасць заўсёды на высокiм узроўнi. Спачатку свiнагадоўля была справай выпадку, але з цягам часу стала абгрунтаваным выбарам. Калi Уладзiмiр Сцяпанавiч за нешта возьмецца, то заўсёды ідзе да канца (як барцы свой паядынак — да перамогi). Так i з вырошчваннем свiней. Цяпер у сярэднiм "пятачкi" прыбаўляюць у вазе больш чым па паўкiло штодня. А ўлетку на адкорме гэты паказчык увогуле дасягае кiлаграма! Пра такiя вынiкi многiя кiраўнiкi СВК могуць хiба толькi марыць. Неаднойчы даводзiлася чуць: свiнагадоўля — нявыгадная справа. Што пра гэта думае Арцюкевiч?

— Ды лухта ўсё гэта, — перакананы прыватнiк. — Самае галоўнае — збалансаванае харчаванне жывёлы, неабходна выкарыстоўваць мiкраэлементы, вiтамiны, дабаўкi, каб павялiчыць канверсiю корму. Чаму на Захадзе для таго, каб на адзiн кiлаграм прыбаўлення ў вазе неабходна 2,2—2,5 кiло камбiкорму, а ў нас — 4—5? Вiдавочна, што затраты пры гэтым будуць удвая вышэйшыя. Паспрабуйце такiм чынам арганiзаваць справу, каб атрымаць максiмальны эфект. Нездарма ж прывычная скарбонка заўсёды ў выглядзе свiннi робiцца, спрадвеку ў гэта закладаўся пэўны сэнс. Справа будзе прыносiць прыбытак, але неабходна асабiстая зацiкаўленасць у вынiку, толькi ў такiм разе можна спадзявацца на поспех.

У фермерскай гаспадарцы выручае менавiта гэты "рухавiк". Цяпер усё тут працуе як добра адладжаны гадзiннiк — кожны работнiк дакладна ведае свае абавязкi i як належыць iх выконвае. Таму i эканамiчныя паказчыкi ўражваюць: за мiнулы год рэнтабельнасць вытворчасцi "АВС-агра" склала 20 працэнтаў. За чатыры гады рэалiзавана больш чым 1,1 тысячы тон мяса. Цяпер на ферме ў вёсцы з мiлагучнай назвай Зоранька трымаюць 3,5 тысячы свiней. Гэта практычна чвэрць усяго пагалоўя раёна. Прыватнiк выкарыстоўвае перадавую канадскую тэхналогiю ўтрымання жывёлы. Гэты метад энергазберагальны, паколькi не патрабуе дадатковай сiстэмы абагрэву памяшкання. Ствараюцца такiя ўмовы, калi свiннi саграваюцца "самастойна". I Арцюкевiч яшчэ задумваецца над тым, каб збiраць цяпло, якое выдзяляюць жывёлы. Гэты "энергарэсурс" можна накiроўваць, да прыкладу, на абагрэў цяплiц. Сапраўды гаспадарскi падыход — па сутнасцi безадходная вытворчасць.

Гэтыя прывабныя "в’етнамкi"

Спачатку Уладзiмiр Сцяпанавiч набываў заводскi камбiкорм. Але пасля адмовiўся, паколькi якасць далёка не заўсёды задавальняла. Таму набылi добры польскi млын i цяпер камбiкорм самi робяць, рацыён — у залежнасцi ад узросту жывёлы. Але на гэтым не спынiлiся i доўга шукалi спецыяльную камп’ютарную праграму па прыгатаваннi збалансаваных кармоў. У Беларусi не знайшлi, набылi яе ў Маскве. Так што тэхнiчная ўзброенасць фермерскай гаспадаркi на вышынi. У перспектыве Уладзiмiр Сцяпанавiч мяркуе адмовiцца ад жалезабетонных збудаванняў для ўтрымання свiней. Будуць прымяняць лепшы варыянт: лёгкiя танныя ангары, накрытыя тэнтам. У такiх памяшканнях добра захоўваецца цеплыня i патрэбная вiльготнасць, таму жывёлы добра развiваюцца. А кошт у пяць разоў (!) меншы, чым у звычайных будынкаў. Тэрмiн эксплуатацыi — 12 гадоў, пасля чаго на гэтай жа плошчы можна ўзводзiць новыя тэнтаваныя фермы. Зручна, проста, якасна i танна. Арцюкевiч спадзяецца на тое, што на базе iх гаспадаркi, магчыма, будуць адпрацоўвацца адпаведная тэхналогii. "Навошта рабiць грувасткiя "бункеры"? — здзiўляецца прыватнiк. — Iснуюць жа сучасныя, больш эфектыўныя рашэннi".

Раней у Зораньцы трымалi сальную пароду свiней, а калi прыйшоў Арцюкевiч, то пачалi аддаваць перавагу беконным. Менавiта нятлустая свiнiна цяпер больш запатрабаваная на рынку. Адпаведна, прыватнiк стварае вартае прапанаванне. На ферме ўсталявалi... "гармату" — прыстасаванне, з якога выходзiць гарачы туман. У яго яшчэ дадаюць спецыяльны антыбiётык, у вынiку чаго для жывёл сапраўдная iнгаляцыя атрымлiваецца. У найблiжэйшай перспектыве думаюць заняцца развядзеннем "в’етнамак" — в’етнамскiх вiслапузых свiней. На думку Уладзiмiра Сцяпанавiча, парода надта заманлiвая па эканомiцы i перспектыўная. Гэтыя свiннi вельмi хутка набiраюць вагу — у такiм разе цыкл узнаўлення памяншаецца амаль удвая. Каб палепшыць эканамiчныя паказчыкi, Арцюкевiч вырашыў заняцца перапрацоўкай. У Вiлейскiм раёне набыў мясакамбiнат разам з двума свiнарнiкамi. Таму пагалоўе ўжо ў найблiжэйшы час давядзе да 6—6,5 тыс. Прыватнiк думае вырабляць арыгiнальную прадукцыю — не тыя каўбасы, якiя выпускаюць усе. А, да прыкладу, чыпсы... са свiной скуркi, прыгатаваныя са спецыямi па цiкавай тэхналогii. Да пiва — першая закуска, дарэчы, вельмi папулярная ў Еўропе. Альбо мясны фарш, якi ўжо гатовы да ўжывання, цi яшчэ колькi найменняў прадукцыi, пакуль невядомых айчыннаму спажыўцу. Няўжо не цiкава пакаштаваць? Акрамя ўсяго iншага, мясакамбiнат — гэта два дзясяткi новых працоўных месцаў, што надзвычай актуальна для глыбiнкi.

У Маладзечне ў Арцюшкевiча ёсць уласная крама i ўтульны бар, аформлены ў старажытным стылi. Атрымлiваецца замкнёнае кола: ад вытворчасцi, перапрацоўкi сыравiны — да рэалiзацыi гатовай прадукцыi праз гандлёвую сетку, пункты харчавання. Дарэчы, наконт гэтага ва Уладзiмiра Сцяпанавiча наспеў яшчэ адзiн цiкавы праект. Прыватнiк звярнуўся да сталiчных уладаў з прапановай абсталяваць на Мiнскай кальцавой дарозе сетку стыльных кавярняў, дзе б наведвальнiкам прапаноўвалiся стравы беларускай нацыянальнай кухнi.

— Гэта ўжо не адзiнкавыя дробныя праекты, а сур’ёзны бiзнэс — аграрная iндустрыя, — адзначае Арцюкевiч. — Сельская гаспадарка — высокарэнтабельная галiна, у якую можна i трэба ўкладваць сродкi. Дарэчы, такiя iнвестыцыi даволi хутка акупляюцца i прыносяць добры даход. Дык чаму не працаваць? Варта толькi i дзяржаве са свайго боку падставiць плячо, надаць прыватнiкам пэўны сацыяльны статус. Я нiчога не прашу, але не разумею, чаму, да прыкладу, мае работнiкi не ўдзельнiчаюць у раённым прафесiйным спаборнiцтве.

Уладзiмiра Сцяпанавiча таксама засмучае тое, што ў яго мала зямлi — усяго толькi 13 гектараў. Прасiў выдзелiць 3-5 тыс. га, але адмовiлi (маўляў, няма такiх свабодных плошчаў), затое прапанавалi ўзяць у "аператыўнае кiраванне" СВК "Заскавiчы". Арцюкевiч не пагадзiўся з такiм варыянтам, паколькi апасаўся, што страцiць самастойнасць. А так эксперыментаваць, iсцi на абгрунтаваную рызыку нiхто не забараняе. Да прыкладу, прыватнiк вырашыў заняцца вырошчваннем тапiнамбуру — унiкальнай па сваiх якасцях культуры. Павiнна атрымацца...

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

Маладзечанскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзiмiра Арцюкевiча добра ведаюць не толькi ў Мiнску, дзе ён на працягу доўгага часу рэалiзоўваў маштабныя праекты, але i ў глыбiнцы. Некалькi гадоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика