21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зямельнае пытанне патрабуе зразумеласцi i дакладнасцi

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зямельнае пытанне патрабуе зразумеласцi i дакладнасцi

На пытаннi чытачам выдання адказваў на "прамой лiнii" старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь Георгiй Іванавiч Кузняцоў.

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 25, 26 і 27 лютага.)

На пытаннi чытачам выдання адказваў на "прамой лiнii" старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь Георгiй Іванавiч Кузняцоў.

( — Я пражываю ва ўласным доме, якi падзелены на дзве часткi. У адной палавiне пражывае мой брат з сям’ёй, у другой — мая сям’я. На гэты час у нас на 2 гаспадароў участак складае 31,2 соткi.

Цяпер мы хочам аформiць зямельны ўчастак. У землеўпарадкавальнай службе Дзяржынскага райвыканкама нам сказалi: на адно домаўладанне выдзяляецца не больш за 15 сотак, астатнiя соткi пры магчымасцi пад’езду да iх, забiраюць i аддаюць iншаму забудоўшчыку. Але як жа так? Дом адзiн, але пражываюць дзве розныя сям’i — дамавая кнiга ў кожнага свая. два асобныя ўваходы, камунiкацыi (газ, святло, вада, каналiзацыя мясцовая) падведзены да кожнай часткi дома асобна, участак падзелены. Што нам рабiць? На ўчастку ж ёсць у кожнага з нас гаспабудовы (гаражы, хлявы i г.д.) i займаюць палову зямельнага ўчастка, на сад i агарод амаль нiчога не застаецца.

Алёшына Жанна Iванаўна, г. Дзяржынск, Мiнская вобл.

— Максiмальна магчымы памер зямельнага ўчастка ў гарадах, якi выдзяляецца ў прыватную ўласнасць, пажыццёвае спадчыннае валоданне або арэнду для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома, абслугоўвання зарэгiстраванай арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi кватэры ў блочным жылым доме складае 0,15 га ўключна. Таму калi ў вашым выпадку маюцца зарэгiстраваныя ў блочным жылым доме кватэры, то магчымае выдзяленне зямельных участкаў па 0,15 га для абслугоўвання кожнай кватэры.

У iншым выпадку зямельны ўчастак можа быць выдзелены на агульным долевым праве прыватнай уласнасцi, пажыццёвага спадчыннага валодання або арэнды ў памеры 0,15 га на домаўладанне.

( — Як лепш аформiць гэты ўчастак — у прыватную ўласнасць, пажыццёвае карыстанне, арэнду i г.д.?

а) пры продажы адной з частак дома;

б) пры пастаянным далейшым пражываннi ў частцы дома.

а) пры продажы адной з частак дома;

б) пры пастаянным далейшым пражываннi ў частцы дома.

— Вiд права на зямельны ўчастак вызначаецца па жаданнi грамадзян i называецца ў заяве на выдзяленне адпаведнага ўчастка.

( — У 1980 годзе атрымалi 5 сотак для дачы, а ў 1995 годзе ўзялi яшчэ 10 сотак зямлi для будаўнiцтва дома ў прыгарадзе. Аднак прыватызаваць адразу два ўчасткi не змаглi, бо нам сказалi, што ў прыватную ўласнасць адразу два ўчасткi зямлi браць нельга. З новага года набыў моц новы Кодэкс аб зямлi. Цi можна цяпер узяць у прыватную ўласнасць зямельныя ўчасткi па льготнай цане адразу ў некалькiх месцах?

Бокач Аляксандра Iванаўна, г. Баранавiчы.

Выдзяленне зямельных участкаў грамадзянам у прыватную ўласнасць па льготнай цане гэтым Кодэксам не прадугледжана (перадача зямельных участкаў у прыватную ўласнасць па льготнай цане спынена з 1 студзеня 2008 г.).

( — Маецца прыватны дом у Заводскiм раёне на трох спадчыннiкаў. Адзiн са спадчыннiкаў — грамадзянiн Расii. Зямельны ўчастак дома дадзены ў спадчыннае пажыццёвае карыстанне. Цi можна аформiць гэты ўчастак зямлi ў пажыццёвае карыстанне ўсiм спадчыннiкам?

Ермалiцкая Раiса Мiкалаеўна, г. Мiнск.

Такiм чынам, зямельны ўчастак можа быць аформлены ў агульнае долевае пажыццёвае спадчыннае валоданне толькi пры выкананнi гэтай умовы. У iншых выпадках зямельны ўчастак можа быць выдзелены спадчыннiкам на праве арэнды.

Сяргей КУРКАЧ.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачам выдання адказваў на "прамой лiнii" старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь Георгiй Іванавiч Кузняцо
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика