Прызёры Пекіна атрымалi кватэры
Прызёры Пекіна атрымалi кватэры
Учора чэмпiёны i прызёры Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне атрымалi ключы ад новых кватэр у сталiцы. Як i абяцаў раней вiцэ-прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Генадзь Аляксеенка, жыллём будуць забяспечаны не толькi алiмпiйскiя чэмпiёны, але i сярэбраныя i бронзавыя прызёры Алiмпiяды. Алiмпiйскiя чэмпiёны (з улiкам "чацвёркi" i "двойкi" весляроў iх восем) атрымалi трохпакаёвыя кватэры, сярэбраныя прызёры — двухпакаёвыя, бронзавыя — аднапакаёвыя. Сям’i штурхальнiкаў ядра Наталлi i Андрэя Мiхневiчаў дасталася трохпакаёвая кватэра. Дом, дзе будуць жыць прызёры пекiнскай Алiмпiяды, знаходзiцца ў сталiчным мiкрараёне Масюкоўшчына-5 на вулiцы Жыновiча, 4. Усе кватэры ў якасцi спонсарскай дапамогi выдаткавала НАКу кампанiя "Інтэхбуд".Як расказаў генеральны дырэктар ААТ "Iнтэхбуд" Мiхаiл Грынько, аднапакаёвыя кватэры ў гэтым доме плошчай ад 40 кв.м., двухпакаёвыя — ад 58 да 70 кв.м, трохпакаёвыя — ад 80. Дом, дарэчы, не цалкам спартыўны, у яго ўжо засялiлiся iншыя жыльцы. Кватэры алiмпiйскiм прызёрам дасталiся без аддзелкi, пакуль там усталявана толькi сантэхнiка, так што рамонт давядзецца рабiць кожнаму на свой густ i самастойна. Але, паводле слоў Мiхаiла Грынько, "засяляцца можна хоць зараз". Кватэры з’яўляюцца прызамi i перадаюцца ва ўласнасць спартсменаў, прычым атлеты вызваляюцца ад выплаты падаходнага падатку за iх. Генадзь Аляксеенка паведамiў, што дзве кватэры НАК пакiнуў у рэзерве — на выпадак станоўчага рашэння па "справе Цiхана-Дзевятоўскага". Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора чэмпiёны i прызёры Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне атрымалi ключы ад новых кватэр у сталiцы. Як i абяцаў раней вiцэ-прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiй |
|