21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Масленічныя блiны — сiмвал сонца

26.08.2009 15:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 февраля 2009 Общество
Аксана Катовiч, Янка Крук, Звязда Некаторыя этнографы ХХ ст. сцвярджалi, што галоўная страва Масленiцы — блiны — сiмвалiзавала сабой абуджэнне сонца. З гэтым меркаваннем можна пагадзiцца толькi часткова, таму што культ Сонца не быў дамiнуючым у складаным комплексе святочных рытуальна-абрадавых дзеянняў на Масленiцу.

У структуры Масленiцы значнае месца займалi абрады "Пахаванне дзеда" i "Пахаванне бабы", таму мiжволi напрошваецца думка пра тое, што блiны, якiя перш-наперш былi абрадавай стравай памiнальных трызнаў, прысутнiчалi на Масленiчным тыднi як данiна продкам. Першую лыжку каляднай куццi гаспадар клаў на парог або на падваконне, задобрываў галоўную прыродную стыхiю зiмовага часу — Мароза. Самы першы блiн, выпечаны на Масленiцу, гаспадыня клала на асобны сподак i ставiла ў чырвоны кут пад абразы.

В Строчицах на Масленицу можно сжечь ненужные вещи >>>

Масленица, блин! >>>Акрамя таго, што блiны былi абавязковай стравай памiнальных сталоў, без iх не абыходзiлася нi адно свята. Лiчылася, калi на Масленiцу напячы блiноў больш за ўсiх, то ў хаце "паселiцца" шчасце. Блiны, якiя выпякалi на Каляды, сiмвалiзавалi багаты ўраджай у наступным годзе. Каб у гаспадарцы былi добрыя конi, валы, каровы, авечкi i г.д., у дзень ушанавання святога Уласа гаспадыня выпякала аладкi. Блiны, якiя называлi "богавымi анучамi", пяклi на Ушэсце. На Спаса пяклi блiнцы з мукi новага ўраджаю i абавязкова з макам, арэхамi i яблыкамi. Блiны, якiя выпякалi на Пакровы, павiнны былi "запекчы" ўсе куты ад зiмовай сцюжы i вятроў. Пяклi блiны на вяселлi. Цешча частавала блiнамi зяця, калi ён прыязджаў да родных жонкi на "пярэзвы".

Вiдаць, якраз ад масленiчных святкаванняў бярэ пачатак добра вядомы фразеалагiзм "першы блiн камяком". Дбайная гаспадыня ведала: нельга есцi першы блiн, ён прызначаўся продкам (жывому гэты блiн стане камяком у горле).

Аказваецца, што i апошнi блiн, якi яна выпякала, таксама патрабаваў асаблiвай увагi. Лiчылася, "каб заўжды хата была багата", апошнi блiн трэба было пакiнуць на патэльнi. Гэтага ж самага прынцыпу гаспадыня прытрымлiвалася i ў дачыненнi да дзяжы, якую яна нiколi не вымывала, а наадварот, пасля кожнага замесу пакiдала на сценках дзяжы крышачку цеста.

Калi ў гаспадарцы здаралася так, што хатняя жывёла не "прыжывалася", то (на Вiцебшчыне) першы блiн аддавалi цялятку, маленькай авечцы i г.д., "апошнi блiн застаецца на патэльнi да заканчэння абеду, а пасля яго даюць мацi гэтай жывёлiны".



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 февраля 2009 Общество Аксана Катовiч, Янка Крук, Звязда Некаторыя этнографы ХХ ст. сцвярджалi, што галоўная страва Масленiцы — блiны — сiмвалiзавала сабой абуджэнне сонца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика