21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Сiдорскi: Мы будзем развiваць малыя i сярэднiя гарады так, як намецiлi

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей Сiдорскi: Мы будзем развiваць малыя i сярэднiя гарады так, як намецiлi

Летась Дзяржаўная комплексная праграма развiцця рэгiёнаў, малых i сярэднiх пасяленняў на 2007-2010 гады ў цэлым рэалiзоўвалася паспяхова, падвёў вынiкi ўчарашняга яе абмеркавання на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi. "Паказчыкi развiцця малых i сярэднiх гарадоў значна палепшылiся, — зазначыў кiраўнiк Урада. — Галоўнае, што мы там ствараем новыя прадпрыемствы, новыя працоўныя месцы, што людзi атрымлiваюць стабiльную зарплату".

Што датычыцца апошняга тэзiса прэм’ера, то, паводле звестак, якiя прывёў на пасяджэннi намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур, у мiнулым годзе ў малых i сярэднiх гарадскiх пасяленнях за кошт розных крынiц фiнансавання было створана больш за 31 тысячу новых працоўных месцаў. Колькасць жа насельнiцтва, занятага ў эканомiцы малых i сярэднiх гарадскiх пасяленняў, узрасла ў параўнаннi з папярэднiм годам амаль на 40 тысяч чалавек. Па вынiках леташняга года намiнальная налiчаная сярэднямесячная зарплата склала 731,2 тысячы рублёў, альбо 82,6 % ад узроўню зарплаты па рэспублiцы. Рэальная зарплата павялiчылася на 7,3 %.

Гаворачы пра сiтуацыю з вытворчасцю ў малых i сярэднiх гарадах, Андрэй Тур, у прыватнасцi, паведамiў, што выпуск спажывецкiх тавараў тут павялiчыўся на 13,8 %, было выраблена тавараў на суму больш як 6 трыльёнаў рублёў, цi 25,6 % агульнага аб’ёму па рэспублiцы.

Аднак, нягледзячы на добрыя вынiкi па рэалiзацыi праграмы, шэраг пастаўленых заданняў у асобных населеных пунктах былi не выкананыя. Напрыклад, прыгадвалася, што з заданнямi па вытворчасцi прамысловай прадукцыi не справiлiся ў 38 населеных пунктах, па вытворчасцi спажывецкiх тавараў — у 49, па налiчанай сярэднемесячнай зарплаце — у 16, па знiжэннi ўзроўню беспрацоўя — у 7. Акрамя таго, летась не рэалiзаваны 32 важнейшыя iнвестыцыйныя праекты, а заданне па паступленнi не менш як 2 працэнтаў даходу ў бюджэты базавага ўзроўню ад зноў створаных арганiзацый не выканана ўсiмi аблвыканкамамi, за выключэннем Брэсцкага.

Разам з тым, на думку Сяргея Сiдорскага, Урад стварыў усе неабходныя ўмовы, каб малыя i сярэднiя гарады развiвалiся. "Але ёсць раёны, у якiх мы чакаем больш эфектыўнага развiцця, — падкрэслiў прэм’ер. — Мы зацiкаўлены, каб развiвалася перапрацоўка, прамысловая вытворчасць з тым, каб стваралiся новыя працоўныя месцы". Галоўнае ж, лiчыць Сяргей Сiдорскi, каб нашы раёны максiмальна пераходзiлi ад пастаяннага датавання з абласнога i рэспублiканскага бюджэтаў да самадастатковасцi.

Для таго, каб мясцовая ўлада працавала больш эфектыўна, Сяргей Сiдорскi прапанаваў прыняць рашэнне аб давядзеннi да малых i сярэднiх гарадоў колькасных паказчыкаў развiцця малога i сярэдняга бiзнэсу. "Падабаецца гэта камусьцi цi не, але вынiк будзе толькi тады, калi мы атрымаем развiццё малога i сярэдняга бiзнэсу ў малых i сярэднiх гарадах, — патлумачыў ён. — На месцах дастаткова спецыялiстаў, якiя абавязаныя праводзiць работу сярод насельнiцтва i казаць пра перавагi стварэння малых i сярэднiх прадпрыемстваў. Мы стварылi ў раёнах iльготныя ўмовы для працы прадпрымальнiкаў, i людзям трэба гэта растлумачыць". Як мяркуе прэм’ер, сёння ў насельнiцтва дастаткова накопленых сродкаў, каб у рэспублiцы стваралiся малыя i сярэднiя прадпрыемствы.

Сяргей Сiдорскi даручыў аблвыканкамам на працягу месяца разгледзець пытаннi рэалiзацыi праграмы i вызначыцца з яе выкананнем сёлета. Паводле яго слоў, няма нiякiх падстаў згортваць праграму, нават ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу. "Мы будзем развiваць малыя i сярэднiя гарады так, як намецiлi", — канстатаваў прэм’ер.

Як паведамiў на пасяджэннi Прэзiдыума Саўмiна старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Георгiй Кузняцоў, у рэспублiцы рыхтуюцца змяненнi ва ўказ Прэзiдэнта, якiя рэгулююць правiлы продажу аб’ектаў, што не выкарыстоўваюцца. Зараз усе змяненнi знаходзяцца на ўзгадненнi ў Дзяржкантролi. Паводле слоў Георгiя Кузняцова, змяненнi значна спросцяць працэдуру продажу нявыкарыстаных аб’ектаў.

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась Дзяржаўная комплексная праграма развiцця рэгiёнаў, малых i сярэднiх пасяленняў на 2007-2010 гады ў цэлым рэалiзоўвалася паспяхова, падвёў вынiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика