21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прадпрыемства з глыбiнкi арыентуецца на небагатага пакупнiка

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадпрыемства з глыбiнкi арыентуецца на небагатага пакупнiка

Антыкрызісная эканомiка

 

Косаўскае мэблевае вытворчае аб’яднанне знаходзiцца ў самым маленькiм горадзе Брэсцкай вобласцi. Косава Івацэвiцкага раёна цяпер больш знакамiтае музеем-сядзiбай Тадэвуша Касцюшкi ды палацам Пуслоўскiх, якi аднаўляецца. А ў двухтысячным горадзе мэблевая фабрыка — адзiнае буйное прадпрыемства. Некалi гэта быў правiнцыйны гiгант з тысячай працаўнiкоў. Але да пачатку новага стагоддзя аб’яднанне страцiла колькасць занятых прыкладна ў дзесяць разоў i стала "ляжачым" прадпрыемствам. У першыя месяцы 2004 года МВА як злоснаму неплацельшчыку адключылi газ. I... нечакана з гэтага пачалося ажыўленне вытворчасцi. Выйсце знайшлi ў мясцовых вiдах палiва, правiльней сказаць, ва ўласных. У справу пайшлi адходы сваёй вытворчасцi — стружка, драўляныя абрэзкi. Знайшлася крынiца энергii — станкi ўключылi, пайшло нарошчванне аб’ёмаў вытворчасцi. За апошнiя пяць гадоў аб’ём вытворчасцi павялiчылi ў пяць разоў.

Як расказаў карэспандэнту "Звязды" дырэктар Косаўскага МВА Аляксандр Белякоў: "На прадпрыемстве працуе зараз 160 чалавек. Летась на ўчастку корпуснай мэблi завяршылi мадэрнiзацыю. Гэта стала галоўным прарывам. Яшчэ два гады таму даводзiлася канстатаваць, што абсталяванне фабрыкi на 94 працэнты састарэла. Часткова дапамог аблвыканкам, часткова за свае сродкi — удалося купiць новую лiнiю. У калектыў прыйшлi новыя кадры — маладыя спецыялiсты, ёсць шмат задумак, ёсць жаданне працаваць, паляпшаць вытворчасць. Летась сярэдняя зарплата вырасла на 100 тысяч рублёў у параўнаннi з папярэднiм годам. I тым больш крыўдна, што толькi вырвалiся з сапраўднай ямы, як адгалоскi сусветнай фiнансавай лiхаманкi прымушаюць уносiць нейкiя карэктывы ў планы. Хоць, па праўдзе сказаць, пакуль што працуем у ранейшым рэжыме. У студзенi, напрыклад, аб’ём вытворчасцi прадпрыемства склаў 119 працэнтаў ад студзеня леташняга года.

Спадзяёмся, што ва ўсялякiя часы людзям будзе патрэбна мэбля. А мы выпускаем недарагiя ўзоры, разлiчаныя на сярэдняга i небагатага пакупнiка. Набор для дзiцячага пакоя, у якi ўваходзяць дзве шафы, ложак, камп’ютарны стол, каштуе прыкладна мiльён рублёў. Яны iдуць у некалькiх найменнях у залежнасцi ад колеру, каб можна было падабраць да iнтэр’еру ў залежнасцi ад густу спажыўца. А спальня абыдзецца прыкладна ў паўтара мiльёна рублёў. Больш танныя ў нас, чым у канкурэнтаў, кухонныя табурэткi, ложкi, шафы-купэ. На гэта i спадзяёмся: калi ў людзей рэальныя даходы становяцца меншыя, то для пакупкi яны выбiраюць больш танную рэч".

Святлана ЯСКЕВIЧ.

Iвацэвiцкi раён.   Антыкрызiсныя бiзнэс-планы

Бiзнэс-планы прадпрыемстваў Магiлёўскай вобласцi на працягу сакавiка правераць спецыялiсты Камiтэта па эканомiцы аблвыканкама. Гэта павiнны быць планы дзеянняў ва ўмовах крызiсных з’яў.

Старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Пётр Руднiк паставiў задачу: паводле вынiкаў за першы сёлетнi квартал прамысловасць рэгiёна павiнна выйсцi на ўзровень вытворчасцi мiнулага года. Як сведчаць папярэднiя вынiкi за першыя два месяцы года, пакуль выйсцi на леташнiя паказчыкi не ўдаецца.

— Мы будзем правяраць бiзнэс-планы прадпрыемстваў гарадоў i сельскiх раёнаў на якасць i адпаведнасць сённяшнiм рэалiям, — паведамiў старшыня Камiтэта па эканомiцы аблвыканкама Мiкалай Дудзiнскi.

Перш за ўсё, пiльная ўвага будзе да раздзела аб прыцягненнi iнвестыцый, у тым лiку i замежных. Затым — памяншэнне выдаткаў, эканомiя матэрыяльных рэсурсаў, энергазберажэнне. Фiнансавы стан прадпрыемства, паказчыкi рэнтабельнасцi i прыбытковасцi.

I нарэшце, вельмi актуальнае пытанне аб памяншэннi складскiх запасаў да 1 лiпеня на 30%. Блiжэйшым месяцам прадпрыемствам неабходна зрабiць пэўныя захады, каб гэтыя запасы не павялiчыць.

Што датычыцца спажывецкага рынку, то Пётр Руднiк паставiў задачу кантраляваць цэны i не дапусцiць iх неабгрунтаванага павышэння. З праблемных пазiцый кiраўнiк вобласцi назваў кошты на рыбу i садавiну.

Iлона Iванова.

 

Брылёўская спаржавая заваёўвае рынак

Да мiнулага года спаржавую фасолю ў нашай краiне адважвалiся вырошчваць хiба толькi дачнiкi на сваiх сотках. Фермеры ж i буйныя ды малыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы — нi за што. Прычыны наступныя: гэтую культуру трэба перапрацоўваць, для чаго неабходна мець тэхналагiчнае абсталяванне i магутныя халадзiльныя камеры.

I ўсё ж аматары гэтага прадукту знаходзiлi яго ў крамах. Толькi быў ён iмпартным, польскай цi расiйскай вытворчасцi, за што даводзiлася расплачвацца валютай. А няўжо нельга наладзiць такую ж вытворчасць у нашай краiне? Аказваецца, можна.

Першы крок у гэтым напрамку зрабiў калектыў камунальнага сельскагаспадарчага ўнiтарнага прадпрыемства "Брылёва" Гомельскага раёна, якi шмат гадоў ужо ўзначальвае заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi Беларусi, Герой Сацыялiстычнай працы Аркадзь Кобрусеў.

Летась упершыню ў рэспублiцы тут на 35-гектарнай плошчы пасадзiлi спаржавую фасолю, якая павiнна быць перапрацавана ў цэху КСУПа. Фiнансавыя сродкi на яго будаўнiцтва былi выдзелены з дзяржбюджэту, да якога далучылiся i грошы прадпрыемства. Ён (а гэта фактычна завод) з найноўшым французскiм i iтальянскiм абсталяваннем узводзiўся цэлы год i ўступiў у строй дзейных летась у чэрвенi. З таго часу беларускiя пакеты з замарожанай спаржавай фасоляй вагой у 450 грамаў з’явiлiся на палiцах крамаў, ствараючы канкурэнцыю аналагiчным iмпартным таварам, бо наша фасоля амаль на трыццаць працэнтаў таннейшая за апошнiя. Быў ажыццёўлены i iнвестыцыйны праект па вытворчасцi кансерваванай фасолi.

Начальнiк вытворчасцi КСУПа Людмiла Кашавенка i намеснiк дырэктара па iдэалагiчных пытаннях пазнаёмiлi журналiстаў з работай цэха, у якiм занята ўсяго 8—10 чалавек. За змену тут перапрацоўваецца 12—14 тон прадукцыi. Гэта i спаржавая фасоля, i зялёны гарошак. Яны падкрэслiваюць, што тым самым дасягнуты закончаны працэс вырошчвання i прамысловай перапрацоўкi новай для нашай краiны гароднiннай культуры.

Айчынная спаржавая фасоля, на жаль, не надта вядомая нашым пакупнiкам у адрозненне ад заходнiх спажыўцоў. А дарэмна. Бо гэта — каларыйны дыетычны прадукт харчавання. Раслiнны бялок яе поўнасцю можа замянiць бялок мяса, а тлушчы разбураюць халестэрын i прадухiляюць развiццё атэрасклерозу. У ёй утрымлiваюцца 17 амiнакiслот, восем з якiх незаменныя, вiтамiны С, Е, РР, В2, В6 i г.д. Карысныя спажывецкiя i лекавыя ўласцiвасцi фасолi можна пералiчваць i далей, i пакупнiкам трэба мець гэта на ўвазе.

У якiх рэгiёнах больш за ўсё разыходзiцца спаржавая фасоля? У Гомельскай, Мiнскай абласцях i ў сталiцы рэспублiкi. Летась было замарожана 249 тон. Расiйскiя прадпрыемствы заключылi тады дагавор на закупку 180 тон i ўжо набылi амаль палову. Iм фасоля адгружаецца ў мяшках вагой па 25 кiлаграмаў. Здараецца i такое, што там яна расфасоўваецца i... пастаўляецца ў нашу краiну. Зноў iмпарт?

— Няма сумнення, — гавораць Людмiла Уладзiмiраўна i Любоў Фёдараўна, — што прадпрыемства рэалiзуе ўсю фасолю. I пойдзе далей. На сёлетнi год плошчы пад фасолю будзе на 5 гектараў больш, а пад зялёны гарошак (летась ён займаў 60 гектараў) — на 40. У планах прадпрыемства таксама — поўная загрузка абсталявання цэха. Глыбокай замарозцы будуць падвяргацца морква, браколi, каляровая капуста, буракi, цыбуля i г.д. Не выключана, што i грыбы, i ягады, ад чаго яны захаваюць свае якасныя характарыстыкi. I яшчэ. З гэтых замарожаных фруктаў i гароднiны ў спалучэннi са спаржавай фасоляй брылёўцы наладзяць выпуск розных асарцi-сумесяў, дзе кансервантамi будуць толькi соль i цукар. I нiякiх воцатаў i хiмii. Таму гэта прадукцыя можа выкарыстоўвацца як у дзiцячым, так i дыетычным харчаваннi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Косаўскае мэблевае вытворчае аб’яднанне знаходзiцца ў самым маленькiм горадзе Брэсцкай вобласцi. Косава Івацэвiцкага раёна цяпер больш знакамiтае музе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика