Паслаў у разведку суседа...
Паслаў у разведку суседа...
Як нас дураць
Размова пойдзе пра 56-гадовага жыхара Добруша, якi арыштаваны за цяжкае злачынства. Ён даў суседу, iнвалiду другой групы агульнага захворвання, купюру намiналам у сто расiйскiх рублёў i папрасiў абмяняць яе на беларускiя грошы. Той сусед, адправiўшыся ў фiлiял банка, быў затрыманы ў сувязi з тым, што купюра выклiкала падазрэнне. Інвалiд сказаў, што грошы для абмену не яго, а суседа. У доме падазронага былi знойдзены 70 фальшывых купюр вартасцю ў 100 i 500 расiйскiх рублёў. Яны былi выраблены на каляровым прынтары. У зламыснiка выяўлены таксама шматфункцыянальнае прыстасаванне (прынтар-сканер-капiр), лiсты фармату А-4 з выявай грашовых знакаў, трафарэты для нанясення магнiтных палос, хiмiчныя рэчывы i металазмяшчальныя фарбы. Згодна з экспертызай, грашовыя бiлеты былi выраблены спосабам плоскага афсетнага друку. Як паведамiлi нам у прэс-цэнтры УУС Гомельскага аблвыканкама, у той жа дзень быў затрыманы i 22-гадовы студэнт Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта транспарту. У абменным пункце па вулiцы Сялянскай абласнога цэнтра ён спрабаваў абмяняць купюру вартасцю ў 1000 расiйскiх рублёў, якая была выраблена метадам кропельна-струйнага друку. Як ён сказаў, яе яму дала мацi, якая таксама не ведала, што гэта — фальшыўка... Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Размова пойдзе пра 56-гадовага жыхара Добруша, якi арыштаваны за цяжкае злачынства. Ён даў суседу, iнвалiду другой групы агульнага захворвання, купюру
|
|