У Год роднай зямлі — маштабны Тыдзень лесу
У Год роднай зямлі — маштабны Тыдзень лесу
Агульнарэспублiканская акцыя "Тыдзень лесу-2009" сёлета абяцае быць яшчэ больш маштабнай у параўнаннi з мiнулымi аналагiчнымi акцыямi. Да прыкладу, летась у "Тыднi лесу" бралi ўдзел 60 тысяч чалавек, якiя сумеснымi намаганнямi высадзiлi 30 мiльёнаў дрэў. А з улiкам таго, што зараз акцыя прымеркавана да Года роднай зямлi, аб’яўленага Указам Прэзiдэнта, цiкаўнасць да мерапрыемства толькi павялiчылася. Заяўкi на ўдзел у сёлетнiм "Тыднi лесу", якi пройдзе ў сярэдзiне красавiка, ужо пачалi паступаць у рэспублiканскi аргкамiтэт акцыi. Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве лясной гаспадаркi, сюды, напрыклад, звярнулiся з Апарату ўпаўнаважанага па справах рэлiгii i нацыянальнасцяў з просьбай аказаць садзейнiчанне ва ўдзеле ў "Тыднi лесу" прадстаўнiкоў розных нацыянальных дыяспар, што пражываюць на тэрыторыi Беларусi. Скажам, украiнская дыяспара хацела б паўдзельнiчаць у памятных пасадках дубу — сiмвала Украiны — у гонар 195-годдзя вядомага ўкраiнскага лiтаратурнага класiка Тараса Шаўчэнкi. Заявiлi пра сваё жаданне ўзяць удзел у акцыi выкладчыкi i студэнты Гомельскага педунiверсiтэта, прадстаўнiкi шэрагу грамадскiх арганiзацый i сродкаў масавай iнфармацыi. Чакаецца, што акцыю падтрымаюць кiраўнiкi i супрацоўнiкi органаў дзяржаўнага i мясцовага кiравання, парламентарыi, дыпламатычны корпус, установы адукацыi i культуры. Адначасова ў лясгасах краiны пачалася актыўная падрыхтоўка да правядзення "Тыдня лесу": рыхтуюцца праграмы мерапрыемстваў, аб’екты, прылады працы. У найблiжэйшы час вытворчыя лесагаспадарчыя аб’яднаннi накiруюць у Мiнлясгас пералiкi аб’ектаў, падрыхтаваных да прыёму ўдзельнiкаў акцыi. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульнарэспублiканская акцыя "Тыдзень лесу-2009" сёлета абяцае быць яшчэ больш маштабнай у параўнаннi з мiнулымi аналагiчнымi акцыямi. Да пр
|
|