Святочныя зніжкi на гароднiну з Вейна
Святочныя зніжкi на гароднiну з Вейна
Агра-гандлёвая фiрма "Вейна" з Магiлёўскага раёна на два тыднi — ад 23 лютага да 8 сакавiка — аб’явiла святочныя зніжкi на сваю прадукцыю, якая рэалiзуецца ў сямi фiрмовых крамах у Магiлёве. У сярэднiм знiжка складае 30 %. Найбольш iстотна, амаль на палову, патаннелi: морква (цяпер 590 рублёў за кiлаграм), цыбуля (760 рублёў) i капуста (400 рублёў). Бульба i буракi каштуюць цяпер меней прыкладна на сотню рублёў. Нестандартную гароднiну можна набыць утрая танней за звычайную цану, амаль што дарма. — Так, мы вырашылi знiзiць кошты на нашу гароднiну, нягледзячы на крызiсны час, — пацвердзiў дырэктар фiрмы "Вейна" Уладзiмiр Конанаў. — Трэба пашкадаваць людзей, бо цяпер на прадпрыемствах часам скарачаюць працоўны тыдзень i плацяць менш. І трэба парадаваць людзей у святы. Тым больш што запасы гароднiны гэтай вясной у нас даволi вялiкiя. У аграфiрме паведамiлi, што акцыю магiлёўцы ацанiлi i ў час святочных знiжак аб’ёмы рэалiзацыi гароднiны значна павялiчылiся. — Натуральна, крызiсныя з’явы закранулi i нашу фiрму, — не хавае Уладзiмiр Конанаў. — Нас адразу ўдарылi па кiшэнi цэны на энерганосьбiты, якiя павялiчылiся пры росце курса долара, бо ў нас энергаёмiстая вытворчасць. Нялёгка, калi навокал усё даражэе, акрамя гароднiны. Але "Вейна" — спецыялiзаваная гаспадарка, i сваё прызначэнне — забяспечыць жыхароў Магiлёва бульбай i гароднiнай — выканае, нягледзячы на любыя цяжкасцi. А пакуль запрашаю людзей скарыстацца святочнымi знiжкамi да канца гэтага тыдня. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агра-гандлёвая фiрма "Вейна" з Магiлёўскага раёна на два тыднi — ад 23 лютага да 8 сакавiка — аб’явiла святочныя зніжкi на сваю прадукцыю, я
|
|