395 мільёнаў беларускiх рублёў за 20 тысяч долараў
395 мільёнаў беларускiх рублёў за 20 тысяч долараў
Пракуратура Магiлёўскай вобласцi распачала крымiнальную справу аб хабарнiцтве. 2 сакавiка ў Магiлёве затрымалi 31-гадовага судовага выканаўцу Гаспадарчага суда i 28-гадовага адваката юрыдычнай кансультацыi. Каля аднаго з дамоў на праспекце Пушкiна а 18-й гадзiне яны атрымалi 20 тысяч долараў ад дырэктара адной з прыватных фiрмаў Бабруйска. Хабар прызначаўся за спрыяльнае выкананне рашэння Гаспадарчага суда, паводле якога павiнны быць спагнаны i пералiчаны на разлiковы рахунак фiрмы 395 мiльёнаў рублёў. Алена Казлова. 65 аднаго шукаюць 12 адзiнак тэхнiкi i 65 супрацоўнiкаў МНС i мясцовага аддзела ўнутраных спраў былi задзейнiчаны ў пошуках вучня Д.Д. шостага класа Пухавiцкай базавай школы Жыткавiцкага раёна. Хлопчык яшчэ ў нядзелю пайшоў з дому. Па меркаваннях, ён накiраваўся ў вёску Запясочча, што за 50 кiламетраў ад Пухавiчаў, дзе жыве яго старэйшая сястра. Справа ў тым, што раней ён збягаў з дому, i знаходзiлi юнага Рабiнзона менавiта там. Як паведамiла дырэктар мясцовай школы Ірына Боган, на гэты раз яна ранiцай бачыла, што юнак iшоў на заняткi. Падлетак растлумачыў: ён збег ад бацькi, якi пакараў яго за правiннасць, i ноч правёў у сваёй вёсцы — у знаёмых. Iрына Iванаўна адзначае, што бацька адзiн зараз выхоўвае сына, яго мацi пазбаўленая бацькоўскiх правоў. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Адмяняюцца прыгарадныя цягнiкi У сувязi з правядзеннем пуцявых работ у расклад руху электрычак па Мiнскiм аддзяленнi Беларускай чыгункi ўнесены змяненнi. У прыватнасцi, 9 i 10 сакавiка электрацягнiк Мiнск, Iнстытут культуры — Барысаў адпраўленнем e 8.38 будзе рухацца да станцыi Жодзiна. У гэтыя ж днi электрацягнiк Барысаў —Мiнск, Iнстытут культуры адпраўленнем у 13.24 будзе адменены на ўчастку Барысаў — Жодзiна. 11, 12 i 13 сакавiка электрычка Мiнск — Маладзечна адпраўленнем у 11.11 будзе iсцi толькi да станцыi Беларусь. Адначасова на гэтыя тры днi электрацягнiк Маладзечна — Мiнск адпраўленнем у 12.45 будзе адменены на ўчастку Маладзечна — Беларусь. Сяргей РАСОЛЬКА. Насельнiцтва Беларусi — 9 млн 669,6 тыс. чалавек Колькасць насельнiцтва Беларусi на 1 лютага гэтага года, паводле аператыўных даных, склала 9 млн 669,6 тыс. чалавек. Як паведамiла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Алена Кандраценка, у параўнаннi з 1 лютага 2008 года жыхароў краiны стала менш на 16,7 тыс. чалавек. За мiнулы год колькасць насельнiцтва павялiчылася толькi ў Мiнску — з 1 млн 815,8 тыс. чалавек да 1 млн 830,5 тыс. У астатнiх рэгiёнах рэспублiкi адзначана змяншэнне колькасцi жыхароў. У вынiку на 1 лютага гэтага года ў Гомельскай вобласцi налiчвалася 1 млн 464 тыс. чалавек, у Мiнскай — 1 млн 452,9 тыс., чалавек, у Брэсцкай — 1 млн 432,7 тыс., у Вiцебскай — 1 млн 264,6 тыс., у Магiлёўскай — 1 млн 122,6 тыс., у Гродзенскай — 1 млн 102,3 тыс. У студзенi ў Беларусi нарадзiлiся 9 тыс. 305 дзяцей — на 146 дзяцей больш у параўнаннi са студзенем мiнулага года. Памерлi ў студзенi 2009 года 12 тыс. 620 чалавек — на 353 менш. Алена Прус, БЕЛТА. На прастуду перахварэлi больш за мiльён беларусаўПаводле iнфармацыi рэспублiканскай санэпiдслужбы, на мiнулым тыднi (з 23 лютага па 1 сакавiка) у кантрольных гарадах на прастуду i грып захварэлi 88 091 чалавек, што на 3,6 % менш у параўнаннi з папярэднiм тыднем. У сувязi з паляпшэннем эпiдсiтуацыi з захваральнасцю насельнiцтва на вострыя рэспiраторныя захворваннi процiэпiдэмiчныя мерапрыемствы былi адмененыя ў Гродне, Пiнску, Гомелi, Брэсце, Мазыры, а таксама ў Гродзенскiм, Пiнскiм, Брэсцкiм, Маларыцкiм, Гомельскiм, Жыткавiцкiм i Мазырскiм раёнах. На пачатак тыдня працягвалi "грыпаваць" i жыхары 8 кантрольных гарадоў (Мiнска, Лiды, Бабруйска, Барысава, Салiгорска, Наваполацка, Рэчыцы, Баранавiчаў) i 39 раёнаў. Найбольш iнтэнсiўна эпiдпрацэс працякаў на Гомельшчыне, дзе эпiдэмiяй былi ахоплены 13 раёнаў, а таксама ў Гродзенскай i Мiнскай абласцях (12 i 8 раёнаў адпаведна). На незапланаваныя канiкулы былi адпраўлены вучнi 34 школ. Усяго ж з пачатку сезоннага ўздыму захваральнасцi на вострыя рэспiраторныя захворваннi i грып (г.зн. з кастрычнiка мiнулага года) ахвярамi прастуды сталi ўжо 1 млн 55 тысяч чалавек. Дзецi складаюць пераважную большасць захварэлых (62,2 працэнта). Вучэбны працэс спыняўся ў 349 школах. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Магiлёўскай вобласцi распачала крымiнальную справу аб хабарнiцтве. 2 сакавiка ў Магiлёве затрымалi 31-гадовага судовага выканаўцу Гаспада
|
|