У Гомельскай вобласцi падтоплена 820 га пойменных лугоў
У Гомельскай вобласцi падтоплена 820 га пойменных лугоў
У Жыткавiцкiм раёне Гомельскай вобласцi падтоплена 820 га пойменных лугоў. Выхад вады на пойму адзначаецца на рацэ Прыпяць каля вёскi Чэрнiчы. Пра гэта паведамiў начальнiк цэнтра прапаганды пры Гомельскiм абласным упраўленнi МНС Дзмiтрый Іскранкоў. У Жыткавiцкiм раёне Гомельскай вобласцi падтоплена 820 га пойменных лугоў. Выхад вады на пойму адзначаецца на рацэ Прыпяць каля вёскi Чэрнiчы. Пра гэта паведамiў начальнiк цэнтра прапаганды пры Гомельскiм абласным упраўленнi МНС Дзмiтрый Іскранкоў.Падобныя падтапленнi ў раёне адбываюцца практычна кожную вясну — з-за нiзкага размяшчэння поймаў, у вынiку чаго пры разбурэннi ледзянога покрыва вада бесперашкодна разлiваецца. Як будзе развiвацца вясенняя паводка, залежыць ад сiнаптычных умоў. Цяпер таўшчыня лёду на большасцi рэк вобласцi складае 15—30 см. Назiраюцца ваганнi ўзроўняў вады з сутачнай iнтэнсiўнасцю ад мiнус 9 да плюс 5 см, што пакуль не выклiкае апасенняў. Як лiчаць у аддзеле гiдралогii Гомельскага абласнога цэнтра па гiдраметэаралогii i манiторынгу навакольнага асяроддзя, паўсюднае ўскрыццё рэк вобласцi пачнецца ў другой палове сакавiка. На большасцi рэк вада выйдзе на пойму, аднак значнага разлiву, паводле папярэднiх прагнозаў, не чакаецца. Разам з тым ёсць верагоднасць падтаплення гаспадарчых аб’ектаў i прыватных дамоў у басейне ракi Прыпяць у Жыткавiцкiм, Лельчыцкiм i Петрыкаўскiм раёнах. Дадатковае падтапленне прыбярэжных тэрыторый за кошт выпадзення значных ападкаў магчымае ў пойме ракi Харапуць каля Добруша, а таксама на рацэ Уборць каля вёскi Чырвонабярэжжа (Лельчыцкi раён). Абласное ўпраўленне МНС сумесна з цэнтрам па гiдраметэаралогii вядуць пастаянны манiторынг сiтуацыi i прагназаванне магчымага падтаплення па ўсiх басейнах рэк. У паводканебяспечных раёнах вобласцi вядзецца аднаўленне дамбаў, гiдратэхнiчных збудаванняў i шлюзаў на мелiярацыйныя сiстэмы, прыводзiцца да гатоўнасцi iнжынерная тэхнiка. Алена НIКАЛАЕВА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Жыткавiцкiм раёне Гомельскай вобласцi падтоплена 820 га пойменных лугоў. Выхад вады на пойму адзначаецца на рацэ Прыпяць каля вёскi Чэрнiчы. Пра гэт
|
|