21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Разведчыца спецгрупы

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Разведчыца спецгрупы

Радавыя Перамогi

 

Валянцiна Пятроўна Буйкевiч — актыўны ўдзельнiк Партызанскага раённага Савета ветэранаў, сакратар Камiтэта ветэранаў вайны — рыхтуе да 65-годдзя вызвалення Беларусi чарговую кнiгу ўспамiнаў удзельнiкаў Вялiкай Айчыннай.

Валянцiна нарадзiлася ў вёсцы Шумшчына Дзяржынскага раёна ў сям’i, дзе выхоўвалася шасцёра дзяцей. Да вайны бацька Валянцiны Пятроўны працаваў у сельскай гаспадарцы. Калi памерла мацi, бацька ажанiўся на ўдаве, у якой было сямёра дзяцей. "Так i жылi, — расказвае Валянцiна Пятроўна. — Бацька, мацi i трынаццаць братоў ды сясцёр... У школе на чатыры класы была адна кнiга... Непадалёк знаходзiлася пагранiчная застава, адкуль часта прыходзiлi афiцэры, расказвалi, як распазнаць лазутчыкаў — якiя пытаннi яны задаюць, як могуць выглядаць... Аднаго такога мы нават вылiчылi i затрымалi, хоць ён i паспеў ужо застрэлiць жыхара нашай вёскi... Пра тое, што пачалася вайна, мы даведалiся толькi 25 чэрвеня. 26-га праз вёску адступалi першыя чырвонаармейцы, а 28-га ўварвалiся нямецкiя акупанты. Яны пачалi аблаву на чырвонаармейцаў, якiя хавалiся па нашых хатах. Фашысты забiлi старога, хворага дзеда Мацея, адбiралi ў вяскоўцаў усё, што трапляла пад руку — курэй, парасят, яйкi, малако...".

Ноччу ў доме калгаснага брыгадзiра i старэйшага брата Валянцiны — Леанiда сабралiся ўсе мужчыны вёскi. Вырашылi працягваць хаваць чырвонаармейцаў, уладкоўваць у сем’i, выдаваць за родных цi батракоў, падбiраць i рамантаваць зброю. На той момант усе яшчэ думалi, што вайна ненадоўга... Да восенi 1941 года ў раёне ўтварылася некалькi партызанскiх атрадаў, укамплектаваных як жыхарамi навакольных вёсак, так i камандзiрамi ды чырвонаармейцамi, якiя выйшлi з акружэння. Пайшлi ў партызаны i тры Валiных браты. Валя з сёстрамi Машай i Кацяй сталi сувязнымi.

— У маi 1943 года ў нашай разведцы з’явiлiся невядомыя людзi, — кажа Валянцiна Пятроўна. — Апрануты былi ў савецкую ваенную форму, i адрознiвалiся ад партызан. Пры першай сустрэчы афiцэр з драўлянай кабурой некалькi гадзiн распытваў пра мяне, чым займаюся, навошта ў лес хаджу. Я адказвала, што ў ягады... Потым даведалася, што "незнаёмцаў" закiнулi самалётам з Вялiкай зямлi, i што яны абралi мяне сваёй разведчыцай...

Намеснiк камандзiра спецгрупы НКДБ БССР "Родныя" па разведцы Мiхаiл Калашнiкаў вучыў 16-гадовую дзяўчыну "асновам" разведкi, канспiрацыi, навыкам стасункаў з людзьмi, здабывання патрэбнай iнфармацыi. Вопытны чэкiст, якi двойчы пабываў у тыле ворага i ведаў усе асаблiвасцi i небяспеку гэтай работы, праводзiў абавязковыя iнструктажы перад кожным заняткам.

— Ідучы ў гарнiзон, мне трэба было памятаць дакладны час i месца сустрэчы з падпольшчыкам, яго пароль, папярэдняе заданне, здабытыя iм звесткi, перадаць новае заданне, дамовiцца аб месцы i часе чарговай сустрэчы, асноўнай i дадатковай, — узгадвае Валянцiна Пятроўна. — Пры гэтым нельга было пiсаць нiводнага слова. Забаранялася мець пры сабе пiсьмовыя прыналежнасцi, якiя ў выпадку арышту маглi стаць сур’ёзным доказам. Калi ж улiчыць, што за адзiн паход даводзiлася сустракацца з трыма-чатырма падпольшчыкамi, то трэба было памятаць вельмi многа звестак i не пераблытаць iх. Я штодня ўпарта трэнiравала памяць...

Спачатку Валя выконвала ролю сувязной, але хутка дзяўчыне даверылi работу рэзiдэнта. Яна павiнна была кiраваць дзейнасцю сувязных i агентаў, даваць заданнi, а потым збiраць iнфармацыю. Прычым часта даводзiлася хадзiць пешшу па 40-50 кiламетраў, у Мiнск i назад. Вынiкам работы сталi некалькi дыверсiй, выяўленне агентаў СД. Ва ўзнагародным лiсце напiсана: "...З рызыкай для жыцця падчас блакады прыносiла групе боепрыпасы i медыкаменты. Бесперабойна забяспечвала групу матэрыяламi разведкi. Здабыла i перадала ў атрад планы ўмацаванняў Дзяржынска i чыгуначнай дарогi Мiнск—Баранавiчы. Дастойна прадстаўлення да ўзнагароды — ордэна Чырвонай Зоркi". За гэтымi радкамi — сотнi кiламетраў, дзе на кожным кроку падсцерагала смяротная небяспека, дзе былi вялiкiя пакуты ад страты блiзкiх людзей. Ёй давялося бачыць страшную смерць бацькi, якога ў сваiм доме спалiлi палiцаi.

Пасля вайны Валянцiна Пятроўна выйшла замуж, скончыла педагагiчны iнстытут, стала гiсторыкам, брала ўдзел у камсамольскай i партыйнай рабоце. Узнагароджана Ордэнам Айчыннай вайны, медалямi, Знакам пашаны, трыма ганаровымi граматамi Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР. У 1960 годзе выступала ў ААН з прамовай "Беларуская моладзь у Вялiкай Айчыннай вайне". З 1983 года — на заслужаным адпачынку.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валянцiна Пятроўна Буйкевiч — актыўны ўдзельнiк Партызанскага раённага Савета ветэранаў, сакратар Камiтэта ветэранаў вайны — рыхтуе да 65-годдзя вызва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика