Душа і цела
Душа і цела
Здавён лiчылася, што на Льва Катанскага (5 сакавiка — дзень ушанавання святога прападобнага Льва, епiскапа Катанскага па праваслаўным календары) нельга глядзець на знiчкi, таму што гэта прынясе няшчасце: "Дрэнная прыкмета чакае душу таго, хто ўбачыць знiчку з неба — яна нясе благое". l Лiчылася, што той, хто ў гэты дзень захварэе, "будзе доўга i цяжка хварэць, i можа сканаць". l Славяне верылi ў тое, што ў момант смерцi чалавека на небе згасае зорка. Часам здараецца так, што чалавек перад смерцю шмат пакутуе i каб палегчыць надыход смерцi, тым, хто знаходзiцца побач з iм, неабходна было выканаць некаторыя рытуальныя дзеяннi. l Каб "выпусцiць" душу, у хаце адчынялi вокны (форткi), куфэркi, у печы — юшку, засланку i г.д., расшпiльвалi адзенне на памiраючым чалавеку. l Памiраючага клалi на падлогу пад прамым вуглом да прадольных сiлавых лiнiй памяшкання (дошкi на падлозе ў сялянскай хаце заўсёды клалi ад парога да чырвонага кута, паралельна iм ставiлi ложкi, уздоўж сцяны, такiм чынам чалавека неабходна было пакласцi ўпоперак дошак). l З-пад галавы прыбiралi падушку. Неабходна было прыгатаваць "спецыяльную" падушку, у якую клалi лiсце з венiка цi гарохавую салому. Акрамя рытуальнай падушкi пад галаву маглi пакласцi венiк. Памiраючага накрывалi велiкодным абрусам, а ў асобных рэгiёнах — яго вясельным адзеннем. l З мэтай палегчыць перадсмяротныя пакуты ў рукi памiраючаму давалi грамнiчную свечку (абавязкова васковую, набытую ў храме 15 лютага). Аднак, калi ў iншых выпадках грамнiчнай свечкай карысталiся на працягу ўсяго года, то ў выпадку смерцi чалавека яна павiнна была быць спаленай у той жа дзень. l Пра памiраючага iмкнулiся нiчога не казаць. Лiчылася, што чым менш людзей ведае пра гэта, тым лягчэй яму будзе. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здавён лiчылася, што на Льва Катанскага (5 сакавiка — дзень ушанавання святога прападобнага Льва, епiскапа Катанскага па праваслаўным календары) нельг |
|