Прыгожыя i хiтрыя, або Пра жанчын з усмешкай
Прыгожыя i хiтрыя, або Пра жанчын з усмешкай
Тэст для мужчын
Раман з жанчынай мае на мэце толькi адно правiла: зрабi яе шчаслiвай. А правiлы гульнi простыя: — робiш тое, што ёй падабаецца — атрымлiваеш ачкi; — робiш тое, чаго яна i так чакае ад цябе — нiчога не атрымлiваеш; — робiш тое, што ёй не падабаецца — губляеш ачкi. Твае паўсядзённыя абавязкi: — Ты прыбраў ложак +1; — Ты прыбраў ложак, але забыўся пакласцi дэкаратыўныя падушкi 0; — Ты проста накiнуў пакрывала на змятыя прасцiны -1; — Ты пакiнуў сядзенне ўнiтаза паднятым -5; — Ты ўставiў новы рулон туалетнай паперы 0; — Калi туалетная папера скончылася, ты проста выставiў сурвэткi Кlееnех -1; — Калi Кlееnех скончыўся, ты пачаў карыстацца гасцявым туалетам -2; — Сярод ночы ты праверыў, што гэта за шум у калiдоры 0; — Сярод ночы ты праверыў, што гэта за шум у калiдоры, i там нiчога не было 0; — Сярод ночы ты праверыў, што гэта за шум у калiдоры, i там нешта было +5; — Ты шпурнуў у гэта нешта тапак +10; — Гэта быў яе сабачка -10; Выхад у свет. Вечарынка: — Ты тырчыш побач з ёй увесь вечар 0; — Ты трохi пастаяў, потым далучыўся да калегi ў бары -2; — Калегу зваць Таня -4; — Таня прыгажэйшая за яе -6; — У Танi большыя грудзi -8; Яе дзень нараджэння: — Ты павёў яе ў рэстаран 0; — Гэта не спорт-бар +1; — Ну добра, гэта спорт-бар -2; — І сёння вечар з’ясi-колькi-зможаш-за-10-долараў -3; — Плюс да ўсяго гэтага, твой твар размаляваны ў колеры любiмай футбольнай каманды -10; Паход у кiнатэатр: — Ты павёў яе ў кiно +2; — Ты павёў яе ў кiно, якое яна любiць +4; — Ты павёў яе ў кiно, якое ты ненавiдзiш +6; — Ты павёў яе ў кiно, якое ты любiш -2; — Назва фiльма "Мёртвы палiцэйскi-9" -3; — У iм шмат сцэн, дзе кiбаргi пажыраюць людзей -9; — Ты падмануў яе, сказаўшы, што гэта анёльскi фiльм пра каханне i дзяцей -15; Твой знешнi выгляд: — У цябе з’явiўся прыкметны жывоцiк -15; — У цябе з’явiўся прыкметны жывоцiк, але ты пачаў змагацца з iм +10; — У цябе з’явiўся прыкметны жывоцiк, i ты перайшоў на прасторныя джынсы i бярмуды -30; — У цябе з’явiўся прыкметны жывоцiк, i пры гэтым ты кажаш: "Ды што там, у цябе такi ж" -800; Абмеркаванне праблем: — Ты слухаеш з выразам на твары, якi паказвае верагодную цiкавасць 0; — звыш 30 хвiлiн +5; — звыш 30 хвiлiн, пры гэтым нi разу не зiрнуўшы ў бок тэлевiзара +100; — Яна нарэшце зразумела, што ты проста заснуў -20; Вялiкае Пытанне "Цi выглядаю я тоўстай?": — Ты прамарудзiў з адказам -10; — Ты перапытаў "Дзе?" -35; — Любы iншы адказ -20. Дапаможнiк па жаночай логiцы1. Жанчына заўсёды мае рацыю. 2. Калi жанчына не мае рацыi, гл. п. 1. 3. Ботаў шмат не бывае. 4. Сумак таксама. 5. Нiжняй бялiзны тым больш. 6. Не кажучы ўжо аб касметыцы. 7. Жаночая логiка iснуе. 8. Калi вы думаеце, што яе не iснуе, гл. п. 1. 9. Футбол — зло. 10. Бокс таксама. 11. А Каця Пушкарова — зусiм не. 12. Калi вы не згодныя з п. 9, 10 i 11, гл. п. 1. Дарэчы, тое ж датычыцца i валейбола, баскетбола, рыбалкi, камп’ютарных гульняў, вялiкага тэнiса, воднага пола, гольфа, пiнг-понга, лiтрбола... стамiлася пералiчваць. 13. Дыяменты — лепшае ўкладанне грошай. 14. А нерухомасць — не. 15. Нават калi нерухомасць — лепшае ўкладанне грошай, чым дыяменты, гл. п. 1. 16. Цэлюлiту няма. 17. Ёсць толькi сродкi ад цэлюлiту. 18. На пытанне "Як я выглядаю?" ёсць толькi адзiн адказ: "Выдатна, каханая!" 19. Мужчына створаны, каб зарабляць грошы. 20. А жанчына для таго, каб iх трацiць, а таксама ўлагоджваць сваiм выглядам мужчыну. 21. Я сказала "выглядам". Сэкс тут нi пры чым. 22. У краму ходзiць мужчына. 23. Таму што ён моцны i разумны. 24. А мы прыгожыя i хiтрыя. 25. Сасiска — сябар чалавека. 26. На крайнi выпадак, яечня. 27. Так, сапраўды, жанчына не чалавек. Яна — Багiня. P.S. Лепшыя сябры дзяўчат... вядома, мужчыны. Пра дыяменты гл. п. 13
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэст для мужчын Раман з жанчынай мае на мэце толькi адно правiла: зрабi яе шчаслiвай. А правiлы гульнi простыя: — робiш тое, што ёй падабаецца — атр
|
|