Уладзімiр Навумаў: Нашы шанцы атрымаць чэмпiянат свету па хакеi як нiколi высокiя
Уладзімiр Навумаў: Нашы шанцы атрымаць чэмпiянат свету па хакеi як нiколi высокiя
Учора завяршыўся вiзiт у нашу краiну прадстаўнiка савета Мiжнароднай федэрацыi хакея Эрнэста Альянчыча, якi з’яўляецца старшынёй заявачнага камiтэта ІIHF. Мэтай вiзiту госця было iнспектаванне гатоўнасцi Мiнска прыняць чэмпiянат свету па хакеi 2014 года, якi мае намер атрымаць сярод астатнiх чатырох прэтэндэнтаў i Беларусь. Спадар Альянчыч правёў у нашай краiне два днi, на працягу якiх агледзеў iнфраструктуру i склаў меркаванне аб магчымасцях арганiзацыi спаборнiцтваў у беларускай сталiцы. "Першае ўражанне ад вiзiту ў Мiнск — гэта здаровая краiна i здаровы горад. Я агледзеў iнфраструктуру, спартыўныя базы, у прыватнасцi "Мiнск-арэну". Я задаволены прагрэсам. Апошнi раз я быў у вас два гады таму i будаўнiцтва "Мiнск-арэны толькi пачыналася. Зараз я магу сказаць, што гэта адна з лепшых арэн у Еўропе", — падзялiўся ўражаннямi старшыня заявачнага камiтэта. Нiякiх крытычных заўваг Эрнэст Альянчыч не зрабiў: "Магу казаць толькi пра тое станоўчае, што зроблена ў вашай краiне. Я бачу, колькi працавалi людзi апошнiм часам i колькi зроблена, каб правесцi спаборнiцтвы. Свае заўвагi магу сказаць толькi ў прыватнай размове, нiкога публiчна крытыкаваць у мяне няма падстаў". Як паведамiў спадар Альянчыч, 17 сакавiка ў Цюрыху адбудзецца прэзентацыя заяўкi Беларусi, i астатнiх прэтэндэнтаў. Пасля гэтага, у маi, пройдзе галасаванне на кангрэсе IIHF, дзе канчаткова вызначыцца краiна-арганiзатар. Нагадаем, што на правядзенне чэмпiянату свету-2014, акрамя Беларусi, прэтэндуюць Чэхiя, Латвiя, Украiна, Венгрыя. Як адзначыў старшыня федэрацыi хакея Уладзiмiр Навумаў, нашы шанцы атрымаць права правядзення гэтых спаборнiцтваў нiколi не былi такiмi высокiмi, як цяпер. (Беларусь у чацвёрты раз прэтэндуе на першынство свету па хакеi). "У нас ёсць спартыўныя збудаваннi, iнфраструктура, засталося давесцi да членаў кангрэса тую вялiкую працу, што мы зрабiлi." Паводле слоў Уладзiмiра Навумава, на правядзеннi чэмпiянату свету федэрацыя хакея можа зарабiць некалькi мiльёнаў долараў, горад Мiнск — каля 50 мiльёнаў долараў. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора завяршыўся вiзiт у нашу краiну прадстаўнiка савета Мiжнароднай федэрацыi хакея Эрнэста Альянчыча, якi з’яўляецца старшынёй заявачнага камiтэта І
|
|