Не вытрымаў выпрабаванняў ціскам
Не вытрымаў выпрабаванняў ціскам
Кiраўнiк прадпрыемства "Упраўленне капiтальнага будаўнiцтва Лоеўскага раёна" вызвалены ад пасады пасля таго, як высветлiлася, што былi парушаны будаўнiчыя нормы i правiлы пры прыёмцы аб’екта "Рэканструкцыя сетак каналiзацыi ў населеным пункце Страдубка Лоеўскага раёна". Камiтэт дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласцi правёў адпаведную праверку. Выяўлена, што ў вынiку значнага зацягвання падрадчыкам (ААТ "Спецмантажбуд № 177") нарматыўных тэрмiнаў будаўнiцтва аб’екта, яго ўвод у эксплуатацыю праведзены ў снежнi мiнулага года. Абсталяванне не вытрымала выпрабаванняў цiскам, i адбылася разгерметызацыя напорнага калектара. Фактычна аб’ект да лютага гэтага года не эксплуатаваўся, а вялiся работы па лiквiдацыi пашкоджанняў. Пры гэтым, нягледзячы на адсутнасць комплекснага выпрабавання абсталявання, аб’ект быў прыняты прыёмачнай камiсiяй яшчэ ў сярэдзiне снежня без забеспячэння яго гатоўнасцi да эксплуатацыi. Ірына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк прадпрыемства "Упраўленне капiтальнага будаўнiцтва Лоеўскага раёна" вызвалены ад пасады пасля таго, як высветлiлася, што былi паруш |
|