Б. Батура праінфармаваў Прэзiдэнта аб вынiках рабочага вiзiту ў Страсбург
Б. Батура праінфармаваў Прэзiдэнта аб вынiках рабочага вiзiту ў Страсбург
Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Барыс Батура 10 сакавiка праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку аб вынiках свайго рабочага вiзiту ў Страсбург. Як старшыня Савета па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання пры Савеце Рэспублiкi Барыс Батура прыняў удзел у 16-м пленарным пасяджэннi Кангрэса мясцовых i рэгiянальных уладаў Савета Еўропы. У ходзе мерапрыемства ён адзначыў зацiкаўленасць беларускага боку ў наладжваннi ўзаемавыгадных кантактаў з Кангрэсам, у прыватнасцi, па ключавых пытаннях трансгранiчнага супрацоўнiцтва. На сустрэчы з Прэзiдэнтам Беларусi таксама абмяркоўвалася магчымасць правядзення ў Мiнску канферэнцыi па мясцовым самакiраваннi з удзелам прадстаўнiкоў Кангрэса, была адзначана неабходнасць стварэння ў краiне нацыянальнай асацыяцыi мясцовых уладаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Барыс Батура 10 сакавiка праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку аб вынiках свайго рабоча |
|