Мiльярды еўра на падтрымку банкаў
Мiльярды еўра на падтрымку банкаў
У свеце
Уплывовыя мiжнародныя фiнансавыя ўстановы — Еўрапейскi банк рэканструкцыi i развiцця (ЕБРР), Група Еўрапейскага iнвестыцыйнага банка (ЕІБ) i Група Сусветнага банка вырашылi выдаткаваць да 24,5 мiльярда еўра на падтрымку банкаўскаму сектару краiн Усходняй i Цэнтральнай Еўропы, якiя моцна пацярпелi ад глабальнага эканамiчнага крызiсу. Грошы пойдуць на пераадоленне крызiсу, у тым лiку ў iнфраструктуры i гандлi, а таксама ў сферы традыцыйных капiталаўкладанняў i кансультатыўных паслуг. Па словах прэзiдэнта ЕБРР, на працягу шматлiкiх гадоў рост еўрапейскай iнтэграцыi быў крынiцай росквiту i ўзаемнай выгады, а таму нельга дазволiць, каб гэты працэс прыпынiўся. У Бруселi лiчаць, што надышоў час, калi Еўропа павiнна аб’яднацца, каб з-за эканамiчнага крызiсу не згубiць дасягненнi апошнiх дваццацi гадоў. Там цвёрда ўпэўненыя ў карысцi скаардынаваных дзеянняў устаноў i структур Еўрапейскага саюза, фiнансавых устаноў, банкаўскiх груп, увогуле ўрадаў усiх еўрапейскiх краiн для выцягвання Усходняй i Цэнтральнай Еўропы са смяротных для яе банкаў i прамысловасцi абдымкаў крызiсу. Еўрапейскiя банкiры моцна разлiчваюць на тое, што план сумесных дзеянняў дапаможа iстотна паскорыць выдачу праз банкi неабходных фiнансавых сродкаў для тых, каму пагражае банкруцтва. Леанiд ТУГАРЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уплывовыя мiжнародныя фiнансавыя ўстановы — Еўрапейскi банк рэканструкцыi i развiцця (ЕБРР), Група Еўрапейскага iнвестыцыйнага банка (ЕІБ) i Група Сус |
|