21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заходнi паход — вымушанае зацiшша

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заходнi паход — вымушанае зацiшша

Незалежная экспертыза Леанiда Заiкi

 

 

Аб тым, як Беларусi сёння захаваць экспартны патэнцыял, каб потым паспяхова "ўладкавацца" ў сусветнай посткрызiснай эканомiцы, наш карэспандэнт гутарыць з вядомым беларус-кiм эканамiстам, кiраўнiком аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя" Л.Ф. Заiкам.

— Валютная выручка прадпрыемстваў-экспарцёраў заўсёды была сферай асаблiвай увагi дзяржавы, а сёння тым больш. Якiя экспартныя перспектывы нашых вытворцаў?

— Ружовымi я б iх не назваў. Валютная выручка была вельмi дарэчы i ў стабiльныя часы, а цяпер, калi крызiс набiрае моц i паўсюдна знiжаецца ўзровень спажывання, грошы ад экспарту становяцца надзвычай важным складнiкам папаўнення бюджэту. У свеце тым часам назiраецца падзенне попыту — аб’ём пакупак у сярэднiм знiзiўся на 10 %. Амерыканцы ўвогуле ў шоку, у стане разгубленасцi знаходзяцца еўрапейцы, расiяне дакладна не ведаюць, што iх чакае наперадзе i таму паводзяць сабе даволi нервова. Усё гэта негатыўна адбiваецца на нашай эканомiцы: затаварваюцца склады, падае вытворчасць. Так, напрыклад, з пачатку года iстотна выраслi запасы гатовых вырабаў на прадпрыемствах лёгкай прамысловасцi. Наш экспарт, па маiх разлiках, сёлета не мае шанцаў утрымацца на мiнулагоднiх пазiцыях.

— Цi прадбачыцца ў сувязi з гэтым дэфiцыт бюджэту?

— Гэта рэальная пагроза. У нас пакуль бюджэт быў прафiцытным (з прыбыткам), што нярэдка дасягалася i яго карэкцiроўкай. Але цяпер у сувязi з крызiсам, здаецца, будзе вельмi цяжка пазбегнуць дэфiцыту бюджэту. Прычыны ясныя: у першым квартале ў выпадку развiцця падзей па песiмiстычным сцэнарыi iстотна знiзiцца валютная выручка ад экспарту — у межах 30—40 працэнтаў. Таксама моцна ўпалi i паступленнi ад продажу нафтапрадуктаў за мяжу. Недахоп гэтых сродкаў адаб’ецца на дзяржаўным бюджэце, якi "маляваўся" ў жнiўнi мiнулага года, калi пра крызiс да нас даходзiлi толькi чуткi.

— Адна з галоўных крынiц валюты — гандаль з Еўропай. Праўда, сярод пэўнага кола айчынных прамыславiкоў, эканамiстаў i чыноўнiкаў старой загартоўкi яшчэ пануе меркаванне, што "нас там нiхто не чакае". А таму лепш арыентавацца на рынак Расii i краiн СНД. Што вы думаеце на гэты конт?

— Дзiўны тэзiс i ўвогуле недарэчная пастаноўка пытання: чакаюць цi не чакаюць? А хто чакаў кiтайцаў, якiя на працягу двух-трох дзесяцiгоддзяў здолелi лiтаральна завалiць рынкi багатых краiн сваiмi таннымi спажывецкiмi таварамi? Нiхто. Самастойна прыйшлi кiтайцы ў тыя ж ЗША i Еўропу, адцiснулi ў бок канкурэнтаў, i зараз КНР валодае самымi вялiкiмi ў свеце золатавалютнымi запасамi. I ўсё дзякуючы знешняму гандлю.

Па другое, а чаму, уласна кажучы, мы павiнны напрошвацца ў гандлёвыя партнёры? Беларусь з’яўляецца паўнапраўнай часткай сусветнай супольнасцi, часткай Еўропы i гiстарычна звязана з многiмi краiнамi Еўразii. У рэалiзацыi сваiх нацыянальных iнтарэсаў за мяжой, у прыватнасцi, экспартных, Беларусь прытрымлiваецца правiлаў Сусветнай гандлёвай арганiзацыi. Таму нам не трэба чакаць нейкага асаблiвага запрашэння, а праводзiць сваю наступальную лiнiю.

— Тым больш, што за гады незалежнасцi ў гэтым накiрунку ўжо назапашаны немалы вопыт.

— Весцi дыскусiю лепш за ўсё з лiчбамi i фактамi ў руках. Нагадаю, у 2004 годзе пачаўся наш актыўны "заходнi паход". Менавiта тады краiна пачала даволi хутка мяняцца ў геаэканамiчных каардынатах. Ужо ў 2005 годзе Беларусь дасягнула выдатных вынiкаў у знешнiм гандлi, i многiм здавалася, што мы выйшлi на максiмальныя тэмпы росту знешнiх продажаў на Захад. Але ў наступным 2006 годзе наш таварны экспарт павялiчыўся на 29 %. Уражальны быў прырост вывазу за мяжу нашых тавараў у тым годзе: 47 % ! Аднак хто мог бы сказаць, што ў першыя месяцы 2008 года беларускi экспарт у параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года ўзрасце аж на 78 %! Дзiўным стаў увогуле пачатак 2008 года, калi наш экспарт у краiны Еўрапейскага саюза вырас у 2,15 раза. Гэты паказчык i iншыя лiчбы i факты абвяргаюць надакучлiвыя сцвярджэннi асобных замшэлых песiмiстаў аб тым, што ў Еўропе "нас нiхто не чакае".

— I што, а дакладней, якая група нашых тавараў стала прарыўным складнiкам на прывабныя, а таму i цяжкадасягальныя рынкi Заходняй Еўропы?

— У першую чаргу нафтапрадукты. Iншыя тавары там даўно навучылiся рабiць самi. А вось бензiн i дызельнае палiва выступiлi ў ролi беларускага "ноу-хау" прарыву на рынкi Еўрапейскага саюза. Сiтуацыя склалася на карысць нашых еўрапейскiх спажыўцоў. Галандыя i Вялiкабрытанiя сталi нашымi галоўнымi партнёрамi. Пасля Расii яны асноўныя пакупнiкi беларускай прадукцыi. Хаця такi рашучы наступ яе на заходнi рынак не планаваўся. Беларускай нафтахiмiчнай прамысловасцi пашанцавала — яна апынулася ў патрэбным месцы ў патрэбны час.

— I як адрэагавалi на яе поспехi нашы расiйскiя партнёры?

— Па-расiйску. Яны прынялi пэўныя захады па абмежаваннi беларускай дзелавой актыўнасцi на знешнiх рынках, дакладней, на рынках нафтапрадуктаў. Мы гэта адчулi ўжо ў 2007 годзе. Зроблена гэта было ў выглядзе "рынкавага рашэння" пытанняў урэгулявання цэнаў i тарыфаў на газ i экспартных пошлiн на расiйскую нафту. У рэальнасцi гэта пытаннi не проста эканамiчныя, а эканамiчна-палiтычныя. Таму Беларусь апынулася нiбы памiж молатам i кавадлам.

— Наколькi ўвогуле прадказальны знешнi гандаль?

— У iм нiколi не бывае ўсё роўна i гладка. Гэта часта непрадказальная i парадаксальная сфера дзейнасцi. Скажам, у 2006 годзе аб’ёмы нашага экспарту ў ЗША павялiчылiся амаль удвая. Факт вельмi цiкавы. Як так атрымалася, што ў далёкую i не заўсёды, мякка кажучы, прыязную да Беларусi Амерыку мы тады прадалi ў 1,7 раза больш прадукцыi, чым у вельмi палiтычна i эканамiчна блiзкi нам Казахстан? Але ў 2008 годзе экспарт у ЗША знiзiўся на 14 працэнтаў. Новыя плынi тавараў i аперацыi на знешнiх рынках не заўсёды супадаюць з палiтычнымi рэалiямi. Росту i ўзмацненню эканамiчнага супрацоўнiцтва Беларусi з заходнiмi краiнамi пашкодзiла амерыканская лыжка дзёгцю ў выглядзе рашэння аб замарожваннi беларускiх рахункаў у фiнансавых iнстытутах ЗША.

— Тым не менш ужо склалася, калi можна так сказаць, геаграфiя традыцыйных паставак нашай прадукцыi за мяжу.

— Летась беларускi экспарт размяркоўваўся пераважна ў Расiю i Еўрапейскi саюз, значна менш у СНД i так званыя краiны па-за межамi СНД. Апошнi кiрунак распрацоўваецца яшчэ недастаткова. Цяпер ва ўмовах паглыблення сусветнага фiнансавага крызiсу, калi аб’ектыўна скарачаюцца магчымасцi для развiцця эканомiкi за кошт росту традыцыйнага экспарту, паўстае задача пашырэння мiжнароднага супрацоўнiцтва з краiнамi Лацiнскай Амерыкi, Афрыкi i нават Аўстралii. Гэта вельмi перспектыўны вектар у 21 стагоддзi.

— У нас чамусьцi лiчыцца, што экспартны тавар павiнен быць нечым выключным. Прыкладна гадоў 12 назад пазнаёмiўся з нямецкiм прадпрымальнiкам, якi спецыялiзаваўся на экспартна-iмпартных аперацыях з Усходняй Еўропай. Ён тады прыехаў да нас з мэтай выбраць тавары, якiя па спажывецкiх вартасцях, iх балансе якасцi i цаны задаволiлi б яго патрабавальных суайчыннiкаў. Не ведаю, чым закончыўся гэты праект, але запомнiлiся словы бiзнэсмена аб тым, што ў Германii ды i ў Еўропе шмат небагатых людзей, якiя маюць патрэбу ў адносна недарагiх i якасных рэчах. Таму, па яго словах, у беларускай прадукцыi ёсць неблагiя шанцы знайсцi сваiх спажыўцоў. Цi актуальная гэта выснова сёння?

— У цэлым так, але трэба мець на ўвазе, што краiны так званай "старой" Еўропы — заснавальнiкаў Еўрасаюза, насуперак публiчным сцвярджэнням сваiх лiдараў наўмысна цi ненаўмысна iмкнуцца ў цяперашнi складаны час зачынiцца ад вытворцаў нават "маладых" членаў ЕС, дык што казаць пра нас. Зараз, каб разлiчваць на поспех, трэба вельмi гнутка дзейнiчаць у каардынатах "цана — якасць".

— Апошнiм часам у нас прыняты сур’ёзныя захады па лiбералiзацыi знешнеэканамiчнай дзейнасцi, напрыклад, спрашчаецца парадак правядзення i кантролю аперацый. У адпаведным указе Прэзiдэнта на Нацыянальны банк ускладзены абавязкi па рэалiзацыi дэбюракратызацыi знешняга гандлю. Гэтых мераў дастаткова для ажыўлення эканамiчных сувязяў i кантактаў са знешнiм светам?

— Лепшы суддзя — час. Ён пакажа наколькi ўдалым было такое рашэнне. Вiдавочна адно: у калектыву Нацыянальнага банка i яго старшынi будзе вышэй галавы цiкавай работы. Не забывайце, што апошнiм часам каля 70 % прыросту знешнiх продажаў дасягалiся ў многiм дзякуючы павышэнню цэнаў. Экспартныя беларускiя тавары станавiлiся ўсё даражэй. Але сёння iсцi па гэтым шляху даволi рызыкоўна, можна застацца з нерэалiзаванай прадукцыяй. I яшчэ трэба памятаць пра адну важную рэч: на рынку ўсё мае сваю цану. У тым лiку i эканамiчная самастойнасць Беларусi. Будзем спадзявацца, што Нацбанк будзе здольны абараняць i яе, i правы беларускiх экспарцёраў усiмi даступнымi сродкамi i метадамi.

— Згодна з указам Прэзiдэнта нашы прадпрыемствы-экспарцёры з 1 красавiка г.г. пачнуць працаваць у больш спрыяльных умовах. Яны здаюцца вам дастатковымi?

— Так, але я б пайшоў далей. На мой погляд, Ураду яшчэ менш трэба абмяжоўваць удзел нашых гаспадарчых суб’ектаў незалежна ад формы ўласнасцi ў рэгiянальным i сусветным гандлi. Задача дзяржавы: праводзiць гнуткую палiтыку па стымуляваннi эфектыўнасцi вытворчасцi i канкурэнтаздольнасцi айчыннай прадукцыi вытворчасцi. Ураду я параiў бы засяродзiцца на забеспячэннi развiцця маркетынгавых службаў, садзейнiчаннi ў зборы ў дастатковым аб’ёме i апрацоўцы свежай iнфармацыi аб пераменах i тэндэнцыях на знешнiх рынках. Увогуле варта ўвесцi ў абавязак усiх дзяржаўных структур, якiя акумулююць маркетынгавыя i эканамiчныя звесткi (органы статыстыкi, Нацыянальны банк, рэгiянальныя выканкамы i г. д.) хутка i бясплатна даваць iнфармацыю аб становiшчы на знешнiх рынках, попыце на розныя групы тавараў, цэнах на iх i г. д. Гэта работа ў аператыўным плане павiнна быць у нечым параўнальнай з эканамiчнай i фiнансавай разведкай. А як iнакш ва ўмовах крызiсу? Дарэчы, такая сiстэма ўжо дзейнiчае ў Расii, а ў нас толькi ўсё гавораць аб яе стварэннi.

Пры неабходнасцi Урад мог бы фiнансаваць асобныя праграмы па росце экспарту ў канкрэтныя краiны, а ў выпадках узнiкнення спрэчных цi дыскрымiнацыйных сiтуацый рашуча выступаць на баку айчынных экспарцёраў, у тым лiку i за мяжой.

Гутарыў Леанiд Лахманенка.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб тым, як Беларусi сёння захаваць экспартны патэнцыял, каб потым паспяхова "ўладкавацца" ў сусветнай посткрызiснай эканомiцы, наш карэспанд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика