21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Францыi ўрач-хiрург зарабляе больш, чым мiнiстр. возьмем за прыклад?

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Францыi ўрач-хiрург зарабляе больш, чым мiнiстр. возьмем за прыклад?

Што для сiстэмы аховы здароўя больш эканамiчна выгадна i эфектыўна: пастаянна нарошчваць прыём у медыцынскiя ВНУ цi ствараць сумесна з мясцовымi органамi ўлады такiя ўмовы работы для медыцынскага персаналу, якiя рэальна будуць спрыяць замацаванню кадраў на месцах? З гэтым зусiм не рытарычным пытаннем звярнулася да сваiх калег старшыня Рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў аховы здароўя Алена БЕЛЬСКАЯ, выступаючы на вынiковай калегii Мiнiстэрства аховы здароўя.

На сённяшнi дзень у сiстэме аховы здароўя працуюць 42 153 урачы, 108 458 спецыялiстаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй i 6836 правiзараў i фармацэўтаў. Разам з тым колькасць асобаў пенсiйнага ўзросту сярод медперсаналу даволi ўнушальная: 17,8 % —сярод урачоў, 9,7 % сярод спецыялiстаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй i 15,2 % — сярод правiзараў i фармацэўтаў.

Па колькасцi ўрачоў на 100 тысяч насельнiцтва Беларусь знаходзiцца на другiм месцы ў Еўропе пасля Грэцыi. Аднак калi прааналiзаваць структуру ўрачэбных кадраў, то забяспечанасць лячэбна-прафiлактычных устаноў урачамi, якiя непасрэдна выконваюць лячэбныя функцыi, складае, па розных звестках, 28,3— 33,9 на 10 тысяч насельнiцтва. Пры гэтым узровень нагрузкi ў большасцi ўрачоў, асаблiва ў першасным звяне, iстотна перавышае нарматыўны ...

Лiквiдаваць "прарэхi" ў кадравай палiтыцы толькi за кошт выпускнiкоў медыцынскiх ВНУ пакуль не ўдаецца. У апошнiя гады ў краiне пастаянна павялiчваўся прыём студэнтаў у медыцынскiя ВНУ, хоць колькасць выпускаемых з навучальных устаноў урачоў у разлiку на 100 тысяч насельнiцтва ў нашай краiне ўжо зараз у 1,5 раза вышэйшая, чым у Еўрасаюзе. Мiж iншым, дынамiка ўкамплектаванасцi ў лепшы бок iстотна не змяняецца. Галоўная прычына — у высокай цякучасцi кадраў. Толькi за 5 месяцаў 2008 года з арганiзацый звольнiлiся больш як 3 тысячы медыцынскiх работнiкаў, урачоў i 1055 правiзараў. Асобы пенсiйнага ўзросту складалi толькi 12,4 % ад агульнай колькасцi тых, хто звольнiўся.

Летась сярэдняя заработная плата работнiкаў медыцынскай галiны склала 706,2 тысячы рублёў. Аднак нягледзячы на рост намiнальнай заработнай платы работнiкаў аховы здароўя ў адносiнах да 2007 года на 18,5 %, рэальнае яе значэнне вырасла толькi на 3,2 %, што нiжэй, чым увогуле па народнай гаспадарцы (на 9,9 %). Па вынiках мiнулага года ў рэйтынгу 14 асноўных галiнаў народнай гаспадаркi па ўзроўнi сярэднямесячнай заработнай платы сiстэма аховы здароўя заняла толькi 10 месца, а па ўзроўнi сярэдняй заработнай платы за адну гадзiну — i ўвогуле 11 месца. Пры гэтым паказчыкi суадносiнаў да мiнулага года пагоршылiся (у 2007 годзе — 8 i 10 месцы адпаведна).

— Медыцына i ў нашай краiне, i за мяжой — адна з найбольш iнтэлектуальна насычаных прафесiйных сфер. Аднак, напрыклад, у ЗША, у пералiку 25 самых высокааплатных прафесiй, якi публiкуецца штогод, урачы займаюць 9 першых радкоў рэйтынгу, — паведамiла Алена Бельская. — У Францыi сiтуацыя аналагiчная. Па звестках Бюро Нацыянальнай статыстыкi Вялiкабрытанii, дзе, я нагадаю, таксама дзейнiчае дзяржаўная сiстэма аховы здароўя, па вынiках 2008 года ўрачы трывала займаюць першае месца па ўзроўнi сярэдняй заработнай платы, значна апярэджваючы прадстаўнiкоў iншых прафесiй: работнiкаў сiстэмы адукацыi — у 2,7 раза, спорту — у 2,2 раза, вытворчага сектара — у 2,1 раза. Час ставiць перад намi задачу прынцыпова i мэтанакiравана дабiвацца павышэння ўзроўню заработнай платы работнiкаў галiны. Прычым мы маем на ўвазе не абсалютны ўзровень аплаты працы работнiкаў галiны ў розных краiнах, добра разумеючы, што памеры заробкаў будуць залежыць ад рэальных магчымасцей той цi iншай краiны, перш за ўсе ад узроўню ўнутранага валавага прадукту, асаблiвасцей сiстэмы аховы здароўя i iншых фактараў, а суадносiны заработнай платы ў нашай галiне i заработнай платы ў iншых сферах народнай гаспадаркi.

У лiстападзе—снежнi 2008 года Рэспублiканскiм камiтэтам Беларускага прафсаюза работнiкаў аховы здароўя сумесна з Інстытутам сацыялогii Нацыянальнай акадэмii навук было праведзена сацыялагiчнае даследаванне "Працоўная матывацыя i сацыяльны статус урача". Як высветлiлася, большасць урачоў падтрымлiвае i пазiтыўна ацэньвае пераўтварэннi, якiя адбываюцца ў сiстэме аховы здароўя i ў якасцi аказання насельнiцтву медыцынскай дапамогi: 52,9 % апытаных адзначылi паляпшэнне i толькi 4,7 % лiчаць, што сiтуацыя пагоршылася. У пералiк найбольш важных i паспяховых, па меркаваннi ўрачоў, рашэнняў, увайшлi прыняцце Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове здароўя", указы кiраўнiка дзяржавы, скiраваныя на павышэнне аплаты працы i матэрыяльнае стымуляванне медыцынскiх работнiкаў, мадэрнiзацыя галiны i ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы, камп’ютэрызацыя, укараненне новых тэхналогiй, увядзенне пратаколаў абследавання i лячэння хворых. Трэба дадаць, што пытанне было адкрытым, i свае адказы ўрачы ўпiсвалi ў свабодныя радкi анкеты.

Разам з гэтым, на думку медыкаў, прыярытэтнымi праблемамi, якiя патрабуюць вырашэння, з’яўляюцца кадравае забеспячэнне (56,2 %), удасканаленне сiстэмы аплаты працы (73,5 %), забеспячэнне жыллём (64,9 %), прафiлактыка захворванняў i ўкараненне здаровага ладу жыцця (36,8 %), удасканаленне сiстэмы кiравання i арганiзацыi аховы здароўя (31,2 %).

На пытанне "Што для вас важна ў працы?" 71,1 % апытаных адказалi: "Дапамагаць i прыносiць карысць людзям". Такiм чынам праблема аплаты працы актуальная для ўрачоў перш за ўсё ў сувязi з неадпаведнасцю ўзроўню iх заробкаў сацыяльнай важнасцi прафесii.

Як вядома, летась была праведзена каласальная работа па ўсеагульнай дыспансэрызацыi насельнiцтва. Згодна з вынiкамi сацыялагiчнага даследавання, рашэнне аб правядзеннi ўсеагульнай дыспансэрызацыi дарослага насельнiцтва выклiкала ва ўрачоў самыя супрацьлеглыя меркаваннi. З аднаго боку, урачы падтрымлiваюць саму iдэю прафiлактычнай арыентацыi медыцыны i ў iх адказах не ставiцца пад сумненне дыспансэрызацыя з пункту погляду яе сутнасцi — ранняга выяўлення захворванняў i своечасовага iх лячэння. Аднак, па меркаваннi ўрачоў, усеагульная дыспансэрызацыя не прыводзiць у большасцi выпадкаў да жаданага вынiку. Пры гэтым, па меркаваннi урачоў, распыляюцца i неапраўдана адцягваюцца вялiзарныя рэсурсы: i чалавечыя, i часавыя, i фiнансавыя.

На думку ўрачоў, дыспансэрызацыя павiнна быць больш адраснай, арыентаванай або на канкрэтнае захворванне, або на канкрэтную групу рызыкi (узроставую, прафесiйную), праводзiцца з выкарыстаннем больш сучасных i iнфарматыўных метадаў дыягностыкi i лячэння захворванняў. Усе гэта спрыяла б павышэнню яе эфектыўнасцi.

80,3 % урачоў адзначылi, што iх правы недастаткова абаронены ў сферы працоўных адносiнаў.

— Праблему неабароненасцi медыцынскага персаналу трэба вырашаць юрыдычна. Наспела неабходнасць распрацоўкi i прыняцця Закона "Аб правах i абавязках медыцынскiх работнiкаў", — падкрэслiла старшыня прафсаюза.

Праблемным для галiны застаецца таксама i жыллёвае пытанне, хоць забеспячэнне жыллём — адна з асноўных умоў замацавання кадраў. Як сведчыць аналiз забяспечанасцi жыллём маладых спецыялiстаў, на 1 студзеня 2009 года на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў знаходзiлiся 28,2 % урачоў (668 чалавек) i 28,1 % сярэднiх медыцынскiх работнiкаў (794 чалавекi). Пры гэтым на працягу двух апошнiх гадоў былi забяспечаны жыллём каля 30 % маладых спецыялiстаў, якiя прыбылi на работу па размеркаваннi.

На думку прафсаюзнага лiдара, важнасць працы медыцынскiх работнiкаў цяжка пераацанiць: "Я лiчу, што нi адна рэформа не можа быць паспяховай без зацiкаўленасцi ў яе вынiках медыцынскiх работнiкаў, без павышэння iх сацыяльнага статусу, узроўню абароненасцi i прэстыжнасцi прафесii. Галоўны здабытак сiстэмы аховы здароўя — гэта людзi i iх высокая гатоўнасць да выканання свайго прафесiйнага абавязку".

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што для сiстэмы аховы здароўя больш эканамiчна выгадна i эфектыўна: пастаянна нарошчваць прыём у медыцынскiя ВНУ цi ствараць сумесна з мясцовымi орган
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика