21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускія пісьменнікі будуць працаваць гандлярамі

26.08.2009 15:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Выдавецтва “Логвінаў” у галерэі “Падземка” прапануе сваім чытачам кожны чацвер з 18.00 да 19.00 купіць кнігу з рук сапраўднага беларускага літаратара. Чытачы змогуць пагутарыць з аўтарамі, атрымаць аўтограф и набыць кнігі выдвецтва, паведамляе сайт часопіса Arche.

12 сакавіка ў галерэі — мастак, пісьменнік і выдавец Артур Клінаў. Культавая постаць еўрапейскага культурнага андэграўнду. Стваральнік канцэпцыі «Мінск — Горад Сонца». Нарадзіўся ў 1965 г. у сталіцы. У 1987 г. скончыў аддзяленне архітэктуры Беларускай Тэхнічнай Акадэміі. З 1998 г. кіраўнік беларускай асацыяцыі сучаснага мастацтва. З 2001 г. выдавец і рэдактар часопісу pARTisan. Аўтар кніг «Малая падарожная кніга па Горадзе Сонца»(Логвінаў, 2007) (нямецкае выданне: Sonnenstadt der Traume, 2006 Frankfurt, Suhrkamp Verlag; польскае выданне Mińsk. Przewodnik po Mieście Słońca (Czarne, 2008).

19 сакавіка кнігі прадае пісьменнік, паэт і гісторык Уладзімір Арлоў. Нарадзіўся ў 1953 г. у Полацку. У 1975 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ. Аўтар кніг “Добры дзень, мая Шыпшына” (Менск, 1986); “Мой радавод да пятага калена” (Мінск, 1993); “Таямніцы полацкай гісторыі” (Мінск, 1994, 2000, 2002); “Адкуль наш род” (Мінск, 1996; Вільнюс, 2000, 2003); “Час чумы” (Логвінаў, 2005); “Сланы Ганібала” (Логвінаў, 2005); “Паром праз Ла-Манш” (Логвінаў, 2006) і інш. У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам: “Дзесяць стагоддзяў беларускай гісторыі” (862—1818) (Вільнюс, 2001, 2002).
У суаўтарстве са Змітром Герасімовічам: “Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя” (Martin, Slovakia, 2003).

26 сакавіка ў галерэі гандлюе перакладчыца, паэтка, журналістка і блогерка Марыя Мартысевіч. Нарадзілася ў 1982 г. у Менску. У 2004 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту, у 2005 г. — аддзяленне філасофіі/літаратуры Беларускага Калегіюму. Cтыпэндыятка Homines Urbani (таварыства Villa Decius, Кракаў, 2007 г.). Як журналістка супрацоўнічае з газетай «Новы час» і мультымэдыя-часопісам CD-MAG. Перакладае паэзію і прозу з англійскай, польскай, рускай, украінскай, чэшскай моваў. Як эсэістка і паэтка ўдзельнічала ў шэрагу міжнародных фестываляў культуры ў Беларусі, Польшчы, Літве, Славакіі, Украіне. Яе вершы і эсэ перакладаліся на украінскую, чэскую, славацкую, польскую, літоўскую, нямецкую, рускую мовы. У Беларусі публікуецца ў часопісах ARCHE, «Дзеяслоў», pARTyzan. Аўтарка кнігі «Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе» (Логвінаў, 2008). Жыве ў Менску.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Выдавецтва “Логвінаў” у галерэі “Падземка” прапануе сваім чытачам кожны чацвер з 18.00 да 19.00 купіць кнігу з рук сапраўднага беларускага літаратара.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика