21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выкладчык і студэнт дзялілі хабар, але сеў толькі выкладчык

26.08.2009 15:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

12 марта 2009 Общество
Алена Штраль, Еўрапейскае радыё для Беларусі Цэлы год віцебскі студэнт перадаваў выкладчыку хабар за здачу курсавых і залікаў. Зарабіў на гэтым 350 тыс. рублёў і данёс на выкладчыка ў міліцыю.

Як высветлілася на судзе, хабар супрацоўнік Віцебскай Акадэміі ветэрынарнай медыцыны браў адносна невялікі. Гэтак, залік па “Аператыўнай хірургіі” каштаваў ад 25 да 40 тыс. рублёў, станоўчая адзнака за курсавую работу каштавала каля 140 тыс. На судовым працэсе былі даказаныя факты хабару прынамсі ад чатырох студэнтак.

Для перадачы грошай выкладчык выкарыстоўваў пасярэдніка — студэнта той самай акадэміі, якому плаціў “навар” — 5 тыс. з кожнай “здзелкі”. Ці гэтая сума перастала задавальняць саўдзельніка, ці з іншай нагоды, але студэнт напісаў заяву ў міліцыю. Улічыўшы добраахвотнае прызнанне, павярэдніка караць ня сталі, а вось выкладчыку прысудзілі 6 год турмы з канфіскацыяй маёмасці.

Пракуратура Кастрычніцкага раёну Віцебска пастанавіла ўзмацніць меры па барацьбе з хабарніцтвам у Акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Цяпер у гэтай ВНУ стаіць адмысловая паштовая скрыня для скаргаў.

Нягледзячы на падобныя мерапрыемствы, хабарніцтва у віцебскіх ВНУ працягваецца. Час ад часу адбываюцца гучныя судовыя працэсы, якія, падобна, ня дужа палохаюць рызыкантаў-выкладчыкаў. Так, у чэрвені летась за хабар судзілі выкладчыка з Наваполацку, які мог “арганізаваць” паспяховую здачу іспыту за 150 долараў, а за 1 млн. рублёў студэнт мог увогуле не прыходзіць на залікі ды іспыты напрыканцы семестру. За асобную плату залічваліся курсавыя ды кантрольныя работы. І працавала гэтая сістэма, пакуль пракуратура не завяла крымінальную справу супраць выкладчыка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 марта 2009 Общество Алена Штраль, Еўрапейскае радыё для Беларусі Цэлы год віцебскі студэнт перадаваў выкладчыку хабар за здачу курсавых і залікаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика