$500 мільёнаў крэдыту паступiлi з Расii
$500 мільёнаў крэдыту паступiлi з Расii
Учора на рахунак Мiнфiна ў Нацыянальным банку Беларусi паступiлi 500 мiльёнаў долараў ЗША расiйскага крэдыту, паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ва ўпраўленнi iнфармацыi галоўнага банка краiны. Як адзначылi ў Нацбанку, гэтыя грошы будуць залiчаныя ў золатавалютныя рэзервы краiны. Нагадаем, што чарговы крэдыт Расiя выдзелiла ў рамках дамоўленасцяў аб атрыманнi ад яе нашай рэспублiкай стабiлiзацыйнага крэдыту ў памеры 2 мiльярдаў долараў у 2008-2009 гадах. Першы транш крэдыту ў памеры 1 мiльярда долараў паступiў у Беларусь у сярэдзiне леташняга лiстапада. Дзяржкрэдыт РФ для нашай краiны даецца тэрмiнам на 15 гадоў з пяцiгадовай адтэрмiноўкай плацяжу па асноўным доўгу па стаўцы LІBОR плюс 3%. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора на рахунак Мiнфiна ў Нацыянальным банку Беларусi паступiлi 500 мiльёнаў долараў ЗША расiйскага крэдыту, паведамiлi карэспандэнту "Звязды&qu |
|