Прыняты меры па недапушчэнні росту арэнднай платы ў сувязi з дэвальвацыяй рубля да еўра
Прыняты меры па недапушчэнні росту арэнднай платы ў сувязi з дэвальвацыяй рубля да еўра
паведамiў у час оnlinе канферэнцыi на сайце БЕЛТА намеснiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Андрэй Гаеў. Адносна здаваемых у арэнду вытворчых будынкаў, збудаванняў i памяшканняў, што знаходзяцца ў рэспублiканскай уласнасцi, органамi дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам прыняты рашэннi аб знiжэннi каэфiцыента эфектыўнасцi да памеру, якi дае магчымасць захаваць арэндную плату на ранейшым узроўнi. Пры здачы ў арэнду грамадскiх, адмiнiстрацыйных i пераабсталяваных вытворчых будынкаў, збудаванняў i памяшканняў, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, дзеючы парадак дае магчымасць рэгуляваць памеры арэнднай платы, у тым лiку i ва ўмовах вагання курсу валют, шляхам устанаўлення панiжаючых i павышаючых каэфiцыентаў. Іх устанаўлiвае Рэспублiканская камiсiя па ўпарадкаваннi выкарыстання адмiнiстрацыйных будынкаў, збудаванняў, вытворчых плошчаў i iншых аб’ектаў дзяржаўнай уласнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведамiў у час оnlinе канферэнцыi на сайце БЕЛТА намеснiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Андрэй Гаеў. Адносна здаваемых у арэнду вытворчы
|
|