Банкіры разлiчваюць на рост...
Банкіры разлiчваюць на рост...
Стаўкi па валютных дэпазiтах будуць знiжацца i надалей, выказаў сваё меркаванне падчас сустрэчы з журналiстамi, прымеркаванай да падпiсання ўстаноўчых дакументаў некамерцыйнай Еўразiйскай Асацыяцыi сельскагаспадарчага крэдыту, старшыня праўлення Белаграпрамбанка Сяргей Румас. Прынамсi, у планах Белаграпрамбанка, якi прымае адпаведныя рашэннi, зыходзячы з сiтуацыi на рынку, праз квартал вызначыць стаўкi па валютных дэпазiтах на ўзроўнi 10-11%. Што датычыцца непасрэдна стварэння Еўразiйскай Асацыяцыi сельскагаспадарчага крэдытавання, iнiцыятарамi i актыўнымi ўдзельнiкамi якой былi Белаграпрамбанк i Рассельгасбанк (РФ), то яна аб’яднае аграбанкi i крэдытныя арганiзацыi, паводле слоў Сяргея Румаса, краiн былога СССР. Дарэчы, штаб-кватэра асацыяцыi будзе знаходзiцца ў Мiнску. Асноўнымi ж мэтамi яе стануць, у прыватнасцi, вырашэнне практычных задач у сферы развiцця сельскай гаспадаркi, садзейнiчанне стварэнню ўмоў для эфектыўнага функцыянавання банкаўскай сiстэмы ў аграпрамысловым комплексе краiн — удзельнiц асацыяцыi i забеспячэнне яе стабiльнасцi. Першы намеснiк старшынi праўлення ААТ "Рассельгасбанк" Станiслаў Баранаў заявiў аб гатоўнасцi нарошчваць фiнансаванне расiйскiм банкам закупак беларускай сельгастэхнiкi, якая "карыстаецца заслужаным попытам i аўтарытэтам у Расii". На закупку сельгастэхнiкi беларускай вытворчасцi не будзе распаўсюджвацца загад Рассельгасбанка, што забараняе крэдытаванне закупак iмпартнай сельгастэхнiкi. "Я мяркую, — заявiў Станiслаў Баранаў, — што на гэты вiд тэхнiкi братняга нам народа i сяброўскай дзяржавы гэты загад распаўсюджвацца не будзе". Каментуючы iнфармацыю наконт набыцця долi ў Белаграпрамбанку, расiйскi банкiр заўважыў, што пакуль гэтае пытанне з’яўляецца заўчасным. "Нiякiх анонсаў на гэты конт мы пакуль рабiць не будзем", — дадаў ён. Станiслаў Баранаў таксама паведамiў, што ўчора Рассельгасбанк адкрыў сваё прадстаўнiцтва ў Беларусi. "Для нас гэта вельмi сiмвалiчна, — падкрэслiў ён, — паколькi наша кааперацыя i аб’ёмы знешняга гандлю дазваляюць разлiчваць на далейшы рост бiзнэсу, узаемнага гандлю i фiнансавання". Ігар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаўкi па валютных дэпазiтах будуць знiжацца i надалей, выказаў сваё меркаванне падчас сустрэчы з журналiстамi, прымеркаванай да падпiсання ўстаноўчых |
|