21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У невялікiх гарадках жыллё пакуль iстотна не патаннела

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У невялікiх гарадках жыллё пакуль iстотна не патаннела

Мой даўнi сябар Сяргей Сайкавiч цяпер жыве ў невялiкiм гарадку Брэсцкай вобласцi. Пэўны час ён займаўся гандлем жылля, таму ўпэўнены, што сённяшняе патанненне кватэр на другасным рынку сталiцы i абласных цэнтраў "дакоцiцца" да раённых цэнтраў не раней чым праз 5—7 месяцаў. "З другога боку, — адзначыў былы аднакласнiк, — у сталiцы, мне здаецца, "чаргавiкi" маюць магчымасць будаваць сабе жыллё таннейшае, чым на раёне". Мы вырашылi прааналiзаваць становiшча i "паводзiны" рынкаў жылля на прыкладзе двух раённых цэнтраў у заходнiм i ўсходнiм рэгiёнах нашай краiны.

На другасным рынку жылля Ляхавiчаў попыт мiнiмальны

Пасля таго, як у пачатку года iстотна пацяжэў долар i валютныя крэдыты пад набыццё жылля ўзяць стала даволi цяжка i дорага, другасны рынак кватэр гэтага райцэнтра амаль зусiм "замарозiўся". Нягледзячы на мiнiмальны попыт, цэннiкi на кватэры засталiся на мiнулагоднiм узроўнi. Абазначыць сярэднi кошт такога жылля даволi складана, бо ён часам моцна вагаецца нават па аднатыпным жыллi — у залежнасцi ад паверхаў, якасцi рамонта i перапланiроўкi, а галоўнае — ад апетытаў гаспадароў. Цяпер аднапакаёвую кватэру тут можна набыць прыкладна за 21—22 тысячы долараў, двухпакаёвую за 26—27, а трохпакаёвую за 30—31 тысячу долараў. Прыватныя дамы з пячным ацяпленнем, з прыродным газам, але з выгодамi ў двары, каштуюць не менш за 15—17 тысяч долараў. Попытам такое жыллё ў маладога насельнiцтва райцэнтра амаль не карыстаецца, бо адразу за горадам iснуе цэлы дачны пасёлак, дзе магчыма вырошчваць агароднiну i адпачываць.

У Ляхавiчах у апошнiя гады актыўна развiваецца прыватны бiзнэс па рамонце патрыманых замежных аўтамашын. У сувязi з гэтым стандартныя прасторныя гаражы ў гаражных кааператывах каштуюць прыкладна 6—7 мiльёнаў рублёў. У мясцовым гарвыканкаме рэдакцыi паведамiлi, што насельнiцтва горада з кожным годам павялiчваецца за кошт мiграцыi моладзi з суседнiх вёсак. Невялiкiя кампактныя Ляхавiчы пастаянна будуюцца.

Паводле слоў кiраўнiка мясцовага УКБ Мiкалая Асецкага, у горадзе будуюцца толькi пяцiпавярховыя цагляныя дамы. У такiх дамах кватэры маюць сучасную планiроўку, дзе прасторная кухня, а агульная плошча аднапакаёвак складае каля 40—41 кв. м., двухпакаёвак — 60, а трохпакаёвак — да 80 квадратных метраў.

Мiкалай Іванавiч адзначыў, што сёлета будаўнiцтва жылля, у параўнаннi з мiнулым годам, падаражэла прыкладна больш чым на 35 %. Летась для чаргавiкоў квадратны метр жылля каштаваў 1 млн 494 тысячы рублёў, калi за аднапакаёвую кватэру трэба было заплацiць каля 62 мiльёнаў, за двухпакаёвую — 89, а за трохпакаёвую — ажно 118 мiльёнаў рублёў. Сёлета ў горадзе будзе будавацца 69-кватэрны цагляны дом, у якiм, паводле папярэднiх падлiкаў, квадратны метр можа каштаваць ужо 2 млн 195 тысяч рублёў. Спецыялiсты УКБ удакладняюць, што канчатковы кошт жыллёвага "квадрата" можа быць i меншым, але ў гэта неяк не верыцца. Атрымлiваецца, што аднапакаёвая кватэра ў новым доме будзе каштаваць для навасельцаў каля 30 тысяч долараў, а трохпакаёвая — больш за 55 тысяч долараў. Вядома, што новае больш камфортнае жыллё лепшае за старое, але на другасным рынку кватэры ў Ляхавiчах значна таннейшыя. Тады чаму людзi амаль не звяртаюць увагi на другасны рынак мясцовага жылля? Прычына ў тым, што бадай усе чаргавiкi будуюць кватэры з выкарыстаннем льготных крэдытаў. Паводле iнфармацыi спецыялiста жыллёвага аддзела выканкама Людмiлы Вiктараўны, сёння ў агульнай жыллёвай чарзе знаходзяцца 683 чалавекi. Зараз крэдытуюцца пад будаўнiцтва жылля тыя чаргавiкi, хто стаў на ўлiк у 2006 годзе. На ўлiку ў выканкаме знаходзiцца 71 шматдзетная сям’я. Тут трэба дадаць, што ў гэты спiс уваходзяць i тыя сем’i, хто ўжо будуецца, але ключы ад кватэры яшчэ не атрымаў. У жыллёвым аддзеле запэўнiлi, што тыя, хто гэтымi днямi стаў на жыллёвы ўлiк па асобным спiсе шматдзетных сем’яў, будуць абавязкова ўключаны ў наступны кааператыў, па якiм будаўнiцтва павiнна пачацца ўжо ў 2010 годзе.

Жыллёвая чарга даўжынёй у 13 гадоў

У невялiкiм гарадку Лепелi Вiцебскай вобласцi жыве крыху менш за 20 тысяч чалавек, таму i тут няма агенцтваў нерухомасцi. Свае кватэры на другасным рынку жылля гаспадары рэкламуюць у гарадской газеце i праз мясцовае тэлебачанне, якое вяшчае штодзённа ўвечары па 4 гадзiны. З пачатку года попыт на гатовыя кватэры тут знiзiўся ў разы, аднак другасны рынак працягвае функцыянаваць, бо жылля ў горадзе будуецца недастаткова. Цэннiкi на гарадскiя кватэры за два апошнiя месяцы амаль не змянiлiся. Аднапакаёвыя кватэры прапануюцца па 25—30 тысяч долараў, двухпакаёвыя — за 28—38 тысяч, а трохпакаёвыя — за 40—43 тысячы долараў. Нягледзячы на слабенькi попыт, гаспадары жылля згаджаюцца скiдваць не больш 1—2 тысяч долараў са стартавага кошту. Як бачым, кватэры ў Лепелi даражэйшыя, чым у Ляхавiчах. Чаму?

Спецыялiсты мясцовага агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi адзначаюць, што iх горад знаходзiцца сярод прыгожых i вялiкiх азёраў i ўвогуле мае цудоўную прыроду. Але, галоўнае, чаму тут трымаюцца такiя цэны на жыллё, заключаецца ў тым, што да апошняга часу ў горадзе будаўнiцтва новага жылля амаль не вялося.

Нагадаю, што ў людзей iснуе магчымасць выкарыстоўваць iльготныя крэдыты не толькi для будаўнiцтва, але i для набыцця жылля. У мiнулыя гады гаспадары кватэр даволi часта звярталiся ў агенцтва, дзе заказвалi рынкавую ацэнку свайго жылля. Толькi пасля гэтага патэнцыйныя пакупнiкi маюць магчымасць выкарыстоўваць iльготныя крэдыты пры набыццi такога жылля. Сёлета такую ацэнку прыватнай нерухомасцi пачалi заказваць значна менш.

Разам з тым, у апошнiя два гады ў Лепелi актывiзавалася будаўнiцтва шматкватэрных дамоў для чаргавiкоў, аднак наяўных аб’ёмаў жылля, якое ўзводзiцца, яўна не хапае. Паводле iнфармацыi спецыялiста жыллёвага аддзела мясцовага выканкама спадарынi Наталлi, сёння ў агульнай чарзе асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў знаходзiцца 1638 чалавек. Сёння жыллёвы аддзел прапануе будавацца па лiнii гарадскога УКБ толькi тым сем’ям, якiя стаялi ў чарзе асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў з 1996 года. Сёлета ў Лепелi плануецца пабудаваць два 40-кватэрныя пяцiпавярховыя цагляныя дамы. Атрымлiваецца, што за год у горадзе свае жыллёвыя праблемы вырашаць толькi 80 сем’яў, а астатнiя будуць чакаць. Якiм будзе кошт новага жылля для чаргавiкоў у мясцовым УКБ, дакладна пакуль не ведаюць. Па звестках на студзень, гранiчна дапушчальны кошт аднаго квадратнага метра жылля складаў 1 млн 870 тысяч рублёў. У лютым будаўнiцтва яшчэ падаражэла. Спецыялiсты УКБ упэўнены, што кошт жыллёвага "квадрата" па гэтых двух дамах будзе крыху меншы за 2 млн рублёў.

Iстотна лепшая сiтуацыя назiраецца па лiнii забеспячэння жыллём шматдзетных сем’яў. Цяпер у горадзе на жыллёвым улiку знаходзiцца 54 шматдзетныя сям’i. Шмат хто з iх хутка атрымае ключы ад новых кватэр, а 16 сем’яў пачынаюць будаваць сабе жыллё. Сiтуацыя такая, што ў жыллёвыя кааператывы могуць уключацца тыя шматдзетныя сем’i, якiя сталi на ўлiк у выканкаме ў вераснi мiнулага года. Эксперты другаснага рынку нерухомасцi Лепеля ўпэўнены, што цэны на "старыя" кватэры ў горадзе абавязкова абваляцца, але не раней чым у пачатку лета. Мяркуемае патанненне прагназуецца у памеры 15—30 %. Спецыялiсты дадаюць, што патанненне можа быць i больш iстотным, бо гэта залежыць, у першую чаргу, ад рэальных заробкаў насельнiцтва.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой даўнi сябар Сяргей Сайкавiч цяпер жыве ў невялiкiм гарадку Брэсцкай вобласцi. Пэўны час ён займаўся гандлем жылля, таму ўпэўнены, што сённяшняе па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика