Заробяць грошы... на лодачную станцыю
Заробяць грошы... на лодачную станцыю
Крызiсныя нечаканасцi?
У Вiцебску гарвыканкам прыняў рашэнне аб правядзеннi 14 i 15 сакавiка гарадскiх "суботнiка" i "нядзельнiка" па добраўпарадкаваннi двароў, вулiц, паркаў, сквераў, а таксама тэрыторый, замацаваных за прадпрыемствамi i ўстановамi. Заробленыя грошы будуць накiраваны на будаўнiцтва, аснашчэнне абсталяваннем i iнвентаром лыжаролернай трасы i лодачнай станцыi ў рэчышчы ракi Вiцьба. Дзiўна, што ў горадзе трох рэк, "галоўная" з якiх — Заходняя Дзвiна, няма магчымасцi ўсiм ахвотным пракацiцца на лодках, катамаранах. Ужо колькi гадоў гаворыцца аб неабходнасцi наладзiць адпаведны пракат. Як паведамiлi "Звяздзе" ў прэс-службе гарадской камунальнай гаспадаркi, гэта не значыць, што гараджане будуць працаваць на добраўпарадкаваннi адразу два днi. Калектывы "падзеляцца" ў адпаведнасцi з тым, у якi дзень лепш адпрацаваць. Наконт таго, цi спадабаецца ў прынцыпе нядрэнная iдэя гараджанам, напэўна, трэба абысцiся без каментарыяў. Калi i да крызiсу ў гарадскiм бюджэце на тыя ж лодкi грошай чамусьцi не знайшлося, пра што гаварыць цяпер. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебску гарвыканкам прыняў рашэнне аб правядзеннi 14 i 15 сакавiка гарадскiх "суботнiка" i "нядзельнiка" па добраўпарадкаваннi |
|