Бясконцасць пасля коскі
Бясконцасць пасля коскі
Са школьных часоў мы памятаем: даўжыня любога круга вылiчваецца па формуле 2pr, плошча таго ж круга — pr у квадраце, а сама лiчба p роўная 3,14. Сёння (14 сакавiка ў амерыканскiм напiсаннi абазначаецца як 3.14) ёсць асаблiвая нагода ўшанаваць гэту лiчбу — у свеце адзначаецца Мiжнародны дзень лiчбы Пi. Наўрад цi хто, акрамя матэматыкаў, назаве значэнне "пi" з дакладнасцю больш чым дзве лiчбы пасля коскi. Ды i матэматыкi абсалютна дакладнага адказу не дадуць — як высветлiлi навукоўцы, гэта бясконцая матэматычная працягласць, у якой можна адшукаць любую задуманую паслядоўнасць лiчбаў! У Кнiгу рэкордаў Гiнеса занесена дасягненне вучоных з Такiйскага ўнiверсiтэта, якiя затрацiлi 400 гадзiн машыннага часу на суперкамп’ютары, але вызначылi "пi" да 12411-трыльённага знака i паставiлi сусветны рэкорд. Мiж iншым, спецыялiсты лiчаць, што лiчба гэта выкарыстоўвалася яшчэ пры будаўнiцтве Вавiлонскай вежы, i менавiта недастатковае вылiчэнне прывяло да краху ўсяго праекта... Так што на ўсялякi выпадак запiсвайце, мо спатрэбiцца: 3,141592653589 (далей — на фота).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са школьных часоў мы памятаем: даўжыня любога круга вылiчваецца па формуле 2pr, плошча таго ж круга — pr у квадраце, а сама лiчба p роўная 3,14. Сёння |
|