Разбурыць разбуральнае
Разбурыць разбуральнае
14 сакавiка — мiжнародны дзень барацьбы супраць плацiн, "за рэкi, ваду i жыццё" Iдэю адзначэння гэтага дня падалi ў 1998 годзе на першай мiжнароднай сустрэчы людзей, якiя пацярпелi ад будаўнiцтва плацiн. У 20 краiнах свету, у тым лiку Бразiлii, Iндыi, ЗША, Японii, Расiі, Тайландзе, Аўстралii, прайшлi дэманстрацыi, збор подпiсаў пад лiстамi пратэсту, ачыстка рэк i г.д. Як сведчыць статыстыка, за апошнiя паўстагоддзя ва ўсiм свеце ў вынiку будаўнiцтва буйных плацiн было пераселена не менш за 30 мiльёнаў чалавек, затоплена прыкладна 400 тысяч квадратных метраў каштоўных лясоў i ўраджайных земляў, знiкла амаль пятая частка прэснаводных рыб. Паводле прагнозаў эколагаў, кожная чацвёртая з найбуйнейшых рэк у свеце будзе "ўрэгуляваная" дамбамi i iншымi забудовамi ў найблiжэйшыя 15 гадоў. У Расii толькi адна рака — Пячора — цячэ свабодна ад вытокаў да мора. "Цяпер мы не можам ацанiць шкоду ад парушэння натуральнага цячэння ракi, аднак, калi наступствы праявяцца, можа быць позна", — сцвярджаюць актывiсты Сусветнага фонду дзiкай прыроды. Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 сакавiка — мiжнародны дзень барацьбы супраць плацiн, "за рэкi, ваду i жыццё" Iдэю адзначэння гэтага дня падалi ў 1998 годзе на першай мi |
|