21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мы рады за вас

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы рады за вас

Звяздоўскiя рэкорды — на карысць падпiсчыкам

Праехаць за адзiн раз па тэрыторыi чатырох абласцей Беларусi, дзе жывуць падпiсчыкi "Звязды", нам, даводзiлася i раней. А вось укласцi ў двухдзённы ваяж па рэспублiцы яшчэ i парачку-тройку сустрэч у падтрымку найстарэйшага беларускамоўнага выдання — гэта ўжо з вобласцi рэкордаў. Тым не менш у адзiн з апошнiх агiтацыйных выездаў супрацоўнiкам газеты дабiцца гэтага ўдалося.

Галоўны вiзiт быў скiраваны на Гомельшчыну ў горад Чачэрск, дзе наш каляровы тэлевiзар "Вiцязь" ужо зачакалася жыхарка раёна Раiса Шаўчук. Не ведаем, цi верыла яна ў тое, што галоўны прыз да яе прыбудзе да канца падпiсной кампанii на 2-гi квартал 2009 года, як мы i абяцалi, але ляцелi на сустрэчу з чытачамi "Звязды" ў прыгранiчча Беларусi з Расiяй поўным ходам. Праўда, па дарозе неаднаразова ўспамiналi не самым добрым словам адказных супрацоўнiкаў адпаведных службаў, што эканомяць на дарожных знаках, з-за чаго можна рэальна збiцца з намечанага маршруту. Падчас такiх выездаў па-асаблiваму ставiшся i да жыццёва-фiласофскага выразу рускага класiка Мiкалая Гогаля наконт двух бедаў, якiя характэрныя для нашай Усходняй суседкi. Адна з iх — гэта дарогi. Не ведаю, наколькi цяпер актуальная тэма якаснага дарожнага пакрыцця для Расii, але для Беларусi — дакладна. Бясконцыя калдобiны, ямачны рамонт, звужэннi трасы, высунутыя наверх каналiзацыйныя люкi...

Тым не менш гэтыя абставiны не пашкодзiлi нам напачатку "выйсцi ў людзi" ў Мар’iнай Горцы, Асiповiчах, Бабруйску, Жлобiне, Рагачове... Кантакты з кiраўнiцтвам мясцовай "вертыкалi" i пошты, паштальёнамi i падпiсчыкамi дапамаглi "асвяжыць" рэальную карцiну ў плане iнфармавання насельнiцтва. Яшчэ раз упэўнiлiся — мы на правiльным шляху.

З такiмi светлымi думкамi мы прыбылi на сустрэчу ў Чачэрскi райвыканкам. Дзякуй мясцовым iдэолагам i намеснiку начальнiка РВК Пятру Несцяровiчу — iх аптымiстычны настрой паўплываў на аўру вялiкай залы, дзе сабралася з паўсотню "слухачоў". Адпаведны настрой сваiм землякам, якiя сёлета адзначаць 850-годдзе Чачэрска, надала i звяздоўская лаўрэатка Раiса Варфаламееўна Шаўчук. Яна прызналася, што "Звязду" выпiсвае не такi працяглы час, як некаторыя, але паспела палюбiць, бо на яе старонках ёсць што пачытаць, шмат добрых жыццёвых парадаў. Ну а калi яшчэ пашанцавала з выйгрышам буйнога прыза, то "галасуе" перад сваiмi землякамi за "Звязду" абедзвюма рукамi...

Уладзiмiр ЗДАНОВІЧ, Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА. Мiнск—Мар’iна Горка— Асiповiчы—Бабруйск—Жлобiн—Рагачоў—Чачэрск—Гомель— Калiнкавiчы—Мазыр— Петрыкаў-Лунiнец.

(Заканчэнне будзе.)

 

Мiнск—Мар’iна Горка— Асiповiчы—Бабруйск—Жлобiн—Рагачоў—Чачэрск—Гомель— Калiнкавiчы—Мазыр— Петрыкаў-Лунiнец. 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звяздоўскiя рэкорды — на карысць падпiсчыкам Праехаць за адзiн раз па тэрыторыi чатырох абласцей Беларусi, дзе жывуць падпiсчыкi "Звязды",
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика