Палова правераных расiйскiх МiГаў не дапушчана да палётаў
Палова правераных расiйскiх МiГаў не дапушчана да палётаў
Дакументы аб падрыхтоўцы вайны ў Іраку выклікалi скандал у Вялiкабрытанii
Даныя рассакрэчанай у Вялiкабрытанii перапiскi супрацоўнiкаў спецслужбаў паказалi, што ўрад краiны наўмысна перабольшыў пагрозу, якая быццам бы iшла ад рэжыму Садама Хусейна, пры падрыхтоўцы дакументаў, што абгрунтоўвалi неабходнасць ваеннага ўварвання ў Iрак, паведамляе Thе Indереndеnt. Пасля апублiкавання сакрэтнай перапiскi ценявы мiнiстр замежных спраў Уiльям Хейг заявiў, што поўнамаштабнае расследаванне ўсiх акалiчнасцяў пачатку войны ў Iраку павiнна пачацца неадкладна. Раней мiнiстр юстыцыi Вялiкабрытанii Джэк Стро не дазволiў апублiкаваць пратакол пасяджэння ўрада, на якiм было прынята рашэнне аб удзеле брытанскiх войскаў ва ўварваннi ў Iрак. Паводле яго словаў, публiкацыя гэтай iнфармацыi нанесла б "сур’ёзную шкоду" кабiнету мiнiстраў. Нагадаем, што брытанскiя войскi ў Iраку завершаць сваю мiсiю i будуць выведзеныя з краiны ў першай палове 2009 года. Палова правераных расiйскiх МiГаў не дапушчана да палётаўКаля 90 знiшчальнiкаў МiГ-29 забракаваныя ў ходзе аглядаў парка авiяцыйнай тэхнiкi пры расследаваннi катастрофы, што адбылася ў Забайкаллi. У цяперашнi час з агульнай колькасцi гэтых самалётаў агледжана каля 200. З iх дапушчаны да палётаў крыху больш за 100, а прыкладна 90 МiГ-29 адхiлены ад палётаў. Праверкi працягнуцца. Мэру Кiева прызначылi псiхiятрычную экспертызуЧасовая камiсiя Вярхоўнай Рады па пытаннях расследавання дзейнасцi кiеўскай улады 13 сакавiка аднагалосна прагаласавала за тое, каб правесцi псiхiятрычную экспертызу сталiчнага кiраўнiка горада Леанiда Чарнавецкага, паведамляе "Украiнская праўда". Камiсiя была створаная для расследавання акалiчнасцяў парушэння канстытуцыi i законаў, прыняцця супрацьпраўных рашэнняў службовымi асобамi Кiеўскай гарадской рады i мэрыi. Леанiд Чарнавецкi вядомы сваiмi эксцэнтрычнымi паводзiнамi, якiя неаднаразова давалi падставу яго апанентам усумнiцца ў адэкватнасцi кiраўнiка сталiчнай адмiнiстрацыi. Амерыканцы пабяднелi на 18%Дабрабыт амерыканскiх сем’яў упаў на 18% у 2008 годзе, паведамляе Thе Wаll Strееt Jоurnаl. Гэтае найзначнейшае падзенне ўзроўню жыцця з часу заканчэння Другой сусветнай вайны. Згодна са статыстыкай, летась амерыканцы сталi бяднейшымi на 11 млрд долараў, што адпавядае штогадоваму прыбытку немцаў, японцаў i брытанцаў разам узятых. Паводле меркавання выдання, статыстыка сiгналiзуе аб тым, што эра таннага жылля, росту пенсiй i масавых iнвестыцый скончылася. Агульны доўг амерыканцаў па крэдытах, у тым лiку па iпатэцы, на канец мiнулага года склаў 13 трлн долараў, што складае 123% гадавога прыбытку жыхароў ЗША. У 1995 годзе, для параўнання, гэтая лiчба складала 83%.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 90 знiшчальнiкаў МiГ-29 забракаваныя ў ходзе аглядаў парка авiяцыйнай тэхнiкi пры расследаваннi катастрофы, што адбылася ў Забайкаллi. У цяпераш |
|